СТАТЫСТЫКА "САМААЧЫШЧЭННЯ"

Апошнямі днямі міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч раскрыўдаваўся на ўсіх. На чужых і на сваіх. На чужых - бо, маўляў, супраць ягонага ведамства “вядзецца інфармацыйная вайна”. На сваіх - бо хоць і павялічвае ён штат унутранай бяспекі, “статыстыка самаачышчэння не радасная”. Выяўляюцца “не проста злачынствы, але і адміністрацыйныя правапарушэнні”.


Спачуваю міністру, бо факт: на адміністрацыйныя правапарушэнні падкая не толькі апазіцыя, але і міліцыя. І тут яшчэ невядома, хто каго…


Вось нядаўна міністр заявіў: “МУС некалькі змяніла стаўленне да несанкцыянаваных масавых акцый”. Але ж некалькі - гэта не зусім? Не кардынальна, як зразумелі (ці зрабілі выгляд, што так зразумелі) супрацоўнікі ягонага ведамства, якія раней складалі і дасылалі ў суд пратаколы на тых, хто ў акцыях удзельнічаў, а цяпер і на тых, хто не. Мусіць, сыходзячы з прынцыпу: ён мог там быць. І прыходзіць спачатку позва ў міліцыю, а пасля позва ў суд за ўдзел у ацыі, у якой не браў я ўдзелу. Хіба гэта не “адміністрацыйнае правапарушэнне”?


Хоць, мусіць, не. Мільённыя штрафы ні за што - гэта рабаўніцтва. Злачынства. Прычым, групавое. У змове з беларускім судом, у якім "статыстыка самаачышчэння” таксама не радасная…

Быў ты (фота 1), не было цябе (фота 2) - кантора піша.

"Самаачышчаецца".

02.03.16 21:02



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў