Пра "вусатага гада"

Знаёмы высылаў тэлеграму Зміцеру Дашкевічу і скарыстаўся тэлефонам 166. Тэкст, які ён надыктаваў, быў наступны: - Зміцер трымайся. Веру, што хутка пераможам вусатага гада!

Аднак аказалася, што пісаць пра "вусатага гада", нельга. Нельга таксама пісаць "пераможам".

- Я такі тэкст перадаць не магу. Я ведаю каго вы маеце на увазе. У нас інструкцыі ёсць каб не распаўсюджваць такія рэчы - сказала тэлефаністка.

Тлумачэнні знаёмага, што ён мае на ўвазе тараканаў не дапамагло :) У выніку да Дашкевіча паляцела нейтральная тэлеграмма кшталту "Зміцер трымайся. Хутка воля. Жыве Беларусь".

ЗЫ: Яшчэ раз нагадаю адрас Зміцера Дашкевіча: 211791,Витебская область, г. Глубокое, ул. Советская, 205, Исправительная колония N13, Дмитрию Вячеславовичу Дашкевичу.

Ад адваката вядома, што тэлеграмы да яго даходзяць. Таму калі вы яшчэ гэтага не зрабілі, то напішыце яму некалькі радкоў. Вашая тэлеграма - гэта адзіны чалавечы голас які ён зможа пачуць у сваёй адзіночнай камеры ў самай суровай калоніі краіны!
06.10.11 17:19



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Анджей Почобут