ЗАЯВА РУХУ "ЗА ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ" і НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ!"

28 траўня ў Маскве адбылося першае паседжанне «Общерусского национального движения», на якім зацверджаная палітычная дэкларацыя гэтай арганізацыі. У прыватнасці, у дэкларацыі заяўлена:

«Мы выступаем за объединение РФ, Украины, Белоруссии, а также иных русских земель в едином общерусском государстве и превращение всей территории бывшего СССР в безусловную русскую зону влияния».

Рух «За дзяржаўнасць і незалежнасць!» разглядае гэтую заяву як замах імперскіх, шавіністычных сіл Расіі на дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі. Спосабы «объединения и превращения всей территории бывшего СССР в безусловную русскую зону влияния», якімі не ў дэкларацыях, а ў рэальнасці карыстаецца кіраўнік «Общерусского национального движения» І. Стралкоў і ягоныя хаўруснікі, прадэманстраваныя ўсяму свету ва Ўкраіне.

Як напярэдадні спробы анэксіі ўсходняй Украіны пад шыльдамі культурніцкіх, рэлігійных суполак расійскімі чорнасоценнымі сіламі ствараліся антыукраінскія арганізацыі, пашыраліся сепаратысцкія настроі, гэтак цяпер у Беларусі тымі ж сіламі пад тымі ж шыльдамі ствараюцца арганізацыі антыбеларускія. Працягам такой дзейнасці зусім верагодна можа стаць абвяшчэнне групоўкай маргіналаў і баевікоў якой-небудзь ВНР (Віцебскай Народнай Рэспублікі) з усімі, вядомымі на досведзе Украіны, наступствамі.

Мы заклікаем беларусаў быць пільнымі!

Выступаючы за добрасуседства і з РФ, і з Украінай, і з краінамі ЕС, мы заяўляем аб нашай рашучасці супрацьстаяць любым намерам пазбавіць Беларусь дзяржаўнага суверэнітэту, за які будзем змагацца ўсімі сіламі і спосабамі. Мы захаваем цэласнасць, дзяржаўнасць і незалежнасць нашай Айчыны, чаго б нам гэта ні каштавала.

30 траўня 2016 г.

31.05.16 17:50



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў