Бздура аналітыка ў эўрапейскім капялюшы.

Вось і наступіў чарговы этап палітычнай барацьбы. Шэраг партыяў з лагера апазыцыі дыктатару пачынае падрыхтоўку да выбараў у мясцовыя рады Беларусі. Другія стаяць на пазыцыях байкоту. Тут усё празрыста і ясна. Але ёсьць яшчэ адна група асобаў. Яна не шматлікая. Але ад іх зыходзяць шмат навуковападобных словаў, якія утвараюць інфармацыйны туман. І тады недасведчаны назіральнік (чытач, слухач, тэлеглядач) пачынае блытацца ў рэаліях, адзнаках. І адна справа, калі ў ролі агрэсыўнага зьнішчальніка-прапагандыста, які бамбіць і пляжыць незалежніцкія пазыцыі выступае па прэзыдэнскім тэлеканале зашмальцаваны твар штатнага тэлекілера з БТ, а другая, калі інфармацыйную атруту ўпрысквае ў мазгі інтэлішенты маладзён замаскіраваны ў дэмакратычныя строі з крэсла пад эўрапейскай шільдай. Клясычным узорам такой схаванай контрпрапаганды ёсьць нядаўняя перадача на радыё “Свабода”. Спачатку прывяду скарочаны тэкст выступаў удзельнікаў:   БНФ на выбарах: супраць расейскіх базаў і «аўтапабору» Падчас збору подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты партыя правядзе Агульнанацыянальны дзень пікетаў супраць расейскіх вайсковых базаў.

Асноўны акцэнт у выбарчых праграмах кандыдатаў ад партыі і руху БНФ будзе на агульнанацыянальныя праблемы. Галоўныя зь іх — барацьба супраць разьмяшчэньня на тэрыторыі Беларусі расейскіх вайсковых базаў і за адмену «аўтапабору», — заявіў сёньня Аляксей Янукевіч:

… Перадусім такія пікеты адбудуцца ў тых гарадах, дзе нашым актывістам раней адмовілі ў іх правядзеньні. Мы разьлічваем, што такіх пікетаў адбудуцца сотні — у адзін дзень і ў адзін час».

Аляксей Янукевіч і яго намесьнік Ігар Лялькоў паведамілі, што БНФ вылучыць на мясцовыя выбары больш за 150 кандыдатаў, перадусім у абласныя і Менскі гарадзкі саветы. Пры гэтым лідэры БНФ не сумняюцца, што новыя выбары, як і папярэднія, ня будуць ні свабоднымі, ні справядлівымі.
http://www.svaboda.org/content/article/25206289.html />

Падобныя адказы гучаць і ад лідэраў некаторых іншых апазыцыйных партыяў, — заўважае дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў. — Гэта тлумачыцца тым, што яны ня маюць асэнсаванай стратэгіі дзеяньняў:

«Яны не жадаюць вырашаць рэальныя праблемы, якія ёсьць сёньня. Найперш — унутры стасункаў палітычнай апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці, незалежнага грамадзтва. Тады яны займаюцца рэагаваньнем на бягучыя праблемы. А выбары і ёсьць тая бягучая падзея, на якую трэба даваць адказ. Удзел у выбарчай кампаніі дазваляе загрузіць пэўнай працай партыйны актыў, які не павінен прастойваць. А іхныя тлумачэньні вельмі стандартныя і традыцыйныя. І чуем мы іх ужо, напэўна, гадоў дзесяць. Ні самі тлумачэньні, ні сама іхняя праца, на жаль, ні да чога сутнаснага не вядуць».
http://www.svaboda.org/content/article/25206289.html

На першы погляд сказанае эўрапейскім трансфарматарам ёсьць набор навукападобных тэрмінаў.

А калі прааналізаваць ягоны аналіз атрымліваюцца цікавыя вынікі.

Вось першая выснова ацэншчыка:

 “яны ня маюць асэнсаванай стратэгіі дзеяньняў:

Нагадаю, што пад час прэзыдэнскіх выбараў кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў выступіў па тэлебачаньні і на ўсю Рэспубліку заявіў, што БНФ выступае супраць палётаў над Беларусьсю расійскіх вайсковых самалётаў. Тады ён агучыў факт палётаў над намі расійскіх самалётаў Ту-160 і Ту-195М з атамнай зброяй пад крыламі. Зараз БНФ, як і некаторыя іншыя партыі, выступаюць супроць размяшчэньня расейскіх вайсковых зьнішчальнікаў на нашых аэрадромах”. І ўвогулле патрабуюць вываду ўсіх расейскіз базаў. Калі гэта не элементы асэнсаванай стратэгіі палітычнай партыі, то што? Калі пішу гэты тэкст тэлеканал Эўраньюс перадае пра намеры эўрапейскіх лідараў пазбавіцца ад вайсковай апекі ЗША і самастойна ладзіць вайсковую абарону краінаў ЭЗ. Гэта ёсьць стратэгіяй? Безумоўна. Але ж, калі выкарыстаць аналогію Ягорава, эўрапейцы ў гэтым плане таксама “ня маюць асэнсаванай стратэгіі дзеяньняў”. Плюралізм у эўрапейскай палітыцы і сярод аналітыкаў – справа сьвятая. Але ж трэба адрозьніваць плюралізм ад прапагандызма, а тым больш ад дзібілізма. Яшчэ адной цікавай высновай аналітыка ў эўрапейскім капелюшы ёсьць такая: «Яны (БНФ) не жадаюць вырашаць рэальныя праблемы, якія ёсьць сёньня. Найперш  унутры стасункаў палітычнай апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці, незалежнага грамадзтва”.    Тут можна было б і не каментаваць, наколькі ўвачавідкі неадэкватансьць ацэншчыка. Але некалькі сказаў напісаць хочацца. Насамрэч усе нашы партыі большую частку часу як раз і трацяць “унутры стасункаў палітычнай апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці, незалежнага грамадзтва”. Калі казаць пра БНФ дык яна дасягнула ў гэтым сэнсе найбольшых вяршыняў. Практычна ўсе мерапрыемствы незалежных структураў праводзяцца ў гасьцях БНФ. Нікому няма адмовы. А калі вы не паважаеце гаспадароў, ці пойдзеце да іх у госьці. А што тычыцца палітычных стасункаў, то дзьверы ў супольнасьць, якая грунтуецца на прынцыпах эўрапейскасьці, незалежнасьці, дэмакратыі ды маральнасьці тут адкрыты.  
Дык навошта тады наводзіць цень на пляцень? Усё проста, каб навукападобным плявузганьнем адвесьці ўвагу чытача-слухача ад катастрафічнай сытуацыі – вайсковай акупацыі Беларусі расейцамі. І ці не реальная праблема – падвышаныя мыты на аўто, якія ўзьніклі за кошт уваходжаньня ў мытны хаўрус? БНФ некалькі год таму адзіны спрабаваў зладзіць рэфэрэндум за іх адмену. Думаю тут дастаткова тлумачэньняў недасведчанаму чытачу, каб зразумець пра наяўнасьць у тэксце Ягорава: ці праўладную заангажаванасьць, ці проста ягоную бздуру..
21.12.13 17:47



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте
здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол