Журналистов будут бить и убивать

Причем, безнаказанно. 

“Іх проста так не спыніць ніякімі ўгаворамі” - гэта цытата Паўла Якубовіча галоўнага рэдактара ​​газеты "Савецкая Беларусь": “У Беларусі сёння свядома  раскручваюцца пэўныя негатыўныя прапагандысцкія трэнды” Сваё меркаванне на гэты конт медыяэксперт выказаў падчас тэлепраграмы "Клуб рэдактараў", паказанай 7 лютага ў вячэрнім эфіры канала "Беларусь 1". …

“Гэта, па-першае, шырокамаштабная атака на міліцыю, яе мэта - падарваць давер да міліцыі, дыскрэдытаваць яе. А бо калі глядзець шырэй, то праваахоўныя органы ўсюды з'яўляюцца адным са слупоў улады - і ў ЗША, і ў Беларусі, і ў Літве, і ў іншых краінах. Атака на міліцыю - гэта атака на ўладу, і гэта відавочна. Калі плююць ўчастковаму ў твар (а такое мела месца, і прэса спрабавала з гэтага плевателя зрабіць героя і ахвяру), то ўзнікае пытанне больш глабальны - асобныя сілы хочуць дыскрэдытаваць міліцыю і гэтым самым падарваць аснову ўлады ".
Другі момант тычыцца скажэнні інфармацыі. "Мае месца інтэрпрэтацыя няправільная, абразлівы, жульніцкім, ашуканская, амаральная, непрафесійная - як заўгодна можна казаць пра гэта, калі з нейкага выступу вырываецца цытата. А потым пачынаецца дыялог ананімшчыкаў не па сутнасці, з'яўляецца жаданне перайсці на асобы, даставіць чалавеку як мага больш непрыемных асацыяцый і хвілін, каб выбіць з каляіны,
Калі сумуецца гэтыя два назірання, і ўзнікае пытанне: для чаго гэта робіцца? Хлопцы, вы хочаце, каб у нашай краіне наступіў хаос? Мы ж бачым, і зусім не па кніжках, што з гэтага ўсё пачыналася ва Украіне. Да чаго гэта прывяло? Да сённяшняга дня Украіна ніяк не можа прыйсці ў сябе ". Павел Якубовіч адзначыў, што ёсць цэлы шэраг магутнасцяў, сайтаў і іншых структур, якія атрымліваюць грошы за тое, каб дыскрэдытаваць сваіх "палітычных праціўнікаў", і іх проста так не спыніць ніякімі ўгаворамі”.

http://www.belta.by/opinions/view/na-belorusskom-mediapole-soznatelno-raskruchivajutsja-opredelennye-propagandistskie-trendy-4629/

 

Калі перавесці сэнсы сказаў Якубовіча на нашае паўсюдзённая існаванне ды адкруціць час крыху назад, тады, відаць, па мадэлі Якубовіча, збіццё журналіста ў будынку суда незалежныя журналісты мусілі б не апісваць увогулле, а калі апісваць, то толькі з ацэнкамі кшталту журналіст-тэрарыст, міліцыянты-абаронцы. Даішніка, які паслаў на х-й кіроўцу аўто трэба было б назваць узорам філалагічнага майстэрства, а ягонага кіраўніка, які апраўдаў падначаленага мацершчынніка акадэмікам філалогіі.

 

А вось вернемся на пяць год у 2010-ы. Амапаўцы, якія раструшчэлілі костку нагі дзяўчыне на Плошчы, відаць, годны назову народных лекараў. Судзьдзі і міліцыянты, якія судзілі бязрукага інваліда за тое, што ён апладзіраваў, мусяць называцца цудатворцамі. І іхныя справы мусяць быць занесеныя на дошку гонара Беларусі, Ім трэба прысвоіць званне Герояў Беларусі, як і тым міліцыянтам, якія зацягнулі ў суд глуханямога, абвінаваціўшы ў тым, што той выкрыкваў анціўрадавыя лозунгі.

 

Для тых, хто не вельмі пільна сочыць за інфармацыйнымі падзеямі ў Беларусі, і думае, што я прысцёбваюся, нагадаю, што ўзор падобнага жыцця апісання для інфармацыйных халуёў ўжо даўно даў іхны гаспадар:

 

«Вдруг несколько первых ветеранов (в России) получают приглашение в представительство Посольства Республики Беларусь и там им вручают белорусские медали по случаю этого юбилея. Вы знаете, какой это был восторг! И даже приходил ко мне руководитель ветеранского совета и говорит: ”Один человек, который долго лежал, поднялся с кровати, рыдал и… встал на ноги!“ Я говорю: ”Что, он ходит?“ ”Еще не ходит, но будет ходить“. Вот какая великая сила — дружба, эта работа и добрая душа белоруса». (БТ. 2004 г.)   «Я помню как сгорбленные, скрюченные, больные люди, годами лежавшие в постели, поднимались и ползли на избирательные участки, не доверяя детям, шли голосовать за Лукашенко. Я никогда не забуду. Это для меня величайшая ценность в жизни. Я буду жертвовать всем, что у меня есть ради своего народа. И это не патетика, это не громкие слова – это вся моя жизнь в этом заключена. И я буду так действовать, чтобы мне не стоило». (20.12.2010) «Я помню те первые выборы, когда народ почувствовал после распада Союза, что мы в бездну летим. Хромые, которые лежали годами в постели и не поднимались больные, они детям не доверяли, шли, на носилках несли некоторых, — но они шли за Лукашенко голосовать. Я что, могу их подвести? Да кто я такой?! Против такой воли и таких чувств народа! Я просто был бы падонком и идиотом, если бы я изменил своему народу. Вот в чем талант и яркость моя». (Телекампания «МИР» 8.10.2012)
  
Падобна на тое, што Якубовіч ведае пра захады, якія рыхтуюцца ўладатрымальнікамі, каб цалкам зачысціць інфармацыйнае поле ад незалежных СМІ: “іх проста так не спыніць ніякімі ўгаворамі”. Жыццё ў людзей будзе  пагаршацца, цынізм і нахабства ўладатрымальнікаў павялічвацца. Няўхільна набліжаецца “пір пад час чумы” і журналістам трэба заткнуць рот, каб не вякалі пра мільённа доларавыя катэджы міністраў і пра выселеных на сметнікі за несплату квартплаты мацерках з дзеткамі. Але ж, думаю, і такіх як Якубовіч трымаць ня будуць. Патрэбна новая генерацыя інфармацыйных паслугачоў, якія змогуць феерычнымі вобразамі ў кантэксце дзеяў анёлаў распісваць беларускі цуд і дасягненні галоўнага цудатворцы. І гэтых праўдашукальнікаў: “на х-й, на х-й, на х-й” і в зад..
11.02.16 17:08



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол