Дыктоўка ад Ніла Гілевіча

Атрымаў ліст з Лондана ад сябра Любаміра Рэгака і ад ягож вершы Ніла Гілевіча.

Прыгадаў, як у 2008-м годзе ў гонар 90 годзьдзя утварэння БНР я прыдумаў і арганізаваў першую агульнанацыянальную дыктоўку. Тады не згаворваючыся пісаць селі беларусы па ўсім свеце. Пісалі і З.Пазьняк і І.Сурвіла, малы і стары. Маімі хаўруснікамі завадатарамі дыктоўкі паміж амбасадарамі сталі кіраўнік амбасады Славакіі Любамір Рэгак і Швэцыі - Стэфан Эрыксан. Менавіта амбасадары краінаў Эўразьвязу першымі напісалі дыктоўку разам з кіраўнікамі незалежных СМІ. Покуль быў той склад амбасадараў, мы кожны год пісалі дыктоўку па беларускай мове. Гэта былі дыктоўкі салідарнасці. Амбасадары пісалі разам з ахвярамі палітычных рэпрэсій, з роднымі палітвязьняў.

Шмат што зьмянілася з тае пары. Сёння вершы па беларуску чытаюць амбасадары з міністрам замежных справаў Макеем. А палітычныя лідары –ахвяры рэпрэсій спрабуюць дыктаваць Лукашэнку.



Таго народа

Таго народа ўжо няма, няма,-

Таго, што сто гадоў таму задумаў

На волю выйсці з рабскага ярма,

Пазбыцца назаўсёды здзеку-глуму.

Таго народа ўжо няма, няма:

Часціну - растралялі ў Курапатах,

Часціну праглынула Калыма,

Часціна - спапялёна ў родных хатах…

Таго народа ўжо няма, няма!

Той - знік Той - годнасць меў. Дык і не выжыў.

А ёсць… а ёсць - бязмоўная гурма.

У загарадзі. Пад аховай выжлаў.

Таго народа ўжо няма… Але!

Але ён здолее паўстаць нанова,

Калі ў душы ягонай на чале

Усіх святых парываў стане МОВА.



Выбухайце, сябры, выбухайце!

Вякамі нарастала неўтаймоўная

Энергія нацыянальна-моўная

І ўрэшце немасць рабскую ўзарвала

Такімі выбухамі, як Купала,

Як Колас, Багдановіч і Гарэцкі, -

І паліліся, забурлілі рэчкі

Паэзіі - наскрозь у веры божай.

А мудрай! А праўдзівай! А прыгожай!..

Ад гэных выбухаў прайшло стагоддзе.

Зноў немату прарочыць нам Страхоцце,

Ды мовы гул глыбінны не сціхае

І – ах жа, як магутна выбухае!

22.02.16 16:11



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол