Ультыматум Лялькова ў абарону Караткевіч

На свой апошні артыкул «Кремль свергает Короткевич с поста президента. Сценарий будущего» на сайце партызана  (http://www.belaruspartisan.org/blogs/podgol/17599/). я атрымаў унікальны ліст ад намесьніка старшыні БНФ Ігара Лялькова. І адначасова намесьніка кіраўніка штаба Караткевич А.Дзьмітріева.  Прывожу ліст Лялькова цалкам:   Уладзімір, як мне ня прыкра, але ты схлусіў.    Фраза"версия прихода в президентство Татьяны Короткевич базируется на ее программном противоречии: вывести иностранные военные базы с территории Беларуси и не закрывать границу с Россией, да не выходить из ОДКБ" вось з гэтага тэксту: http://www.belaruspartisan.org/blogs/podgol/17599/, зьяўляецца паклёпніцкай.   Спадарыня Караткевіч неаднаразова, у тым ліку публічна (напрыклад, 21.09.2015 падчас сустрэчы з выбарцамі ў Віцебску) выступала ЗА выхад Беларусі з АДКБ. Яна зьяўляецца прыхільніцай цалкам нейтральнага статуса Беларусі (што я асабіста, зыходзячы з праграмы Партыі БНФ, не падзяляю).   Што такое сапраўдны нейтральны статус вельмі добра, па-мойму, патлумачыў таксама абсалютна несправядліва апляваны табою адзін з арганізатараў БЗВ палкоўнік Спаткай: "Што ў Беларусі, што ў любой іншай краіне сьвету нэўтралітэт азначае няўдзел ва ўсялякіх вайсковых блёках. Па-другое, нэўтралітэт — адсутнасьць любых вайсковых аб’ектаў на сваёй тэрыторыі, прычым ня толькі вайсковых базаў, але і іншых вайсковых аб’ектаў, а таксама адсутнасьць любых вайсковых фармаваньняў (вайсковых прадстаўніцтваў).Таксама нэўтральная дзяржава тая, якая ня мае ніякіх дамоваў наконт выкарыстаньня сваіх вайскоўцаў на тэрыторыі іншых дзяржаў" http://www.svaboda.org/content/karatkievic/27262745.html   Ты гатовы аспрэчыць гэтую фармулёўку?   Шчыра кажучы, на тваім месцы, я б прынес прабачэньні сп-ні Караткевіч за тваю хлусьню адносна ейнай пазыцыі па АДКБ. Разумею, што ты гэтага ня зробіш, бо тады разваліцца і ўся "даказальная база" тваіх "геапалітычных" наездаў на кандыдатку. Але дазволь тады з гэтага моманту лічыць цябе проста несумленным чалавекам.   Ігар Лялькоў

 

Пытаньні аб вайсковых дачыненьнях Беларусі лёсавызначальныя. Таму давай разбярэмся на фактах. Ваша азначэньне, спадар Лялькоў, фрагмента майго тэксту фразаю “абсалютна несправядліва апляваны табою адзін з арганізатараў БЗВ палкоўнік Спаткай” дадзена цытаваньню з сайта http://naviny.by/rubrics/elections/2015/09/22/ic_articles_623_189825/ Доверенное лицо кандидата полковник запаса Леонид Спаткай в беседе с корреспондентом БелаПАН отметил, что нейтралитет любой страны "означает ее неучастие в каких бы то ни было военных блоках". Кроме того, на территории страны не должно быть никаких иностранных военных баз и других военных объектов. "Сегодня у нас размещены два российских военных объекта — станция раннего предупреждения о нападении около Ганцевичей и станция связи около Вилейки. Хотя документально они считаются белорусскими объектами, но находятся в эксплуатации российских военных", — напомнил Спаткай. Говоря о возможном появлении на территории Беларуси российской военной авиабазы, он отметил: несмотря на разрешение Владимира Путина продвигать это дело, вопрос зависит еще от воли руководителя Беларуси. Если же договоренность все-таки будет достигнута, то это должно быть сделано исключительно на выгодных для Беларуси условиях, заявил Спаткай После цытаты из репортажа я комментирую: Вы что-нибудь поняли? То есть они ПРОТИВ российской авиабазы, но если выгодно, то ЗА!
http://naviny.by/rubrics/elections/2015/09/22/ic_articles_623_189825/

І хто каго тут апляваў, Спадар Лялькоў?

Тут і дзебілу зразумела, што палкоўнік, якога вы кінуліся бараніць, дапускае размяшчэньне расійскай авіабазы, “на выгодных для Беларуси условиях”.

Калі ўлічыць, што палкоўнік у вашай камандзе – самы дасведчаны вайсковец і прэзэнтуе вайсковыя тэмы кандыдатскай праграмы, тады атрымліваецца, што “неўтралітэт” у канцэпцыі праграмы Караткевіч мае вынятак: на выгодных для Беларуси условиях” можна і замежную вайсковую базу размясціць. Вы што не разумеце, што самі сябе ня проста аплявалі, а, мягка кажучы паказалі бязмежную плюралістычную сутнасьць вашай праграмнай ідэалогіі?

Вы, спадар Лялькоў, па пракурорску пішаце:

Фраза"версия прихода в президентство Татьяны Короткевич базируется на ее программном противоречии: вывести иностранные военные базы с территории Беларуси и не закрывать границу с Россией, да не выходить из ОДКБ" вось з гэтага тэксту: http://www.belaruspartisan.org/blogs/podgol/17599/, зьяўляецца паклёпніцкай.

     Зайдзіце на ваш камандный сайт, спадар Лялькоў, http://zapraudu.info/reaktsyya-na-vystup-karatkevich-pa-bt-syonnya-naradziusya-publichny-apazytsyjny-palityk/

Уключыце выступ Караткевіч па БТ і праслухайце 24 хвіліну. Вось фрагмент выступу вашай пратэже:

“Мы выстроим равноправные отношения с Россией. Сохраним то, что удобно для нас для граждан: отсутствие границы, сотрудничество в научной, гуманитарной, социальной сферах, исправим то, что сегодня плохо работает”. Дык што, можа гэта спецслужбы Лукашэнкі ўточыліся ў выступ Караткевіч і падрабілі яе аблічча ды словы пра “Сохраним то, что удобно для нас для граждан: отсутствие границы” з Рассіяй? Ці ўсёж такі Караткевіч “гаварыт правду”? пра тое, “отношения с Россией Сохраним то, что удобно для нас для граждан: отсутствие границы” Ужо сасьпела два пытаньня: Вы, як намесьнік начальніка штаба Караткевіч, А.Дмітріева, 1. таксама падзяляеце намеры Караткевіч “Сохраним то, что удобно для нас для граждан: отсутствие границы” с Россией? 2.Вы таксама, як і палкоўнік  Спаткай дапускаеце размяшчэнне расійскай авіябазы на нашай зямлі, на выгодных для Беларуси условиях”?

А як намесьнік старшыні БНФ Вы як адкажаце на гэтыя пытаньні?

А зараз пра вашае супольна-персанальнае стаўленьне да АДКБ і іншых саюзаў з Расіяй.

Вы прыводзіце мне прыклад выступу Караткевіч у Віцебску, дзе яна быццам бы заявіла пра выхад з АДКБ. Можа дзесятак чалавек пра гэта пачулі, але, каб не Ваш пракурорскі ліст да мяне, яб пра гэта і ня ведаў.

Затое я перачытаў пункты кандыдатскай праграмы Караткевіч http://zapraudu.info/karatkevich-initiative-group/program/:

·  Подлинный нейтралитет

– реализовать по-настоящему многовекторную внешнюю политику без ненужных перекосов в восточную или западную сторону. Вывести из страны иностранные военные базы. Беларусь не будет входить ни в какие военные блоки, которые могут втянуть ее в вооружённый конфликт.

·  Ответственное соседство

– выстраивать одинаково добрые и взаимовыгодные отношения как с Западом, так и с Востоком, неукоснительно выполняя взятые на себя международные обязательства и требуя этого от наших партнёров. Заключить с Евросоюзом договор о сотрудничестве и партнёрстве и добиться безвизового режима как минимум со всеми соседями Беларуси. Настаивать на отмене ограничений в торговле в рамках Евразийского союза, чтобы не допустить больше «мясных» или «молочных» войн.

У першым блоку вы пішыце “пра вывад” і пра тое, што “ Беларусь не будет входить ни в какие военные блоки, которые могут втянуть ее в вооружённый конфликт.

   А ў другім пішыце пра

неукоснительно выполняя взятые на себя международные обязательства”.

Але ж на сёньня Беларусь узяла на сябе абавязацельства быць у Саюзнай дзяржаве Расія-Беларусь. І Пуцін з Мядзьведзевым так і пішуць пра неабходнасьць размяшчэньня на тэрыторіі Саюзнай дзяржавы (Беларусі) сваёй авіябазы дзеля абароны Саюзнай дзяржавы!

   Беларусь уваходзіць у АДКБ і, зыходзячы з блока вашай праграмы “·  Ответственное соседство, мусіць там і заставацца неукоснительно выполняя взятые на себя международные обязательства”.

   Такім жа чынам, зыходзячы з пункта вашай праграмы неукоснительно выполняя взятые на себя международные обязательстваБеларусь мусіць заставацца ў складе Саюзнай дзяржавы Расія-Беларусь.

Так ці НЕ?

Вы, спадар Лялькоў, у сваім лісце даводзіце мне словы палкоўніка Спаткая, які тлумачыць, што ёсьць вайсковы неўтралітэт. (Чытайце вышэй у лісце Лялькова)

І задаеце мне пытаньне:

Ты гатовы аспрэчыць гэтую фармулёўку?

 

Я не гатовы і ня буду. А вось вы ў праграме Караткевіч у пункце “·  Подлинный нейтралитетсамі аспрэчылі яе:

 Беларусь не будет входить ни в какие военные блоки, которые могут втянуть ее в вооружённый конфликт.

Ну, і параўнайце азначэнне палкоўніка і праграмнае. І яшчэ, што ў Вас цікава: У тыя вайсковыя блокі, якія ня могуць уцягнуць ва ўзброены канфлікт уваходзіць можна? Дык як стасуецца такая фармуляўка праграмы з азначэньнем наўтралітэту Спаткаем? Ды і хто і якім чынам можа вызначыць уцягне вайсковы блок у ва ўзброены канфлікт, ці не? Пра захаваньне Беларусі ў Еўразійскім зьвязе ваша каманда адкрыта напісала ў праграме, зьбіраючыся “Настаивать на отмене ограничений в торговле в рамках Евразийского союза Адсюль і трэцяе пытаньне да Вас, як намесьніка старшыні БНФ: “Вы таксама падзяляеце неабходнасьць захаваньня Беларусі ў Еўразійскім зьвязе?

Менавіта пра гэткую супярэчнасьць вашай праграмы я напісаў у сваім артыкуле, які вы назвалі “паклёпніцкім”. Вы самі “накляпалі” у праграме супярэчлівыя палажэньніі, відаць спадзяючыся спадабацца людзям з супрацьлеглымі поглядамі па прынцыпу “і вашым і нашым”, а калі я на гэта зьвярнуў увагу ў незвычайнай публіцыстычнай форме, усчалі лямант.

   Дарэчы, унікальнасьць сытуацыі з вашай рэакцыяй на мой артыкул мяне ўражвае. Я напісаў цалкам кампліментарны артыкул пра кандыдатку Караткевіч з пункту гледжаньня абароны нацыянальных інтарэсаў: Яе б з прэзыдэнскага паста зьвяргаў бы Крэмль. Вы што, Лялькоў абураны такой высновай, лічыце яе паклёпніцкай і разглядаеце Караткевіч выгоднай Крамлю?

   Вось цікава, калі, спадар Лялькоў, калі Вы пісалі мне пракурорскае абвінавачваньне, Вы кім сябе ўяўлялі? Ці сябрам “Гавары праўду” і намесньнікам А.Дзьмітрыева? Ці намесьнікам старшыні БНФ?

   Напрыканцы нагадаю сваю пазіцыю. У БНФ я адкрыта выступаў за вылучэньне кандыдатам у Прэзыдэнты Кастусёва. Менавата за тое, што ён з усіх патэнцыйных быў лепшым абаронцам нацыянальных інтарэсаў. 

Калі ў БНФ загаварылі пра неабходнасьць адзінага кандыдата і пачалі прасоўваць Караткевіч я на соймах прапаноўваў запрасіць яе да нас, каб яна адказала на прынцыповые пытаньні:

Яна ЗА ці СУПРОЦЬ знаходжаньня Беларусі ў ва ўсіх хаўрусах з Расіяй? Яна не прыйшла, пытаньняў не пачула і адпаведна не адказала.

Вось і прыходзіцца зараз высвятляць ісціну. На апошім сойме БНФ я галасаваў супроць выхаду БНФ з кампаніі Караткевіч. Я лічыў, што трэба было выкарыстаць кампанію напоўню для абароны нацыянальных інтарэсаў, а за пяць дзен датэрміновага галасавньня Караткевіч мусіла сыйсці з выбараў. Але падобна, што каманда Караткевіч начале з Дмітріевым выкарыстала Вас для абароны сваіх уласных бязмежна плюралістычных інтарэсаў ды подыгрышу Крамлю. Выступіце на Сойме БНФ і дакажыце адваротнае.

Вобразна кажучы, каманда “Гавары праўду” прывітальна памахала ручкамі Уладарам Крамля і перадала “Прывет Вован! Прывет Димон!”, “границ няма, не нада вон!» І памахала вашай ручкай з рукавом ад вышыванцы.

Калі ты Лялькоў перакананы ў сваёй праваце, тады надрукуй мой артыкул «Кремль свергает Короткевич с поста президента. Сценарий будущего», свой  ліст дя мяне і мой адказ на твой ліст на сайце БНФ, як намеснік старшыні БНФ. А на сайце “Гавары праўду” пастаў, як намесьнік Дзьмітрыева і прапануйце іншым СМІ, Народнай волі, СБ. І хай сябры БНФ, “говорящие правду и только правду” ды і ўсе выбаршчыкі самі разбяруцца, дзе тут праўда, а дзе паклёп, дзе тут “апляваў”, а дзе проста абасцаўся… 

.
25.09.15 8:52



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол