ТАНЦЫ З САНКЦЫЯМІ

30 студзеня 2016 года каля будынка Вярхоўнага суда Беларусі адбыўся пікет супраць міліцэйскага гвалту.

11 лютага 2016 года ўдзельнікі пікету былі пакараныя штрафамі ў памерах ад 10,5 (А.Макаеў, М.Вінярскі) да 4,2 (Дз. Красочка) млн. руб. Судзіла ўдельнікаў пікету суддзя Ленінскага раёна г. Мінска М. Запаснік.

16 лютага 2016 года іншыя ўдзельнікі таго ж пікету супраць міліцэйскага гвалту пакараныя штрафамі ў тых жа памерах: ад 10,5 (А.Лябедзька, М.Казлоў) да 4,2 (А. Маёрава) млн. руб. Судзіла ўдельнікаў пікету суддзя Ленінскага раёна г. Мінска М. Запаснік.

Як бачым, усё стабільна. Нібы за дні ад 11 да 16 лютага нічога не адбылося, не змянілася…
Але ж змянілася – ды яшчэ як! 11 лютага прысуд актывістам беларускага дэмакратычнага руху абвясціла суддзя М. Запаснік, уключаная ў спіс лукашэнкаўскіх служкаў, якім забаронены ўезд у краіны ЕС. А 16 лютага гэткі ж прысуд актывістам беларускага дэмакратычнага руху абвясціла суддзя М. Запаснік, выключаная з гэтага спісу.

15 лютага 2016 рашэннем Рады міністраў замежных спраў ЕС з гэтага спісу выключаны сам Лукашэнка і найадданыя служкі ягонага рэжыму. У тым ліку сілавікі, якія 19 снежня 2010 года ўчынілі ў Мінску крывавую расправу над мірнымі людзьмі, пракуроры і суддзі, якія садзілі ні ў чым не вінаватых людзей у турмы, турэмшчыкі, якія катавалі палітвязняў...

Да рашэння, прынятага Радай ЕС 15 лютага, яны ў вачах Еўропы былі тымі, кім яны ёсць: злачынцамі. Цяпер жа яны апраўданыя ў сваіх дзеяннях. Рэабілітаваныя не палітвязні, а іх каты.

Гэта не столькі палітычнае, колькі маральнае рашэнне. І тыя, хто яго прымаў, не маглі гэтага не разумець. Яны сцвярджаюць, што зрабілі такі крок не дзеля таго, каб пасадзейнічаць рэжыму, Лукашэнку і ягоным служкам, а дзеля таго, каб пасадзейнічаць Беларусі, яе народу, беларускім дэмакратычным сілам. Як сказаў адзін з іх: рэальна дапамагчы.

У такім разе я прапаную вось што. Усе квітанцыі на штрафы, якімі будуць пакараныя актывісты беларускага дэмакратычнана руху пасля 15 лютага 2016 года, дасылаць тым міністрам ЕС, якія прагаласавалі за зняццё санкцый з беларускага рэжыму, з ягоных чыноўнікаў, сілавікоў, пракурораў, суддзяў. А калі некага з беларускіх дэмакратычных палітыкаў, актывістаў пасадзяць, папрасіць названых міністраў ЕС за іх пасядзець. Бо калі ўжо дапамагаць – дык дапамагаць. Рэальна. Напрыклад, міністру замежных спраў Нямеччыны Франку-Вальтэру Штайнмайеру я быў бы за гэта загадзя ўдзячны.

Читать полностью: http://naviny.by/rubrics/opinion/2016/02/16/ic_articles_410_191003/

.
16.02.16 21:19



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў