Аптыміст на могілках дэмакратыі

Сёння часта можна прачытаць пра негатыўныя адзнакі лідараў і актывістаў апазыцыі. Вяршыняй, дакладней самай пагардлаівай адзнакай праціўнікаў дыктатуры стала, на мой погляд адзнака Севярынца на БЕЛСАце: “Апазыцыя дэградавала!”

На мой погляд шырокае кола чытачоў незалежных СМІ і інтэрнэт сайтаў вельмі мала ведае пра дзейнасьць актывістаў апазыцыі. Да гэтага кола недасведчаных адносіцца і Павал Севярынец.

Тут прывяду адзін прыклад, які апісаны Алесем Таўстыкам, неўзабавае пасьля сустрэчаў з чыноўнікамі Мядзельскага выканкама. У тэксце вельмі эмацыйна паказана ўнікальная зьява. У нашыя дыктатарскія часы, сустаршыня руху “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва”, які ладзіў мітынг прадпрымальнікаў на плошчы Незалежнасьці, сядзеў за кратамі, арганізоўваў пратэстныя страйкі на рынку “Ждановічы” зайшоў да ўладатрымальнікаў з другога боку.

Я уявіў сабе, што ў кожным раёне знайшоўся хаця б адзін актывіст, які б змог па-чалавечы пагутарыць з чыноўнікамі і падштурхнуць іх на сумесны праект праеўрапейскага кшталту.

Далей тэкст напісаны Таўстыкам:

“Шанцуе! Ня толькі мне, але і маёй краіне, Рэспубліке Беларусь. Майму Мядзельскаму раёну, зь яго возерам Нарач і навакольным асяродзьдзем. Чаму? А таму…

Знайшоў у інтэрнэце, што прадстаўніца Еўрапейскага Саюза ў Беларусі, Майра Мора, на 2015-2017 год абвясціла конкурс-праект на разьвіцьцё рэгіёнаў Беларусі і мясцовай улады! ЕС выдзяліў 8 мільёнаў еўра. Праект разьлічаны на два гады. Тэматыка 2015 году, ахова навакольнага асяродзьдзя і энергетыка.2016, разьвіцьцё грамадзкіх суполак.Больш інфармацыі, на сайце прадастаўніцтва ЕС у Беларусі.

О, я ж па-першае, зьяўляюсь жыхаром Мядзельскага раёну! Хвалі Нарачы і сасоновыя гаі песьцілі і наталялі  да жыцьця мяне ў маленстве! Тут я скончыў школу і засьпеў першае сваё каханьне! Лірыку далоў! Больш па тэме! Я патрыёт свайго Мядзельскага раёну! Дажа экс кандыдат у раённы савет дэпутатаў. І тымсамым эксьперт школы палітычных і сацыяльных дасьледваньняў,што пры тым самым Еўрапейскім Парламенце!

29 студзеня 2015, якраз А. Лукашэнка, ладзіць прэсканферэнцыю, саджусь у свій аўто і накіроўваюсь да старшыні Мядзельскага раёну,каб паведаміць пра такую халяву, і скарыстацца такой магчымасьцю для раёна,тым больш быў упэўнены, што ён слухае выступ у кабінеце, з радыёкропкі. Дзьве гадзіны ў дарозе і я на мейсцы! Адзін пазітыў! Праўда, ён той пазітыў, быў хутка азмрочаны адсутнасьцю старшыні Але, што гэта за старшыня. Калі ў яго няма зь пяток замаў? Пашанцавала, вельмі хутка я апынаюся ў кабінеце Іны Іванаўны Барыевай! Прапанавалі кавы, але я, пасьля выпадку з Карпенкам, каву пью толькі дома, падзякаваў але адмовіўся, так хацеў шчыра падзяліцца навіной, што нямеў права ні нахвіліну , ні на крок адступіць ад задуманага. Распавядаю, ну як у пачатку тэкста,… Вось хачу каб наш раён прыняў удзел і перамогі каб мы атрымалі…, у нас вельмі вялікі шанец! Курортная зона, экалогія парушана самімі адпачываючымі, наладжваньне стасункаў зь ЕС. Лукашэнка сустракаецца з Майра Мора, а гэта добры козыр каб нам перапала, ну калі ня першая, то другая прэмія! У адказ…., а якія вашы доказы? Я пра гэта чую упершыню? Мне трэба каб адтуль паведамілі! Я павінна знайсьці час каб вывучыць гэта. І ўвогуле зрабіце гэты праект ад сябе!

Я, кажу гэта праект для самарэалізацыі мясцовай улады! А вы, на апошніх мясцовых выбарах нават не далі мне магчымасьці стаць дэпутатам сельскага савету! Усё мудрылі! Таму гэта ваша магчымасьць,як кіраўніцтва раёну, так і дэпутатаў! Доўга размаўлялі, хвалявалісь хто каго піша, але ўрэшце дамовілісь, што больш падрабязна я паразмаўляю з  кіраўніцай аддзелу ідэалагічнай працы, культуры і па справам моладзі Мядзельскага раёну, Пазьняк Ірынай Рышардаўнай! Мне пашанцавала зноў! Паважаная Ірына Рышардаўна, Вы цудоўны чалавек! Вы пасапраўднаму адданая сваёй працы і абавязкам! Вы натуральна клапоціцеся за раён, людзей што ў ім жывуць, моладзь! Вы на сваім мейсцы, калі так можна казаць! Мяне правялі ў кабінет.Я зноў па тэме ад пачатку…і тут ведаеце як аднадумца, як калега па праекту! Яе ідэі сыпалісь на маю галаву адна за другой! Ад напісаньня сачыненьняў на тэму аховы навакольнага асяродзьдзя раёну да правядзеньня суботнікаў пад гэткім лёзунгам! Правядзеньня грамадзкага абмеркаваньня тэмы на прадпрыемствах і раённым доме культуры! Сустрэчы з эксьпертамі ў галіне энергетыкі, да загаду мясцовым арганізацыям БРСМ прыдумаць тысячы ідэй для раёну!!!! Я ледзь стрымліваў свае эмоцыі, я быў упэўнены, што гэты чалавек зробіць гэты праект як належыць! Канешне, усе таямніцы я не магу Вам распавесьці, камерцыйная тайна, самі разумееце! Такія грошы!

Стомлены, але задаволены сваёй місіяй эксьперта, я вяртаўся з адной сталіцы ў другую, і наперад бачыў яшчэ больш прыгажэючую сваю Беларусь!

Дякуй Еўрапейскі Саюз! Дзякуй Майра Мора! Дзякуй мае жыхары мядзельшчыны, за вашу працу на карысьць і роськвіт нашага цудоўнага Мядзельскага раёну! А Вам слабо?”

.
31.01.15 16:47



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол