"БУЛЬБЯШЫ і БУДЫСТЫ"

Калі Ігар Анішчанка, гаспадар «Белрэканструкцыі», якая распачала ў нацыянальным мемарыяле «Курапаты» будаўніцтва бізнес-цэнтра, насамрэч (як пра яго кажуць) будыст, дык ён мусіць ведаць, як вызначае Буда сутнасць чалавека. Як стан розуму.

Зямля, на якой закарцела будысту Анішчанку пабудаваць бізнес-цэнтр, да 2014 года ўваходіла ў ахоўную зону мемарыялу. Матывацыя: у гэтай зямлі могуць ляжаць парэшткі закатаваных, расстраляных беларусаў. У 2014 годзе ва ўгоду «будыстам» з «Бульбаш-холу» чынавенства Мінгарвыканкаму ахоўную зону зменшыла. Але з гэтага не вынікае, што ў гэтай зямлі не засталіся косткі пакутнікаў. Што ў ёй няма святой памяці пра іх. Дык вось які трэба мець стан розуму, каб сцвярджаць, што тыя, хто чыніць здзек над святыняй, нармальныя людзі (бо маюць дазвол Мінгарвыканкаму на тое, каб здзек чыніць), а тыя, хто бароніць святую памяць ад здзеку, злачынцы ды бандыты (бо не маюць дазволу бараніць)?

У будызме, як і ў хрысціянстве, ёсць 10 запаведзяў, якія перасцерагаюць ад забойства, крадзяжу і г.д. Адна з іх, восьмая, перасцерагае ад сквапнасці, якую Буда вызначае як «жаданне володаць тым, што табе не належыць». Дык вось наша трагічная, поўная крыві гісторыя, памяць пра незлічоныя нашы ахвяры не належыць Мінгарвыканкаму, а тым больш нейкай «Белрэканструкцыі». Гэтая зямля разам з ахвярамі ў ёй належыць беларускаму народу, які мусіць мець сваю гістарычную памяць, без чаго ён - не народ. І ў людзей, якія сёння бароняць Курапаты, такі стан розуму, што яны гэта разумеюць. У адрозненне ад тых, хто не. Дакладней, у адрозненне ад тых, хто робіць выгляд, нібы не разумее, што (паводле будызму) яшчэ горш, чым не разумець. 

І апошняе з будызму…

Кожны сапраўдны будыст, якія нічога, апроч душы сваёй, не называе сваім, мае на мэце «дасягнуць процілеглага берагу». Ну гэта як хрысціяніну патрапіць у рай. І Буда кажа, што духоўныя высілкі, каб берага таго дасягнуць, робяць нямногія. Большасць толькі мітусіцца на беразе гэтым.

.
24.02.17 9:26



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў