ДЗІЎНЫЯ ДЗЕІ ТВАЕ, ГОСПАДЗІ!

Летам 2013 года святкавалася 1025-годдзе хрышчэння Русі ў Полацку. Я там быў. Мёд-піва не піў, але з адным мясцовым начальнікам выпадкова (у Сафійскім саборы) пагаварыў. Сказаў яму, між іншым, што калі б жылі мы ў краіне, кіраўніцтва якой было б зацікаўленае ў яе гісторыі, дык у мінулым (2012) годзе магло б святкавацца ў Полацку 1150-годдзе нашай дзяржаўнасці.

Трэба было бачыць, як ён на мяне глянуў. Ну, як хочуць спытаць: “Вы хворы?..” – але няёмка.

Днямі я (зноў жа выпадкова) сустрэў яго ў Мінску. І пачуў, што Полацк рыхтуецца да свайго 1155-годдзя як да нацыянальнага свята: да 1155-годдзя беларускай дзяржаўнасці.

Я зірнуў на яго прыблізна так, як некалі ён на мяне ў Полацку... Але праз дзень патэлефанаваў адзін з маіх сяброў, мастак, далучаны да падрыхтоўкі гэтага святкавання. І сказаў, што памятны знак у гонар гэтай падзеі будзе (цьфу-цьфу-цьфу, каб не сурочыць) менавіта такім. Знакам у гонар 1155-годдзя беларускай дзяржаўнасці. І што як бы ўжо ёсць на гэта найвышэйшае блаславенне.

Зразумела, не мітрапаліта. І тым не менш:

“Дзіўныя дзеі твае, Госпадзі!..”

.
24.01.17 11:30



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў