Страшныя цытаты Лукашэнкі.

10 сакавіка 2014 года прыйшоў я на радыё Сталіца, каб запісаць свой зварот ды выбаршчыкаў.  

Перад запісам і апасля я спрабаваў, як заўжды, раздаваць цытатнікі Лукашэнкі. На гэты раз супрацоўнікам прэзыдэнскага радыё і апанэнтам. Бальшыня супрацоўнікаў радыё адмовіліся браць цытатнікі. Маладыя патлумачылі: “Калі дадзіце ціхенька дзе небудзь у закутку, каб ніхто не бачыў, тады возьмем”. На маё пытанне: “Чаму баіцеся браць пры сваіх калегах?” адказвалі: “Вы ж знаеце, дзе мы працуем!” Спытаў: “Чаму такі страх ад дакладных цытатаў прэзыдэнта?” Адказ: “Нам нельга!” Апанэнты ўзялі цытатнікі, а з “радыстаў”-лукашыстаў узяў цытатнік толькі адзін мужчына. 11 сакавіка увечары далі мой выступ. Думаў не дадуць увогулле, ці парэжуць. Ніводнага слова не прыбралі з выступу. Вось ён. ВЫСТУП кандыдата ў дэпутаты Мінскага гарсавета па 44-й Лагойскай акрузе Падгола У.М. “Аднойчы Аляксандр Лукашэнка ў парыве шчырасці перад выбарамі сказаў: "Я ни за кого не буду голосовать. Ни за кого! Все равно обманут. Одни ушли со льготами,  вторые придут - льготы прихватят. И ещё Лукашенко будут давить. Не потому, что я тут против выборов. Ради бога!... Но я не пойду голосовать".(БТ 20.04.1995). Я цалкам падтрымліваю ягоны заклік: “Усё роўна падмануць!” А ведаеце чаму? Да проста таму што сёняшнія кандадыты ў дэпутаты, якія Вам шмат што абяцаюць, не маюць рэальных паўнамоцтваў. Вось, напрыклад, некалькі год таму ў цэнтры Мінска зямлю  прадалі – арабам. І ніхто з дэпутатаў не пікнуў! Дэпутаты нават ня ведалі пра тое. А калі даведаліся, ніхто не пратэставаў. У Мінску – экалагічная катастрофа. Наш горад аточаны горамі смецця – гэта гігантскія сметнікі-забойцы. Яны атручваюць зямлю, ваду, якую мы спажываем, труцяць паветра, якое нясе ў дыхаўкі нашых дзетак ракавыя канцэрагены. Дэпутаты маўчаць. Бізнэсоўцы 20 год просяць аддаць ім тыя горы атруты. Яны гатовы за свой кошт пабудаваць смецце пераапрацочыя заводы. Але ж сквапныя чыноўнікі, відаць, маюць мала хабару і сядзяць над тымі сметнікамі як сабака на сене. Чаму кажу пра “мала хабару”? Раз пораз за хабар арыштоўваюць кіраўнкоў Мінскага гарвыканкама. Толькі адзін з іх узяў поўміліёна даляраў. І хто з дэпутатаў паставіў пытанне аб кіраўнічых кадрах Мінска? Ніхто. Ні вы – выбарцы, ні дэпутаты не маеце мажлівасць кантраляваць уладароў Мінска. Яны, як павукі аплялі карупцыйнай павуцінай жыццё Мінска. І ніводзін дэпутат не паспрабаваў паставіць пытаннне аб карупцыі ў гарвыканкаме Мінска. Бо ўсе дэпутаты прапушчаны ў гарсавет праз сіта чыноўнікаў. Чаму мы не выбераем галоўнага кадра Мінска? Кіраўніка гарвыканкама. Ён мог бы шмат у чым паспрыяць развіццю горада. Але ж тады кіраўнік горада дбаў бы пра Вашы інтарэсы, а не пра асобовы інтарэс некаторых членаў урада. А так.. пад’едзьце на экскурсію да пасялка Дразды насупраць Мінск-арэны. Там стаяць катэджы некаторых кіраўнікоў урада. Кожны палац каштуе па некалькі мільёнаў даляраў. Дзе ўзялі грошы тыя, пра каго Лукашэнка сказаў: “Адкручу галаву, пакладу пад мышку і пойдзеце, калі зможаце”  Ніводзін дэпутат гарсавета не ставіў гэтае пытаннне. Я жыў ў ЗША. Там, напрыклад, у горадзе Портланд, дзе кіравала уражэнка Мінска Вера Кац, праезд ужо 10 год таму быў бясплатны для ўсіх. І па сёння там праезд бясплатны. Лічу, што ў Мінску мусіць быць бясплатны праезд для пенсіянераў. Хай нашы чыноўнікі – даляравыя мільянеры скінуцца на праезд ветэранаў. Так робіцца ў ЗША. Чаму так не робяць у нас? Таму што дэпутаты слугуцб чыноўнікам. Падумайце: чаму ніводнага разу ў Мінску не быў праведзены рэферэндум па галоўных пытаннях жыцця горада? Вы ведаеце, як у вашы двары ўточваюць новабудоўлі. Дзеткам няма дзе пагуляць. Машыну не паставіць. Хуткай дапамозе – не пад’ехаць. Не прадыхнуць! І Вам – жыхарам Мінска даводзіцца ваяваць з карупцыянерамі, каб абараніць кавалачкі дваравой тэрыторыі. Ау! Дэпутаты! Дзе вы?! А я Вам скажу, чаму так адбываецца, чаму не праводзяцца рэфэрэндумы па гарадзкіх пытаннях. Бо калі іх правесці, тады Вы станеце гаспадарамі Мінска. Тады Вы будзеце кіраваць Мінскам, а не хцівыя дзялкі. А дэпутаты гарсавета – гэтыя рукападымацелі робяць выгляд, што ў Мінску ўсё нармальна. А я Вам скажу: “У нас усё ня так!”  І дэпутаты патрэбны толькі чыноўнікам для аднаго: быць дэкарацыяй, тэатральнай заслонай для бюракратаў, карупцыянераў, злачынцаў. Нядаўна Лукашэнка сказаў пра кіруючых чыноўнікаў: “Бюракрат на бюракраце сядзіць і бюракратам паганяе”. І вось вынік. У школах няма ўрачоў, няма ставак, як калісці было. І ўжо на ўроках пачалі паміраць дзеткі. Для дзяцей ў школе – пастаянна існуе рызыка для жыцця. У іх расце арганізм. Сэрца і сасуды не паспяваюць за ростам. І вось на уроках фізкультуры могуць і ўжо былі выпадкі смерці дзетак. Урач у школе можа выратаваць школьніка, можа кантраляваць і здароўе дзетак, і харчаванне ў сталоўцы і прыстунасць курцоў ды наркотыкаў. Дэпутатаў гэта не хвалюе. Яны ня думаюць пра тое, што труціцца і мрэ наша будучыня Нас – жыхароў Мінска не лічаць грамадзянамі. Дэпутатаў у гарсавет накіроўваюць чыноўнікі. На выбарах у мясцовыя саветы нашых прадстаўнікоў меньш за адзін працэнт уключылі ў выбарчыя камісыі. Таму я паўтараю словы Лукашэнкі: “Я не пайду галасаваць! Усё роўна падмануць!”. А што рабіць? А нам з вамі - жыхарам Мінска - трэба стварыць праграму антыкрызісных мераў для Мінска – Народны МЭР. А нашай краіне, дзе пануе крызіс, патрэбна праграма антыкрызісных мер - Народны прэзыдэнт. Толькі разам з вамі мы можам выратаваць нас і нашых дзетак нашу будучыню. Жыве Беларусь! Далучайцеся!.
15.03.14 7:38



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол