Ня хочаш жыць пад дыктоўку рускіх? Пішы дыктоўку па беларуску!

Агульнанацыянальная дыктоўка “Магутны Божа”.

 

Наблізіўся час святкавання нацыянальнага свята – дня Волі. У гэтыя дні па новай традыцыі мы можам адзначыць дзень Волі і агульнанацыянальнай дыктоўкай.  Першы раз мы пісалі агульнанацыянальную дыктоўку ў 2008-м годзе ў гонар 90 годзьдзя БНР. Пісалі ва ўсіх куточках зямной кулі, дзе толькі жылі беларусы. Да таго часу і па сёння такія дыктоўкі пішуць шмат якія эўрапейскія народы. А нашы суседзі палякі ды літоўцы пішуць ужо 20 год. Але ж яны пішуць на выяўленнне лепшага знаўца мовы. Мы ж адразу вырашылі пісаць дыктоўку салідарнасьці з мовай і паміж сабой. Дыктоўку салідарнасці з продкамі і нашчадкамі. І нас падтрымалі прадстаўнікі сучаснай цывілізацыі. Разам з намі дыктоўку па-беларуску пісалі амбасадары краінаў Эўразвязу, ЗША, Украіны, Ізраіля. У мінулым годзе ўпершыню мы зладзілі і відэа дэманстрацыю дыктоўкі салідарнсьці з нашым героем – Каліноўскім. Выбітныя дзеячы беларускай культуры чыталі ў інтэрнэце ягоны запавет беларусам “Ліст з-пад шыбеніцы”. Гэтую дэманстрацыю бачыў увесь свет. Словы Каліноўскага агучаныя па-беларуску нашымі дзеячамі сведчылі пра тое, што жыве Беларусь і ў нашых душах жыве прага да волі, гатоўнасьць змагацца за яе, адраджаць беларушчыну. У мінулым годзе мы пачалі перапісваць Біблію ад рукі. І можа так стацца, што да 500 годзя надрукавння Скарынам Псалтыра ў 2017-м мы перапішам Біблію. У гэтым годзе я прапаную напісаць агульнанацыянальную дыктоўку па тэксце Арсеньевай   “Магутны Божа”. І таксама ўзяць удзел у відэа дэманстрацыі дыктоўкі ў выкананні ўсімі, хто мае жаданне і мажлівасць зрабіць свой відэа запіс. І вядома ж нашы знакамітыя выбітныя дзеячы могуць стаць завадатарамі агульнанацыянальнай дыктоўкі салідарнасці Магутны Божа. Уладальнікі інтэрнэт сайтаў маглі б выдзеліць месца для выстаўлення відэа дыктовак зробленых як у індывідуальным выкананні, так і начытаных эстафетным чынам. Наша агульнанацыянальная дыктоўка – можа стаць шчытом для абароны нашай мовы. Нашы словы, сказаныя і напісаныя разам, могуць стаць семям, якое прарасце любоўю да Беларусі ў душах нашых дзетак і унукаў. Наша супольная дэманстрацыя можа стаць агульнанацыянальнай малітвай, якую пачуе Бог. І стане магутным гімнам, які загартуе нашу волю дзеля абароны айчыны. Ад Дня волі да Уваскрэшання Хрыстова мы можам правесці супольную малітву: Дыктоўку ад Бога і да Яго. А 25 сакавіка напісаць усе разам нашу агульнанацыянальную дыктоўку Магутны Божа.

Малітва за Беларусь (Магутны Божа)

Н.Арсеньева

Магутны Божа! Уладар сусветаў,
Вялікіх сонцаў і сэрц малых!
Над Беларусяй, ціхай і ветлай,
Рассып праменне Свае хвалы.

Дай спор у працы спакойнай, шэрай,
На хлеб штодзённы, на родны край.
Павагу, сілу, і веліч веры
Ў нашу праўду, у прышласць — дай!

Дай урадлівасць жытнёвым нівам,
Учынкам нашым пашлі ўмалот.
Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай
Краіну нашу і наш народ.

.
19.03.14 15:25



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол