Лёс А.Шораца: выратаваць прэзыдэнта ад снайпера, моладзь ад наркотыкаў.

Сёння самае зручнае гняздо для снайпера - на вяршыне гары смецця на поўнач ад кальцавой Мінска. Але дабярэмся да снайпера паступова.

Начальнік Мінска заявіў пра незвычайную справу. Ён заклікаў мінчан стварыць Народную праграму развіцця горада. Вось як гучала прэзентацыя яго праекта:
Мінгарвыканкам адкрыты для прапаноў гараджан. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлепраграмы «Актуальнае інтэрв'ю» на тэлеканале «Беларусь-1» старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.
«Мясцовыя ўлады адкрыты для дзелавой ініцыятывы гараджан. Аднак рэальных прапаноў ад жыхароў сталіцы мы пакуль не атрымалі», - сказаў Андрэй Шорац, падкрэсліўшы, што ў мэрыі гатовы разгледзець любыя ідэі, якія дапамогуць зрабіць сталіцу лепшай, багацейшай і больш камфортнай.http://nn.by/?c=ar&i=139338
Прымаю Ваш заклік Андрэй Шорац і прапаную:

1. Прапанова Шорацу.

У СМІ рэгулярна цвердзяць аб Мінску, як самым чыстым горадзе на зямлі. Гэта - хлусня. У Мінску пастаянна ўзнікаюць катастрафічныя сітуацыі па чысціні паветра. Прычыны: вываз курынага памёту на палі з ферм ля - кальцавой, вецер з гіганцкіх сметнікаў адтуль жа. Спадар Шорац, правядзіце, нарэшце, публічны аўкцыён і аддайце горы смецця прыватнікам. Хай паставяць заводы па перапрацоўцы смецця. Пастаўце ўмовы: за год-два горы павінны знікнуць разам са смуродам. Гэтыя горы - ганьба для мінчан і пагроза іх жыцця. Вашай - таксама. Бо горы яшчэ атручваюць зямлю і падземныя воды. Замежнікі, праязджаючы міма гор смецця, рагочуць, асабліва калі па радыё у гэты момант гучаць словы Лукашэнкі аб самым чыстым горадзе.
  У розных раёнах горада ёсць прадпрыемствы, якія выдыхаюць смурод і нават атручваючыя рэчы. Шорац, схадзіце на прагулку ў парк Чалюскінцаў, ці ў батанічны сад. Дайдзіце з праспекта ў глыбь парка да канца. Там убачыце карпусы завода, дах якіх уторканы сотнямі труб. З іх лятуць адкіды гальванічных цэхоў. Уся табліца Менделеева асядае на жыхароў мікрараёна і тых, хто прыйшоў у парк Чалюскінцаў падыхаць свежым паветрам. Кожны дзень бацькі і дзяды з бабулямі ў сотнях дзіцячых калясак вывозяць малых пад дрэвы, а насамрэч пад солі лёгкіх і цяжкіх металаў. І кожны раён горада мае свой завод-нябачнага забойцу. У Севастопальскім парку – завод вырабаў з пластмасы, а раён уторканы заводамі па вырабах з цэменту. За старым аэрапортам – мясакамбінат, які атручвае ядавітым паветрам і малінаўку і патыхае да грушаўкі, а хутка стане сурпрызам для жыхароў забудовы старога аэрапорта. Усе гэтыя заводы трэба неадкладна прыбіраць, ці закрываць і ставіць сучаснае абсталяванне са 100% ачысткай паветра.   Міфалагічны герой Грэцыі –Геракл (Геркулес) у краіне Элідзе расчысціў аўгіевы стайні ад гною і навечна ўвайшоў у гісторыю. Мінск са сваімі заводамі і горамі смецця такая ж стайня з горамі гною-памёту. Вы можаце стаць ганаровым грамадзянінам Мінска, калі знясеце горы смецця і заводы-забойцы. І вашым імём будуць называць паркі і дзетак.
2. Прапанова Шорацу.

Мінчане павінны атрымаць у кватэры чыстую ваду з падземных крыніц. У многіх гарадах свету гасцям з гонарам паведамляюць: з-пад крана вы можаце піць ваду - яна чысцюткая. Мінску да гэтага далёка. Хіба што мыць хлараванай вадой пад'езды ў дамах, каб забіваць мікробаў. Заедзьце хоць раз у Малінайку ў госці да мінчукоў і проста паспрабуйце папіць чай з хларыраванай вады. Званітуе адразу. А людзі ад нараджэння пьюць тую ваду і да смерці, часта заўчаснай з-за кіпеня з хлоркай.
3. Прапанова Шорацу.

У школах Мінска (як і ўсёй Беларусі) няма лекараў. Часам дзеці гінуць з-за іх адсутнасці, пакутуюць з-за траўмаў. Раней лекары былі. Вярніце лекараў у школы. А дадаткова школы мусяць займець урачоў нарколагаў. Сам Лукашэнка зазначыў, што супраць нашага народу вядзецца наркатычная вайна. І спачатку наркотыкі атакуюць дзетак. Нарколагі ў школах мусяць зладзіць маніторынг для пачынаючых наркаманаў, выяўляючы хворых. У свеце існуюць тэсты, якія хутка дазваляюць выявіць людзей якія прымаюць наркотыкі. Кожная школа мусіць займець такія тэсты і лабараторыі. У майго сябра сын вучыўся ў прыватнай платнай школе ЗША. Там такія тэсты былі і ўсе вучні сістэматычна правяраліся. Калі верыць Лукашэнку, што супраць нас вядзецца нарка вайна, а я веру ў гэта, тады кожная школы Мінска, кожнае ПТВ, ВУЗ мусіць мець сучасны наркакантроль. Пачніце, Андрэй Шорац, супраціў наркавайне ў навучальных установах Мінска.   Зробіце Мінск частым ад наркотыкаў, і тады вы станеце сучасным Айбалітам Мінска. Вашым імём будуць называць ВУЗы і школы.

Але такія крокі па барацьбе з наркотыкамі непазбежна вывядуць на ўдарную пазыцыю снайпера. І, паверце, гэта не жарт. Прычым, калі пачнеце ставіць заслон наркадылерам у навучальных установах, метадамі укаранення татальнага тэсціравання, тады снайпера накіруюць і на Вас і на А.Лукашэнку. Выбар за Вамі: змагацца ці не...
  Падчас выбараў дэпутатаў гарсавета Менска я, як кандыдат, выступаў па беларускім радыё і ставіў гэтыя праблемы. Лукашэнка пасля майго выступу тут жа правёў нараду па сметніках. І, нават, прыватнага бізнесоўца пасадзіў за стол побач з сабой. Даючы, відаць, знак, што горы смецця будуць зносіць-разграбаць прыватнікі. Але горы смецця з тых часоў толькі павялічыліся. З вяршыні паўночнай гары снайпер можа пацэліць па Драздах, па дарогах на Мядзел і ў рэзыдэнцыю кірунку на Заслаўе. Можа Вы, Шорац, дапаможаце прызідэнту і выратуюце Мінск і яго жыхароў ад смярдзючай навалы і атручвання вады? Можа вы абароніце прэзыдэнта ад снайпера? Пагадзіцеся, што загінуць кіраўніку дзяржавы ад рукі снайпера з вяршыні гары смецця -- гэта і маральная смерць - ганьба!   4. Прапанова Шорацу.   Вас Лукашэнка і СМІ называць – Мэр. Насамрэч такой пасады няма. Каб стаць мэрам, трэба ўвесці і правесці прамые выбары кіраўніка выканаўчай улады Мінска яго жыхарамі. Давайце правядзем рэфэрэндум аб наўпроставых выбарах кіраўніка выканаўчай улады Мінска. Упэўнены, што жыхары Мінска падтрымаюць гэтую ідэю. І тады абраны такім чынам кіраўнік горада і будзе звацца мэрам, як у краінах Эўразьвязу.   Калі вы, Андрэй Шорац, вырашыце гэтыя праблемы, ці хаця б пачнеце іх вырашаць, тады быць вам Народным мэрам Мінска, а ў будучыні і прэзідэнтам Беларусі.

Паспрабуйце.

Прайшла ноч пасля выстаўлення майго матэр'ялу і вось:

Пад Менскам гарыць палігон цвёрдых бытавых адходаў

http://www.charter97.org/be/news/2014/12/7/129682/


Інфармацыя аб пажары на тэрыторыі палігона цвёрдых бытавых адходаў у Менскім раёне паступіла выратавальнікам яшчэ раніцай у суботу.

Пра гэта паведамілі ў Менскім абласным упраўленні МНС, піша "Інтэрфакс".

"Паступіла паведамленне пра пажар на плошчы 400 квадратных метраў на тэрыторыі палігона цвёрдых бытавых адходаў КУП "Экарэс" каля вёскі Дубаўляны Менскага раёна. Агульная плошча палігона складае 23 гектары», - удакладнілі ва ўпраўленні.

Для тушэння пажару было задзейнічана 20 адзінак тэхнікі і 26 чалавек, у тым ліку 5 адзінак тэхнікі і 11 работнікаў МНС.

"Пажар лакалізаваны, паводле стану на 06.00 7 снежня гарэнне адбывалася асобнымі агменямі на плошчы 100 квадратных метраў. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца", - праінфармавалі ў Менскім абласным упраўленні МНС.

Палігон цвёрдых бытавых адходаў "Паўночны", размешчаны каля вёскі Дубаўляны пад Менскам, увайшоў у строй у 1981 годзе. За час эксплуатацыі тут пахавана больш за 60 млн кубаметраў адходаў. Спецтэрыторыя, размешчаная ў раёне могілак "Паўночныя", прымае дзве траціны гарадскога смецця.

.
06.12.14 20:29



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол