Мiнiстэрства Дэградацыi Культуры

Праблемы сённяшняй Беларусі цяжка вызначыць адным словам, але калі ўсё ж паспрабаваць, дык найбольш дакладнае слова для гэтага – ДЭГРАДАЦЫЯ. І найперш дэградацыя ў гуманітарнай, духоўнай, культурнай сферы.

Культура – базавая каштоўнасць. Узровень эканомікі, навукі, тэхнікі наўпрост звязаны з узроўнем культуры. Досвед усёй чалавечай цывілізацыі сведчыць: як толькі перастае развівацца, дэградуе культура, так перастае развівацца, дэградуе грамадства.

Дэградацыя падобная да ядзернай рэакцыі: яна бывае кіруемай і некіруемай. Дык вось у нас – кіруемая. І ёсць адпаведнае ведамства, якое за гэты працэс адказвае. Міністэрства дэградацыі культуры.

Чарговы доказ таму – забарона пастаноўкі «Тэатра Ч» «Што рабіць з тыграм?»

Ва ўсім дыктатарскім свеце чыноўнікамі, што кіруюць культурай, прыдумана мноства прычын, па якіх можна забараніць тэатральную пастаноўку. Не тая ідэя, не тая п’еса, не той аўтар, не тыя акторы... Але каб спектакль быў забаронены праз тое, што НЕ ТЫЯ ГЛЕДАЧЫ, такога не здаралася. Гэта чарговае нау-хау цяперашняга беларускага рэжыму. І Міністэрства дэградацыі культуры можа смела падаваць заяўку на патэнт ці ў Брусэльскае, ці ў Берлінскае, ці ў якое-небудзь іншае патэнтнае бюро Еўропы, куды гэтак шчэміцца апошнім часам, стаўшы на шлях “дэмакратызацыі”, беларускі рэжым.


.
21.01.16 11:48



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў