А.Лябедзька як гарант суверэнітэта?

Месяц таму я па прапанове сайта газеты Наша Ніва задаў А.Лебедзьке пытаньні, для адказу пад час відэaздымкаў. Ён адказаў, але тэкставай версіі Наша Ніва не выстаўляла. А яна вартая ўвагі, бо Анатоль Уладзіміравіч без пяці хвілінаў – прэзыдэнт, урэшце, ў сваім уяўленьні.

19.03.2015 / 12:58
Пытанні да Анатоля Лябедзькі ад Уладзіміра Падгола:

1.Ці будзеце Вы пад час выбарчай кампаніі агітаваць выбаршчыкаў і дамагацца ад уладатрымальнікаў скасавання Саюза Расія-Беларусь, парламантскага схода гэтага Саюза і ягонага бюджэту?

2. Ці будзеце Вы пад час выбарчай кампаніі агітаваць выбаршчыкаў і дамагацца ад уладатрымальнікаў выхаду з Эўразійскага эканамічнага саюза, адпаведнай мытнай прасторы?

3. Ці будзеце Вы пад час выбарчай кампаніі агітаваць выбаршчыкаў і дамагацца ад уладатрымальнікаў выхаду з АДКБ?

4. Ці будзеце Вы пад час выбарчай кампаніі агітаваць выбаршчыкаў і дамагацца ад уладатрымальнікаў скасавання дамоваў аб знаходжанні расійскіх вайсковых базаў у Беларусі і выдаленню гэтых базаў з нашай зямлі?

5. Ці будзеце Вы ставіць ультыматум уладатрымальнікам:

Альбо агучваньне фактаў аб зьнікненьні Ганчара, Захарэнкі Красоўскага, ды вызваленьне Статкевіча, альбо сыход з выбараў ды заклік да байкоту?
http://nn.by/?c=ar&i=146203

І вось як адказаў А.Лебедзька:

Тэкставая версія адказаў А.Лябедзькі:

“Так. Такія лозунгі-пытаньні.
Я б сказаў пра пасьлядоўнасьць крокаў і пра прыярытэты. Таму, што калі паставіць пытаньні, “Што Вы будзеце спачатку адзяваць гальштук ці кашулю?” То я спачатку – кашулю, а потым гальштук”. Калі мы гаворым, што для нас вельмі важна… Калі б сёньня АГП мела фракцыю ў сапраўдным парляманце, ці мы прысутнічалі ва ўрадзе, то канешне мы ў якасьці першачарговых крокаў сфармулявалі:

-першае – дамагацца ад ЕЗ каб мы былі прызнаны краінай з рынкавай эканомікай;

-па-другое – мы зрабілі б усё, каб стаць чальцамі ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі;

-трэццяе – мы б дабіваліся падпісання асацыяцыі з Эўрапейскім зьвязам;

Гэта нашы прыярытэты.

Па-другое, калі мы гаворым пра нейкія там стварэнні парляманскія, ну, прабачце, мы вельмі ясна, выразна і паслядоўна гаворым, што ў Беларусі 20 гадоў няма выбараў. Гэта азначае, што зьяўляецца ў выніку нейкіх кампаній яно з пункту гледжання легітымнасьці, яно такой не валодае. Гэта азначае, калі не абраныя дэпутаты ствараюць нейкую інстытуцыю з іншымі, то юрыдычных настапстваў для Беларусі гэта можа не мець ніякіх. Гэта вельмі важна, вельмі істотна. Канешне мы дэ факта змушаны жыць па нейкіх правілах, якія … улада. Але вельмі важным застаецца тое, што мы можам пераглядаць тыя рашэньні, якія былі падпісаны альбо асобамі, альбо структурамі, у якіх няма дастатковай легітымнасьці. Таму мы робім тое, што для нас зьяўляецца прыярытэтам: эўрапейскія каштоўнасьці, эўрапейскія стандарты, і мы пераглядаем усё тое, што не адпавядае нацыянальным інтарэсам і было падпісана людзьмі, якія не мелі легітымнасьці іх падпісваць ілі іх ствараць”.

Вось такія арігінальныя адказы. Кажуць, што дьябл палохаецца крыжа. Калі слухаў адказы Анатоля на мае пытаньні ў мяне ўзьнікла такое адчуванне, што сказы пра выхад з Эўразійскага зьвязу, АДКБ, скасаванне Саюза Беларусь-Расія для Лябедзькі тоесны крыжу для дьябла. Толькі крыжа палітычнага. Ніводнага разу ён не ўжыў гэтых слоў. Ніводнага разу не даў простага адказу.

І, заўважце, мае пытанні тычіліся зьместу агітацыі пад час мажлівага спікерства Анатоля ў часе прэзыдэнскіх выбараў. Анатоль перавёў “стрэлкі” на наяўнасьць фракцыі АГП ў парляманце, знаходжанне сябраў АГП ва ўрадзе. Анатоль, я ж Вам у кожным пытанні паўтараў: “Ці будзеце Вы пад час выбарчай кампаніі агітаваць выбаршчыкаў і дамагацца ад уладатрымальнікаў”.

Паважаны Анатоль, Вы за каго прымаеце чытачоў і гледачоў Нашай Нівы? Вы маглі б спаслацца на тое, што не пачулі дакладнага зьместу пытаньняў. Але ж мае пытаньні амаль суткі віселі на сайце Нашай Нівы да Вашага выступленьня. Маглі б і па паперцы прачытаць адказы… на такія жахлівыя, як для дьябла, “лозунгі-пытанні”.

Але ж пытанні застаюцца, калі Вы маеце намер і далей спікаць на выбарах, прыдзецца адказваць на пытаньні наўпрасткі.
Вось мае адказы на гэтыя пытаньні ў відэаблогу е-прамовы:

.
20.04.15 10:34



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол