Дудараў хацеў цалаваць ёй ногі!

Унікальная з’ява адбудзецца для тэлегледачоў у гэтую суботу. Увечары па БТ-1 будзе паказаны фрагмэнт шоу «Я магу». У ім выступ 13-гадовай сьпявачкі Патрыцыі Свіцінай. Яна прасьпявае па-беларуску старажытную абрадавую песьню “Страла”. Пасьля запісу выступу сябры журы вядомыя дзеячы культуры Беларусі апынуліся ў шоку. І іхную рэакцыю можна будзе пабачыць на тэлеэкране. У Дударава нават вырвалася, што ён гатовы ўкленчыць перад сьпявачкай і цалаваць ёй ногі! Калі прагучалі апошнія гукі сьпеваў масоўка ў залі без ніякай каманды ўскочыла з месцаў і з воклічамі імкнулася ўзьляцець, як тая страла. Для арганізатараў шоу, журы і гледачоў Свіціна стала сенсацыяй. Яны ня ведалі, што да гэтага яна стала пераможцай некалькіх сусветных конкурсаў сьпевакоў як у сольным выступе, так і ў складзе ансамбля “Рада”. Набыла пріхільнікаў па ўсім сьвеце. Патрыцыя зараз рыхтуецца да шэрагу гастроляў за мяжой, дзе будзе сьпяваць на мовах народаў прымаючых краінаў. Мастацкая кіраўнічка Свіцінай – Ірэна Катвіцкая. Яна кампазітарка і вядомая ў эўропе джаз-фольк сьпявачка. Год таму Ірэна напісала музыку на “Магутны Божа” і выканала песьню да Дня волі. Катвіцкая кіруе ансамблем Рада шмат год і прыявла яго да перамог на самых прэстыжных сусветных конкурсах. Ансабль пад час сьпеву Свіцінай будзе на падпеўках.

Аранжыроўку песні Патрыцыі падарыў музыка Алег Хаменка.

Маці Свіцінай – Алена дызайнер па вопратцы і ўсе касьцюмы для дачцы і ансамбля Рада шые сама.

У шоу «Я магу» Свіціна – адзіная, хто выступае па-беларуску. Астатнія “ня могуць”.

Вельмі цікава, якой будзе рэакцыя гледачоў на двубой паміж дзяўчынай - майстрам старажытных беларускіх сьпеваў і ўсёй зрусіфікаванай поп-масоўкай. Гледачы будуць галасаваць эсэмэскамі

Гледачы шоу могуць браць удзел у SMS-галасаванні.

«Пахаванне стралы» праходзіць увесну, гэта развітанне з вясной і сустрэча лета. У абрадзе бяруць удзел толькі жанчыны. Ён значыць не толькі спадзевы на добры ўраджай: сама страла сімвалізуе маланку, у некаторым сэнсе і ўсе беды, а дзяўчыны качаюцца на зямлі «да пары», «да здароўя».
«Пасля абраду жанчыны збіраюць па дзевяць каласкоў, потым хаваюць іх пад дах хаты, у вугал хаты, — згадвае Патрыцыя. — А потым спальваюць іх на Троіцу. Каласкі збіраюць, каб адвесці бяду ад сваёй хаты, ад сям’і. А спальваюць, бо калі каласок ляжыць пад дахам, ён збірае на сябе няшчасці». Пры падрыхтоўцы да канцэртнага нумара Патрыцыя вывучала спевы і строі таксама па кнігах. Прыйшлося нават наведаць у музей Акадэміі навук. «Калі знаходзішся ў гэтым усім, гэта захапляе» кажа Свіціна.

Мне цікава, ці захопіць старажытны сьпеў нашых гледачоў. І мая цікавасць невыпадковая. Свіціна і Рада некалькі разоў праводзілі рэпетыцыі ў маім музеі “Месца спыненага часу” http://padgol.blogspot.com/  і там зьнялі відэакліп.

Выступ на шоу «Я магу» будзе паказаны 28 лютага ў 19:15 на канале «Беларусь-1». Больш пабрабязна пра дзяўчыну можна даведацца з матэр’яла Нашай Нівы. http://nn.by/?c=ar&i=144734

Тамсама выстаўлены відэкліп на песьню Страла.

.
25.02.15 10:48



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол