Беларускія сьпевы – лепшыя ў Свеце


Трыюмф беларусаў у супэрфінале міжнароднага праекту «Салют талентаў»


Супэрфінал міжнароднага праекту «Салют талентаў» праходзіць у Санкт-Пецярбургу. У ім бяруць удзел таленавітыя дзіцячыя калектывы з розных краінаў сьвету, якія былі ўжо ляўрэатамі папярэдніх тураў конкурсу. Беларусь прадстаўленая фольк-гуртом «Рада» і дуэтам «Вера і Патрыцыя», якімі кіруе Ірэна Катвіцкая. Па выніках супэрфіналу «Рада» атрымала Гран-Пры, а таксама 1-е месца ў намінацыі «Вакальны ансамбль», а дуэт Веры Саламонік і Патрыцыі Сьвіцінай 2-е месца ў намінацыі «Народны вакал», Патрыцыя таксама заняла 1-е месца ў намінацыі «Народны вакал» (сола). Пра гэта Tuzin.fm паведаміла Ірэна Катвіцкая адразу пасьля абвяшчэньня вынікаў. Гурт «Рада» запрошаны да ўдзелу ў гала-канцэрце праекту.

Выканаўцы падрыхтавалі да выступу праграму на аснове



фальклёрных беларускіх песень «Русалкі», «Чырвоная вішня»



ў аранжыроўцы Ірэны Катвіцкай і «Страла» з рэпэртуару



групы  Палац», захаваўшы ўсе дыялектныя асаблівасьці



напеваў з Гарадзенскай, Магілёўскай і Гомельскай абласьцей.



Адну з гэтых песень сьпявачкі прадстаўлялі на Tuzin.fm.



http://tuzin.fm  /zhamerun/1317/tryjumf-bielarusau-u-superfinale-miznarodnaha-



prajektu.html








Ансамбль на рэпетыцыі ў Месцы спыненага часу:



http://padgol.blogspot.com/2014/10/blog-post.html;


Слёзы анёлаў


10.10.14 19:06



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте
здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол