ЕЗ-РБ: Мяч на беларускім баку 22.09.2011

Для мяне прапанова Дональда Туска не ёсць нечаканасць, бо магчымасць запрашэння на саміт "Усходняга партнёрства" прадстаўніка Беларусі на ўзроўні МЗС абмяркоўвалася на сустрэчы польскага прэм'ер-міністра з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі ў пачатку верасня. Не ўсе апазіцыйныя лідэры выказваліся за гэта, былі прапановы абмежавацца ў цяперашняй сітуацыі прадстаўніцтвам апазіцыі, але большасць пагадзілася, што прадстаўнік афіцыйнага Мінска павінен прысутнічаць на саміце менавіта, как паспрыяць стварэнню ўмоваў для магчымага "круглага стала" – і каб ніхто не мог сказаць, што Еўразвяз сумесна з беларускай апазіцыяй не спрабавалі гэтага забіць. Афіцыйны прадстаўнік неабходны яшчэ для таго, каб да беларускай улады як найхутчэй дайшла інфармацыя пра тое, што Еўразвяз хоча і можа зрабіць для Беларусі ў выпадку вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў, а таксама захадаў у накірунку палітычных і эканамічных рэформаў.
Страницы: 1
Читать другие новости

Уладзiмiр Някляеў