Ян Чул Кім прыняты на працу ва ўрад Беларусі!?

Прычым Кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусь Ян Чул Кім быў прыняты на працу ў працэсе адной нарады! І, падобна, прыняты - па сумяшчальніцтве. Прачытайце гэтую інфармацыю:

Паведамляе прэсс-служба Саўміна.


Беларусь просіць крэдыт у Сусветнага банка на будаўніцтва завода па перапрацоўцы камунальных адкідаў

Намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін правёў перамовы з кіраўніком прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусь Ян Чул Кімам і экспертамі Сусветнага банка.
Бакі абмеркавалі перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва, умовы рэалізацыі сумесных праектаў, паведамляе прэс-служба Саўміна.
У прыватнасці, разгледжаны магчымасці прыцягнення крэдытных сродкаў банка на рэалізацыю ў Гродзенскай вобласці комплекснага інвестыцыйнага праекта па арганізацыі вытворчасцей па перапрацоўцы камунальных адходаў з атрыманнем альтэрнатыўнага RDF-паліва, рэканструкцыі і будаўніцтва станцый абезжалезвання вады, рэканструкцыі мытных пунктаў пропуску і аб'ектаў транспартнай інфраструктуры. Гаворка таксама ішла аб удзеле Сусветнага банка ў фінансаванні мерапрыемстваў па пераводу кацельняў на мясцовыя віды паліва.
Акрамя гэтага, Ян Чул Кім праінфармаваў Анатоля Калініна аб ходзе будаўніцтва ў Гродне прадпрыемства па механічнай сартаванні камунальных адходаў.
Ян Чул Кім адзначыў, што Сусветны банк зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь і нарошчванні аб'ёму інвестыцыйнага партфеля ў краіне, у тым ліку за кошт выдзялення дадатковых крэдытаў для рэалізацыі прапанаваных праектаў.
http://news.tut.by/economics/481762.html

Як бачыце, спадар Кім праінфармаваў чыноўніка ўрада аб будаўніцтве завода ў Беларусі, як нейкі чыноўнік абласнога ўзроўню.

Падобна, што гэта вынаходніцтва беларускіх кіраўнікоў - браць на працу фінансістаў сусветнага ўзроўню ды з іх жа грашыма, можа ўвайсці ў падручнікі па фінансавым менеджменце. А як жа інакш патлумачыць арыгінальную інфармацыю?
27.01.16 16:45



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол