Бел партызаны і Бог: хто каго забыў?

Папярэдні свой тэкст я надрукаваў на сваім блогу пад загалоўкам: “Мітрапаліт Павал і Бог: хто каго забыў?” А водгукі на мой тэкст агаломшылі мяне.




Вось той тэкст. Спачатку даў цытату:




Мітрапаліт Павал: «Мяне накіравалі сюды для таго, каб я тут служыў, служыў дзеля славы праваслаўнай царквы, дзеля славы Беларускай праваслаўнай царквы, дзеля славы людзей, якія тут пражываюць. Таму я сюды прыехаў для таго, каб тут завяршыць свой зямны шлях. Таму будзем працаваць з вамі разам, калі вы ня выганіце мяне раней». (http://www.svaboda.org/content/article/25240290.html)

Потым даў кароткі каментар:

Нават атэісты часта кажуць: “Слава Богу!”. Толькі не новы прызначэнец Масквы.
Вось цікава было б даведацца, куды трапіць Павал, пасля таго як “завяршыць свой зямны шлях”: да Бога, ці крыху вышэй, альбо - ніжэй?

І пасьля атрымаў некалькі вельмі дзіўных каментароў:

ommonim 7 часов назад

Вова! Что ж ты про назначенцев-католиков не пишешь? Им можно свободно проповедовать в Беларуси, а православным нельзя? Стандартики у тебя двойные, братка. добрее быть надо и справедливее.

Kutuzov Denis вчера в 13:44

полный бред автора(Подгола)

nonalien+ 1 час назад

Совет церквей Украины внес свой посильный вклад в недопущение раскола страны, поддержал молитвой людей на Майдане и призвал власть и оппозицию к миру и согласию. Так что не стоит воевать с церквями.

Мне здавалася, што на сайце партызана чытачы высокай інтэлектуальнай культуры і ім не трэба ствараць з сэнсавага тэкста жуйку. Але, відаць, не ўсе.

Тады паўтару сваю думку ў выглядзе жуйкі, каб і ў псіхушцы ўсім было зразумела, нават мед сёстрам.

Мітрапаліт Павал, апісваючы мэту свайго накіраваньня ў Беларусь, казаў только пра славу царквы і людзей. І ні слова не сказаў пра праслаўленьне Бога. Ні слова пра мацаваньне і пашырэньне веры Богу. Карацей, ён ні слова не сказаў про Боскія справы. Адсюль я зрабіў выснову, якую і выклаў у загалоўку: Ці Павал забыў пра Бога. Ці Бог забыў пра Паўла. Хто каго забыў? І аддаў чытачам вырашаць гэту дылему. Відаць, мае крытыкі не ўцямілі пра сэнс мною напісанага. Пра занядбаньне Бога ў канкрэтным інтэрвію.

Пра параду “ці варта, ці не варта ваяваць з цэрквамі” адкажу сваёй парадай: перачытайце Біблію і асабліва тыя месцы, дзе Хрыстос “ваяваў з тагачаснай царкой” выганяючы гандляроў з храма. А яшчэ ягоныя спрэчкі з тагачаснымі царкоўнікамі. І, калі перачыталі, ці ўзгадалі, адкажыце, калі ласка, ці варта ваяваць з царквой, якая гандлюе гарэлкай на ільготных умовах, каб купіць чарговы БМВ святару? А яшчэ і такое пытаньне: Як вы думаеце, ці захоча Бог завітаць у царкву, якая пабудавана на “гарэлачныя грошы”, ці пачуе Творца малітву прызначанага ў тую царкву святара?

І апошняе. На сайце бел партызана таксама з’явілася інтэрвію Мітрапаліта Павала (http://www.belaruspartisan.org/life/255226/)  Яно перакладзена на рускую мову з радыё Свабода, а назоў на партызане яму далі такі: Новый патриарх БПЦ: Приехал в Беларусь, чтобы здесь завершить свой земной путь .

Імправізатары вырвалі з цытаты Павала адну мэту з некалькіх дэклараваных ім і атрымалася хлусьня. Не ехаў Павал у Беларусь толькі дзеля таго, каб тут скончыць свой зямны шлях. Гэта прыдумка таго, хто зрабіў “аперацыю” над яго думкамі. Але і Бога ў пералічаны Павалам мэтах прыезду няма.

У народзе кажуць, што Бог, каб пакараць чалавека, адбірае ягоны глузд. Раз пораз мне здаецца што на партызане шмат пакараных Творцам.

І вось, каб пакараць святара, Бог забывае пра яго. І тады мы маем наш выпадак. Уладар праваслаўных атэістаў Беларусі і па сумяшчальніцтву Ўладар праваслаўных святароў публічна на ўвесь свет заяўляе:

«Филарет мой друг! Хотя если выступаю публично, признаюсь, что атеист. Меня Митрополит Филарет не раз просил: “Вы уж на людях в атеизме не признавайтесь”.  (БТ 19.11. 1996) “Моё начало – лектор-международник, потом мне тему атеизма навесили, ну, некому было атеистическую пропаганду вести, в райком партии вызвали: ”Давай, берись за атеизм“. Я говорю: ”Так это для меня… Я не смогу конкурировать с попами“. – ”Научишься. Бери атеистическую тему“. (http://www.russia-today.ru/in-center/1905-stenogramma-vstrechi-prezidenta-respubliki-belarus-aglukashenko-s-rukovoditelyami-ryada-rossijskix-smi.html)

А вось Мітрапаліт Павал пра Лукашэнку:

"Меня радует, что Александр Григорьевич прекрасно знает ситуацию в стране, знает значение церкви и веры для людей. Меня радует его искреннее расположение к церкви. При таком добром отношении, конечно, думаю, будем заниматься соработничеством: каждый будет выполнять свое дело, нести свою миссию… В Минске можно в любое время, и днем, и ночью, выйти, вы можете ходить без охраны, на вас никто не нападет, не ограбит. Люди уже увидели перемены к лучшему, и я думаю, что люди поймут, кто их руководитель. Ни у кого, может быть, даже не возникнет мысли изменить направление, по которому сегодня идет белорусский народ и Беларусь в целом. Теперь мы будем вместе молиться и трудиться. Я буду делать все возможное, чтобы мир и благословения пребывали на благословенной белорусской земле".
(http://www.interfax.by/news/belarus/144784)

"То, что происходит возрождение Беларуси, и то, что процветает страна, нисколько не удивительно, потому что правильно сделан акцент на евангелиевские духовные ценности", - заявил митрополит Павел 9 января  в Минске на церемонии вручения премий "За духовное возрождение", сообщает "Интерфакс".

"Вы сами живете так, сами работаете, и, глядя на вас, народ подтягивается", - сказал он в ответ на прозвучавшую со стороны Лукашенко его высокую оценку.

"Для меня прозвучавшие сегодня из уст Александра Григорьевича слова были ясно намеченной программой, по которой должен идти глава Белорусской православной церкви", - сказал Патриарший экзарх. (http://www.belaruspartisan.org/politic/253629/ lang="BE" style="font-size: 8pt;">)

Так як кажа Павал, сапраўды можа казаць толькі такі святар, для якога дзеля выгоды царквы Бог не існуе, а існуе зямны Ўладар царквы – прэзыдэнт.

Аднак нават Лукашэнка раз пораз разумее сэнс жыцця лепш за некаторых святароў і тады ад яго можна пачуць:

“Вы знаете я очень хочу, чтобы Бог был. Я как многие люди хотел знать точно есть он или нет. Но это, говорят нельзя узнать, но я очень хочу, чтобы он был и Он надавал нам по голове и тебе, и тебе и мне и рассудил справедливо как это должно быть. На тех принципах как это продекларировано в Евангелии, в Библии и так далее и так далее. Я этого хочу”. (1-я п. Бел. Радио 30.12.2009) Калі ў 2011-м эканоміка рухнула, праваслаўных святароў атэіст канстатаваў: Господь Бог ударил нас по голове и сказал: “Не шалите!” (БТ 23.12.2011) Але, на мой погляд, такую па сэнсе заяву мусіў зрабіць Філарэт. Падобна на тое, што ў Беларусі адносна стасункаў з Творцам святары пагадзіліся з новым ладам: У каждого свой Бог, если не в сердце, то в мыслях… Президент предстает перед Богом каждый день. Это ноша любого президента потому, что - вынужден принимать судьбоносные решения. И с Богом ты разговариваешь очень часто». (
http://belapan.com/archive/2012/03/22/537243/)
26.01.14 22:25



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол