Да з’езда БНФ: Створым Народнага Прэзыдэнта і людзі пойдуць за намі

У суботу з’езд БНФ. Прапаную тэзы свайго мажлівага выступу. Знаёмства з намерамі і настроямі лідараў дісыдэнскага руху Беларусі наконт абрання “адзінага” ад апазыцыі выклікалі ў мяне шок. Букеты адмоўных пачуццяў да патэнцыйных супернікаў ужо пераўзыходзяць полымя крапівы. Вайна разгараецца, як паміж украінскай арміяй і расейскай. Бачны вонкі стан перамір’я – маскіроўка. Сістэматычна адзін з бакоў скардзіцца ў ЭЗ на варожыя дзеянні суперніка. Вакол фармавання склада дэлегатаў Кангрэса дэмсілаў ідзе такая нябачная барацьба спэцслужбаў дісыдэнскіх суполак, што Штірліц з Пуціным могуць ісці на пенсію. Калі працэс “перамоваў” аб “адзіным” працягнецца, тады на Кангрэссе дэмсілаў можа будзе пабачыць сапраўдную гарачую палітычную вайну, якая перарасце ў абмен ядзернымі (на знішчэнне) ўдарамі. На выбары каманда любога “адзінага” не выйдзе, а выпаўзе. На мой погляд трэба прыпыніць баявыя дзеянні і змяніць канцэпцыю падрыхтоўкі да прэзыдэнскіх выбараў. Ну, каму патрэбна такое, што было з Ганчарыкам і Мілінкевічам? У выпадку перамогі аднаго з бакоў і абранні адзінага метадам наменклатруных інтрыгаў са складам дэлегатаў другая групоўка, калі, нават, і атрымае фінансавую кампенсацыю, проста ня бедзе нічога рабіць і схрумкае грошыкі. Адзін мала вядомы прыклад з Ганчарыкам: За некалькі дзён да выбараў да Брэста пад’язжае грузавік з каляровымі ўлёткамі “адзінага”. Кіроўца звоніць у штаб і пытаецца: куды руліць? У адказ нічога не чуе дакладнага, але па сэнсе разумее, што ніхто не будзе разносіць улёткі. Кіроўца руліць у прыгарадны лес і запаўняе “адзіным” яму. Сімвалічнае пахаванне палітыка! Пра Мілінкевіча напішу вядомае. У СБ не занеслі ў тэрмін праграму “адзінага”. Занесці мусілі “хаўруснікі” з супрацьлеглай групоўкі. Зараз будзе яшчэ горш. Бачу па настроях. Дык што ж рабіць? Кардынальна памяняць канцэпцыю падрыхтоўкі да выбараў. Умовы выбарчай кампаніі сёння ніхто не будзе аспрэчваць. Яны наступныя: 1. у выбарчыя камісіі ня будуць уключаны прадстаўнікі кандыдата ад дысыдэнтаў; 2. галасы ніхто лічыць ня будзе; 3. Асобу кандыдата прапаганда прадставіць як паслугача чорта. Нават, калі кандыдатам стаў бы Хрыстос, яго б на тэлеэкране збэсцілі, падалі б як д’ябла і паказальна распялі – пракіпяцілі ў смале. Заклікі “адзіным” людзей на плошчу паслугачамі дыктатара будуць атаясамлены з украінскім Майданам і “адзіны” будзе звінавачаны ў крыважэрных намерах. Хіба канцэпцыі “адзінага” у тым, што прапаганда будзе біць па асобе і ігнараваць праграму. А голас “адзінага” і яго сяброў мільёны выбарцаў не пачуюць” Зараз трэба узгадніць і на Кангрэссе прэзэнтаваць кароткую канцэпцыю для Народнага Прэзыдэнта. Гэта мусіць быць каманда кандыдатаў, якія стаяць на адзінай платформе і крый божа ня робяць ніводнага выпада, ніякіх кпінаў супроць сябраў каманды. Колькасць каманды Народнага прэзыдэнта не мае значэння. Ад БНФ кандыдатамі ў прэзыдэнты маглі бы стаць Кастусёў і Янукевіч, ад руха За свабоду – Мілінкевіч і Лагвінец, ад АГП Лябедзька і можа разумная ды прывабная жанчына, ад Гавары праўду Някляеў і Дзьмітрыеў. Ад Справядлівы Свет – Калякін і таксама прыгажуня. Неабходна ўключыць у абойму кандыдатаў, за якіх будуць зьбірацца подпісы Статкевіча і Дашкевіча. Трэба  падумаць пра Севярынца. Галоўная задача паказаць грамадзкасці, што у нас ёсьць дзесяткі таленавітых асобаў, кожны зь якіх значна лепш змог бы кіраваць дзяржавай. Прычым ёсць і дасведчаныя і маладыя-энергічныя інтэлектуалы. Але ж умоваю каманднай атакі – Пагоні мусіць быць неаспрэчныя прынцыпы адзінай платформы: Выхад з усіх саюзаў з Расіяй. Усталяванне мяжы з Расіяй. Вывад усіх вайсковых Рассіі з нашай дзяржавы. Усталяванне прынцыпаў падзялення галінаў улады. Дэмакратычныя выбары. Нацыянальнае Адраджэнне. Курс на інтэграцыю з Эўразвязам. Эўрарамонт: Рэформы-Рэферэндум Нагадаю, што ў 2010-м адзіны кандыдат, хто выступіў з такой платформай быў Рыгор Кастусёў. І шмат хто з кіраўнікоў БНФ тады пярэчыў такому выступу, лічачы яго радыкальным. Больш таго ў 2010-м у быццам бы адзіным апазыцыйным лагеры знайшліся адвакаты дэмакратаў з Крамля і ворагі кааліцыі за незалежнасць. Трэба ўжо зараз адсунуць такіх асоб ад каманды Народнага прэзыдэнта. Ідэалагічнай платформай Народнага Прэзыдэнта можа стаць “Наш Дом – Беларусь” ці Караткевічаў запавет: “Беларусь – наш Дом, наш Храм”. На ўсіх сустрэчах з выбарцамі непасрэдна ці па тэлевізары кандыдаты выступаюць са бел-чырвона-белым сцягам і Пагоняй. Калі кандыдат ужо зараз адмаўляецца ад выступаў з сімволікай, тады яму ня месца ў камандзе Народнага прэзыдэнта. За пяць дзён да выбараў, калі прадстаўнікоў Народнага прэзыдэнта не ўключаюць у камісыі, усе кандыдаты здымаюцца з выбараў, заклікаюць да байкоту выбараў і да пачатку Смехавой рэвалюцыі. Калі ж – уключаць, тады і можна абраць адзінага, а астатнім зьняцца. Смехавую рэвалюцыю трэба пачынаць у любым выпадку. Смех разбурае страх. Смех разбурае ўпэўненасьць дыктатара, нэрвуе яго і можа прывесці нават да псіхічных прыступаў. Смех выклікае сімпатыю народа да нас, бо беларусы – гэта народ смехавой культуры. Смех самы магутны сродак данесці да людзей тое, што мы ёсць. Элементамі смехавой рэвалюцыі могуць быць карнавалы на плошчах, вуліцах гарадоў Беларусі, сусветны конкурс анекдотаў пра дыктатараў фінал якога моэна заклікаць правесці ў апошні дзень выбараў: “Раскажы сябру (сыну, жонцы, мужу, каханай) ў гэты дзень хоць адзін анекдот пра дыктатараў ці палітыкаў!” Спробы атаясаміць лідараў дісыдэнтаў з разбуральнікамі спакою і стабільнасці пад час беларускага смехавога майдану можна блакаваць тэхналогіямі смехавой іроніі і смехавой агрэсіі. Звяртаюсь да дэлегатаў з’езда БНФ: абмяркуйце гэту канцэпцыю. Калі яна прымаецца, тады трэба дапрацаваць прынцыпы адзінай платформы і звярнуцца да сябраў іншых партнэрскіх арганізацыяў каб яны далучаліся.
08.10.14 17:40



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол