САНКЦЫІ МОГУЦЬ ВЯРНУЦЦА

 

Пра што казаў я сёння ў польскім Міністрэрстве замежных спраў і ў парламенце Польшчы?

Першае (гэта нават найпершае): пра палітвязняў. Усе грамадзяне Беларусі, якія падпалі пад рэпрэсіі рэжыму за ўдзел у пратэстных акцыях - палітвязні! Яны рэпрасаваныя за выяўленне сваёй грамадзянскай пазіцыі, за свае перакананні. І неабходна - гэта проста абавязак заходняй дэмакратыі! - усё зрабіць дзеля таго, каб палітвязняў у Беларусі, еўрапейскай краіне, не было. Ні толькі сёння - ніколі.

Другое.

Я за дыялог ЕС з Беларуссю, але я і за маналог беларускага народа. За ягонае права свабодна ваказваць сваю волю. Гэтае права запісанае ў Канстытуцыі, а беларуская ўлада, найперш кіраўнік краіны, даўно ўжо трактуе гэтае права як злачынства! За спробу ім скарыстацца - турма. Нельга дараваць уладам такую інтэрпрэтацыю Канстытуцыі, нельга гэтага дапусціць.

Трэцяе.

Калі рэжым паўтарае пройдзенае, вяртае краіну да сітуацыі, якая ўзнікла пасля рэспрэсій 2010 года, дык гэта не азначае, што вяртацца да пройдзенага мусіць апазіцыя, беларускі дэмакратычны рух. У прыватнасці, я не за тое, каб вяртаць санкцыі. Але калі ў дзень Волі, у дзень нашага нацыянальнага свята рэжым пойдзе на брутальныя дзеянні ў адносінах да ягоных удзельнікаў, ён сам змусіць вярнуцца да пытання санкцый. І больш жорсткіх за тыя, якія былі. Дэпутаты Сейму запэўнілі, што стануць іцыятарамі ўвядзення санкцый у выпадку рэпрэсій 25 сакавіка.

Я сказаў пра незалежныя СМІ, пра неабходнасць іх падтрымкі. Калі б іх не было, калі б іх не стала, чаго дамагаецца ў “дыялогу” з ЕС, у тым ліку з Польшчай, цяперашні “ліберальны” беларускі рэжым, дык свет і не ведаў бы пра той гвалт і здзек, якія зноўку чыніць рэжым над народам. І ніхто б нікога не бараніў...

 

...А калі я вярнуся дахаты, зноў буду казаць пра тое, пра што казаў заўсёды: бараніць сябе і дамагацца свайго мусім найперш мы самі. Ніхто, апроч нас саміх, гэтага не зробіць.

.
23.03.17 17:09



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў