Ці зладзіць міністр МУС чыткі АМАПаўцамі вершаў па-беларуску?

Некалькі дзён таму міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч даў прэсавую канфэрэнцыю і засведчыў, што яго супрацоўнікі стаяць на варце закону. Вядома ж, ім прамылі мазгі, каб яны, крый божа, не рабавалі заўзятараў-турыстаў… Ды яшчэ задзяўблі ў мазгі пару словаў кшталту “пліс”, “эскюзьмі”.

Але, відаць, уклалі ў іхнія галовы і тое, што вораг не спіць і рыхтуецца зрабіць замах на парадак. І вораг гэты — беларускамоўны. Ён і шайбы плануе трушчэліць, бы трускаўкі, і клюшкамі можа адлупцаваць заўзятараў з Расіі.

Самых агрэсыўных,
па версыі МУС, вядома, адразу ізалявалі за краты, але вось ціхім далі мажлівасць наталіцца свабодай. А сябрам руху “За Свабоду” па статусу пашэнціла. Іх асабліва не краналі — і вось жа здарылася. Прэсавы цэнтр руха паведаміў:

“Жыхары Мінска і заўзятары Чэмпіянату свету па хакею сёння ноччу не далі затрымаць актывіста Руху «За Свабоду» Мікіту Семяненку.

Ноччу на фан-зоне на Нямізе (у цэнтры Мінска) адбылося некалькі боек паміж расійскімі заўзятарамі і беларусамі. Пасля гэтага туды прыбылі прыкладна 15 чалавек АМАПу, удзельнікі бойкі да гэтага часу паспелі разбегчыся хто куды. І міліцыянты пачалі глядзець на людзей, якія стаялі побач», — распавёў сайту Pyx.by Мікіта Семяненка.

Па ягоных словах, ён і яшчэ некалькі чалавек увесь гэты час стаялі і размаўлялі з хлапцамі з Докшыцаў пра беларускую мову. «Міліцыянты правялі праверку дакументаў ва ўсіх нас. Потым узялі мае, перапісалі ўсе дадзеныя. Потым кажуць, хадзем з намі», — дадаў актывіст.

Калі ён запытаўся, за што яго затрымліваюць, то атрымаў розныя адказы. «Першы амапавец кажа, мы цябе не затрымліваем. Другі, што затрымліваем па артыкуле 17.1 КоАП (дробнае хуліганства) за тое, што ты мацюкаўся. А трэці — пойдзем, паразмаўляем», — распавёў Семяненка.

Але людзі, па ягоных словах, сказалі: «Не таго затрымліваеце». І хаця ім прыгразілі, што калі яны не супакояцца, то таксама паедуць з міліцыяй, але падышло яшчэ больш народу. «Яшчэ адзін хлапец патлумачыў, што я не меў адносінаў да бойкі», — дадаў моладзевы актывіст.

Па ягоных падліках, падышлі яго абараняць больш за дзесяць чалавек, абсалютна да гэтага часу яму незнаёмых. А самі «разборкі» цягнуліся блізу гадзіны, за якія міліцыянеры правяралі дакументы і лаяліся…

«Падчас спробы затрыманьня, амапаўцы шматразова казалі: «Х*ли ты вы**ваешься, говори нормально». Калі я мовіў, што амапаўцы, як прадстаўнікі ўлады, мусяць адказваць мне на мове звароту, яны заявілі: «Забираем его, на *уй»«, — дадаў актывіст руху «За Свабоду».

Потым супрацоўнікі міліцыі вярнулі яму дакументы і сказалі, каб на гэтай фан-зоне яго больш не бачылі».

Такім чынам, перад намі факт злачынных дзеянняў супрацоўнікаў АМАПу. Яны ў грамадзкім месцы гучна лаяліся — гэта раз, перавысілі свае паўнамоцтвы — два. А па-трэцяе, прафесыйна непрыдатныя, бо ўдзельнікі бойкі-злачынства зьбеглі з месца здарэння.

Шмат пісалі, што ўсіх, хто будзе мець хоць якія стасункі з заўзятарамі чэмпіянату, вучаць добрым манерам і нават размаўляць па-ангельску. Тады якіх монстраў накіравалі на Нямігу наводзіць парадак?

Вельмі цікава, ці будзе рэакцыя міністра на дзеянні сваіх падначаленых, якія мацюкаюцца ў грамадзкім месцы? Бо ж менавіта такая лаянка часта ставіцца ў віну прадстаўнікам апазіцыі, якіх улады вырашаюць пасадзіць за краты. А самі праваахоўнікі спрэс парушаюць адпаведнае заканадаўства, скарыстоўваючы расейскі мат як працоўны сродак.

Ня меньш цікава, ці паспрабуюць кіраўнікі руха “За свабоду” паставіць на месца міністра за правакацыю з боку супрацоўнікаў АМАПу?

Бо гэты выпадак — яскравая ілюстрацыя абвешчанага года гасціннасці ў Беларусі.
Няўжо Шуневіч заканспіраваны агент ворагаў, які зрывае палітыку Ўладара Беларусі па ўкараненню гасціннасці? Няўжо міністр хоча адбіць жаданне інвестараў да ўкладання грошаў у нашу эканоміку, сэрвіс-структуры?
Дарэчы гасціннасьць, па-дыктатарску праявілася ў зьняволенні дзясяткаў актывістаў Маладога фронту, якіх "гасцінна" ўсадзілі за краты.

На месцы міністра, каб даказаць сваю адданансць Уладару міліцыянтаў, можна было б зрабіць паказальныя рэпартажы з вуліц, дзе АМАПаўцы ды міліцыянты ветліва размаўляюць і па-беларуску і па-ангельску, а на пытанне: “А ці лаяцесе вы матам?” Яны б зачытвалі санеты і вершы беларускіх классікаў.

Цікава, а ці зладзіць Шуневіч паказальныя чыткі сваімі падначаленымі твораў беларускіх класікаў? Для таго, каб абвергнуць заявы пра іхную прагу да мацюкоў. І можа міністр сам пачне першым чытаць вершы? Як думаеце?.
19.05.14 16:33



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол