ДА МІЖНАРОДНАГА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ

             

             

Народу можа засціць зрок

Без дай прычыны.

Ды бачыць Божа кожны крок

На звод Айчыны.

У вочы вам адплаты час

Зірне сурова.

Каб дзеці апраўдалі вас —

Вярніце Мову!

Няма пачаткау і канцоў,

Усё — працяг.

Каб не ўскіпела ў жылах кроў —

Вярніце Сцяг!

Улады сверб, што вас скубе,

І славы сверб —

Пакіньце ўсё сваё сабе,

Вярніце Герб!

Дальбог, пра гэта не са зла

Малюся ў скрусе,

А каб зямля вас прыняла

На Беларусі.

Да верша (эмоцый) лічбы (факты): 
"Толькі 0,4% студэнтаў і 14% школьнікаў навучаюцца па-беларуску".

 

21.02.16 16:00

Уладзiмiр Някляеў