Абярог нацыі

Нас ня ведае Сьвет. Зьнікнем — не заўважаць! Што зрабіць? На дэманстрацыю! Але апынесься за кратамі, паб’юць, звольняць. Старыя ногі баляць.

Эўрапейцы прыдумалі дыктоўку. Мы на 90-годзьдзе БНР напісалі першую агульнанацыянальную дыктоўку — «Дудку беларускую» Багушэвіча. Пісалі ў ЗША, Эўропе, Беларусі. Пішам штогод. Зладзілі інтэрнэт-дыктоўку «Ліста з-пад шыбеніцы» Каліноўскага. Але нас мала. Нас пачнуць паважаць, убачыўшы агульнанацыянальную інтэрнэт-дэманстрацыю — дыктоўку мільёнамі рук і душ. Вядомыя дзеячы прадыктуюць, а мы разам напішам. Прасьпяваем. Тэкст агульнанацыянальнай дыктоўкі трэба напісаць. Супольна абмеркаваць. Уключыць тэстамэнты нашых продкаў.

Агульнанацыянальная дыктоўка можа стаць гімнам Мове, абярогам нацыі на стагодзьдзі, «каб ня ўмёрлі».


.
27.12.14 18:10



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол