11 ЛІПЕНЯ, 19.00

Мінск, Купалаўскі сквер

Уладзімір Някляеў, Зьміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі

 


Дзякуй вялікі ўсім, хто павіншаваў мяне з першым 70-годдзем!

Учора ў родным Крэве, стоячы на Юр’явай гары, згадаў, як стаяў тут 40 год таму, калі выйшла першая кніга, якую назваў я “Сад на скрыжаванні”, і хоць у выдавецтве яе перайначылі, перарабілі ў нешта іншае, у “Адкрыццё”, ува мне яна заставалася садам, які квітнеў у душы, у якім было так светла і прасторна, што я, глядзячы, як бягуць і бягуць да небасхілу - і далей, за яго - крэўскія горы і пагоркі, раптам адчуў такую неверагодную моц, сілу, што само сабой выдыхнулася: 
“Ні канца мне, ні краю, я бязмежны, як свет, Уладзімір Някляеў, беларускі паэт!” - і тут жа, спускаючыся з гары, завінаваціўся перад светам, засаромеўся: “Што гэта за пыха з мяне папёрла?..”
Нідзе гэтыя радкі я не друкаваў, нават не ўспамінаў.


І вось праз сорак год, стоячы на той жа гары і гледзячы, як бягуць і бягуць да небасхілу - і далей, за яго - крэўскія горы і пагоркі, думаў: “Вось ён, мой сад на скрыжаванні, маё Крэва, мая Беларусь з каранямі ў глыбінях часу і вершалінымі ў вышынях неба! Яна была, ёсць і будзе той зямлёй, над якой лунае крывіцкі дух такой моцы і сілы, што яго не перайначыць, не перарабіць у нешта іншае, хто б і як бы таго ні дамагаўся. І гэтая моц, і гэтая сіла зноўку ўвайшла ў мяне, бліснула, як маланка на небасхіле, громам пракацілася там, далёка, над Перуновай гарой - і тут жа ўспомнілася, зноў само сабой выдыхнулася:


Ні канца мне, ні краю.


Я бязмежны, як свет.


Уладзімір Някляеў. 


Беларускі паэт.


І гэтам разам, спускаючыся з гары да руінаў Крэўскага замка, у якім дыхае, як яе ні знішчалі, ні перараблялі і ні перайначвалі, наша гісторыя, не адчуў я перад светам ні віны, ні сораму.

.
11.07.16 11:47



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў