Фактар Статкевіча:выкарыстаць нельга ігнараваць.

Частка-1
У гэтым выразе-формуле выкарыстаць нельга ігнараваць кожны можа паставіць коску. Прычым гэта можна зрабіць два разы: першы раз напачатку тэкста, а другі – напрыканцы, прачытаўшы мае развагі. Можа быць і яшчэ трэцяя спроба, але пра яе - напрыканцы тэкста.

Сёння толькі лянівы не аналізуе фактар Статкевіча ў прэзідэнцкіх выбарах. Я працяглы час і быў такім «лянівым». Калі ж пабачыў, што ўсе развагі запісных аналітыкаў пакутуюць адсутнасцю метадалогіі аналізу, вырашыў напісаць. А іх можа быць некалькі. Вось, напрыклад, такая.
Будучыя выбары прэзідэнта можна разглядаць як:
а. персаніфікаваны палітычны паядынак паміж А.Лукашэнкам і яго супернікам;
б. можна аналізаваць як бітву каштоўнасцяў А. Лукашэнкі і яго апанентаў;
с. магчымы аналіз з пазіцый гібрыднай тэхналогіі, дзе змяшаныя персаніфікаваныя фактары, ідэйныя і псіхалагічныя;
д. важна улічваць і стаўленне Статкевіча да тэхнялёгіяў перадвыбарчай барацьбы. Пр гэта гаворка пойдзе ў другой частцы артыкула.
Калі з пазіцый персаніфікаванага падыходу паспрабаваць падабраць для А.Лукашэнкі моцнага суперніка, то варта ўважліва прыгледзецца да Статкевіча. У яго вельмі моцная маральная пазіцыя. Ён не зламаўся і не напісаў прашэнне аб памілаванні. Гэта робіць яго маральным волатам, асілкам. А Лукашэнка пры гэтым трапляе ў псіхалагічны капкан, не выпускаючы Статкевіча, Лукашэнка набывае статус “баязліўца”. У гэтай канструкцыі датклівым месцам Статкевіча будзе адсутнасць дапасадкавай зорнай папулярнасці. Ён за сваю вайсковую, грамадзянскую і палітычную кар'еру ня дасягнуў тых вышынь, якія выклікалі б у звычайных выбаршчыкаў несумненнае захапленне і павагу. Ён не зрабіў адкрыццяў у навуцы як Сахараў. Ня лётаў у космас, як Клімук. Ня адводзіў самалёт, які падае ад вёскі. Не кіраваў «горадам сонца», як Карпенка, ня быў трохразовым алімпійскім чэмпіёнам і героем Беларусі.  Урэшце не быў сынам Машэрава. І г.д. і  т.п.
У Статкевіча застаецца адзін маральна-псіхалагічны набор, як медалі на грудзях: нязломны, смелы, валявой - сапраўдны Мужык.
Але калі правесці апытанне насельніцтва, хто хоць ўяўляе, як выглядае гэты Мужык, то пазнавальнасць Статкевіча апынецца мізэрнай. Хіба што сябры яго каманды раздадуць у кожную сям'ю дыск або флэшку з відэафільмам «Ведаеце, якім ён хлопцам быў!» Ды ў камплекце з тэлесерыялам «Хросны бацька» ...
Вось з такім наборам “узнагарод” прыхільнікам Статкевіча можна пайсці ў ЦВК на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў і, чакана, на гэтым скончыць свой паход на выбары. Фантан з пракісшага палітычнага баршча Ярмошынай будзе апошняй інфармацыйнай падзеяй занясення Статкевіча на выбары прэзыдэнта.

Паралельная рэгістрацыя ініцыятыўных груп іншых лідэраў апазіцыі імгненна абясцэніць грамадзянскі статус Статкевіча. Адна справа, калі ён адзіны, бо самы лепшы, незаменны, і зусім іншае, калі Статкевіч, як і ў 2010-м адзін з некалькіх.

Пакуль што ў аналізе мы не бралі ў разлік ідэалагічную пазіцыю Статкевіча і яго ацэнкі шэрагу ключавых момантаў палітычнага жыцця і крытычных сітуацый, а менавіта: стаўленне да выхаду-нявыхаду з саюзаў з Расіяй, уключаючы АДКБ, еўразійскі саюз. Не маем мы і пазіцыю Статкевіча да праўках ў закон аб ваенным становішчы, якое цяпер можа быць уведзена ў выпадку ваеннай агрэсіі супраць любога члена АДКБ. Мы не ведаем і таго, як Статкевіч сёння ставіцца да ўступлення Беларусі ў НАТА.
Невядома што думае Статкевіч пра пабудову мяжы з Расіяй.
Калі даведаемся ідэалагічныя каштоўнасці Статкевіча, то можам аналізаваць сітуацыю па гібрыднай методыцы: барацьба персон і каштоўнасцяў.
Цяпер паглядзім на сітуацыю паядынку Статкевіча з Лукашэнкам, а так жа яго з лідэрамі апазіцыі, калі на рэгістрацыю ідзе яшчэ некалькі лідэраў апазіцыі, выкарыстоўваючы фактар Статкевіча: таранам ідзе Статкевіч, а за ім, як за шчытом нейкія Рак, Шчупак, Лебедзь, Гусак.
Тут прынцыповым пунктам з'яўляецца суадносіны палітычных праграм Статкевіча і таго з шэрага палітычных жывёл, якія высоўваюцца на кандыдата ў прэзыдэнты. Калі пазіцыі супадаюць, усё проста. А калі не супадаюць? Прычым не супадаюць ці цалкам, або часткова. Як тады весці кампанію? Тут можа разгарэцца скандал ўнутры апазіцыі паміж якія сядзяць у няволі Статкевічам і членамі яго каманды з лідэрам апазіцыі.
Частка-2 Яшчэ адным праблемным момантам прэзыдэнскай кампаніі з удзелам М.Статкевіча стане яго стаўленне да тактыкі і стратэгіі выбараў, ці, калі хочаце тэхналёгіі. Вось, напрыклад, кандыдат у прэзыдэнты – Статкевічаносец абірае такую тэхналёгію:

Збор подпісаў - пад трымя сцягамі:

1.бел-чырвона-белым;

2.Эўразьвязу;

3.ЗША

Пры гэтым прыводзіць такую матывацыю:

бел-чырвона-белы – сімвал Хрыста: белы колер чысціня Хрыстовай душы, Чырвоны – кроў пралітая Боскім Сынам за грахі людзей.

Паглядзіце на тэлеэкран пад час трансляцыі галоўных релігіных святаў. Праваслаўныя святары выходзяць да вернікаў у строях з бел-чырвона-белымі стужкамі.

Чаму менавіта гэтыя сцягі? Інтэграцыя з краінамі Эўразьвязу і ЗША сёння ні ў воднага нармальнага жыхара не выклікае сумневаў.

Жыхары нашых гарадоў у вёсак даўно правялі свой рэферэндум наконт інтэграцыі з цывілізацыяй і галасуюць кожны дзень: абсалютная бальшыня нашых людзей езьдзіць на аўто з ЭЗ і ЗША, калі робіць рамонт у доме, дык – эўрарамонт, а не рамонт па эўразійску.

Прычым, калі падлічыць наяўнасьць аўто ў супрацоўнікаў сілавых структураў, дык у іх працэнт прыхільнікаў аўто з ЗША і Эўразьвязу будзе самы большы па Рэспубліцы. Як кажуць у народзе: у іх губа – не дура…

А сам Уладар прэзыдэнства таксама гойсае на эўрапейскіх аўто.

Герб Пагоня таксама мусіць стаць сімвалам пікетаў за збор подпісаў за кандыдата Адраджэнца.

Так можа разважаць паліттэхноляг, які ведае, што Статкевіч утвараў БЗВ. Але як паставіцца сёння Статкевіч пра збор подпісаў пад такой нацыянальнай атрыбутыкай? Мы гэтага не ведаем. І калі зараз не ставіць такого пытання, каб яно дайшло да Статкевіча, тады і не даведаемся.

А зараз, уявіце, што Статкевіч захоча, каб подпісы за ягонае вылучэнне кандыдатам у прэзыдэнты зьбіраліся менавіта так як я апісаў вышэй, а нейкія Рак, Шчупак, Лебедзь, Гусак прынцыпова не будуць так рабіць. Што тады?

Кожнаму, хто паставіць подпіс за вылучэнне кандыдатам у прэзыдэнты Статкевіча, арганізатары могуць задумаць падарыць маленькі флагшток з трымя сцяжкамі.

А таксама дорыцца аркуш паперы са старажытным  арнаментам. Прычым па жаданні падпісанта гэта можа быць арнамент, які сімвалізуе ці Ладу ў ружах -
сімвал прыгажосці і кахання (http://jivebelarus.net/our-heritage/belarusian-ornament.html)


ці голуб і галубка - сімвал кахання


Ці ўзор жыцця

Гэтых сімвалаў-арнаментаў дзесяткі і ў пікетчыкаў яны ўсе мусяць быць, каб адорыць прыхільнікаў (глядзі яшчэ http://ornaments.shuma.by/)

Тут таксама трэбы ведаць мяркаваньне Статкевіча наконт падарункаў-арнаментаў. Можа ён захоча каб ад яго імя рабілі такія падарункі ды укажа менавіта якія арнаменты, а можа не.

На сёння чальцы партыі Статкевіча не ўдзельнічаюць у Народным рэферэндуме. І як тады паставіцца сам Статкевіч і сябры яго партыі да распаўсюда пад час збору подпісаў па вылучэнню Статкевіча кандыдатам у прэзыдэнты яшчэ і тэкста Народнага рэферэндума?

Як бачым па фактару Статкевіча адны пытанні і практычна няма адказаў. Можа ён, пабачыўшы гэтыя пытанні, выкажацца. І тады ў формуле фактара Статкевіча: “выкарыстаць нельга ігнараваць”. Можна будзе ставіць коску з большай упэўненасцю.

11.02.15 10:01



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол