Да сойма БНФ: Адраджэньне Незалежнасьці

Праэкт канцэпцыі парляманскай праграмы кандыдатаў у дэпутаты ад БНФ

 

Адраджэньне Незалежнасьці. Пабудова Эўрапейскага дому.


На сёньня мы дажылі да страты Незалежнасьці і суверэнітэту нашай краіны. Беларусь усё далей зацягваюць у дыктатарскую Азіятчыну

Мы лічым, што неадкладна трэба вярнуць нашай Рэспубліцы палітычны суверэнітэт, скасаваўшы Саюзную дзяржаву Расія-Беларусь і ўсталяваўшы цывілізаваную мяжу з Расіяй. Саюзная дзяржава з Расіяй – супярэчыць Канстутуцыі і пагражае шчаслівай будучыні нашых дзетак. Праз неіснуючую мяжу ў Беларусь з Расіі прывозяць тысячы тон наркотыкаў і труцяць імі нашых дзетак.

Нам трэба аднавіць вайсковы суверэнітэт – выйсьці з АДКБ і вывесьці з нашай зямлі усе замежныя вайсковыя базы. У Крамлі ўжо хочуць паслаць нашу моладзь на мяжу з Аўганістанам. Ім да спадобы цынкавыя труны ў нашых хатах.

Грамадзянам Беларусі неабходна вярнуць эканамічны суверэнітэт, вышаўшы з Эўразійскага эканамічнага саюзу. Гэта саюз махляроў, дзе кіруюць хцівыя алігархі з Расіі – сябры Пуціна. Яны ужо спынілі ўсе нашы буйныя прадпрыемствы, блакуючы продаж тавараў.

Мы хочам жыць па-эўрапейску. Мы хочам жыць у саюзе з краінамі Эўразьвязу. Кожны з нас імкнецца зрабіць эўрарамонт у сваёй кватэры. Нашай роднай Беларусь патрэбен эўрарамонт. Калі зробім яго, адновім эўрапейскія каштоўнасьці, тады зажывем значна лепш. А Эўрарамонт у краіне – гэта перш-наперш падзяленьне ўладаў, верхавенства закона і ўвядзеньне свяшчэннай каровы – прыватнай ўласнасьці на маёмасьць і зямлю.

Нам патрэбна Беларусь, як Дом і Сабор, а не прыбудова да крымінальнага расійскага інтэрната.

Давайце разам адбудуем наш Дом Беларусь і навядзем у ім эўрапейскі парадак.

Абмяркоўвайце.

.
10.12.15 15:18



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол