Напісаў адкрыты ліст А.Лукашэнку і атрымаў адказ

Ён прыйшоў праз два дні, як раз, калі я запісваў тэлеперадачу БЕЛСАТА Размова з Мацкевічам на тэму ўвядзення наркакантроля на мяжы з Расіяй. (Выйдзе пасярэдзіне наступнага тыдня)

Вось мой ліст да А.Лукашэнкі:

5-га сакавіка і 6-га гэтага года я глядзеў штотыднёвую аналітычную перадачу тэлеканала АНТ Контуры. На самым пачатку прайшоў вялікі сюжэт пра міліцыю, інтэрв’ю з міністрам МУС Шуневічам. Калі коратка, дык сэнс сюжэту зводзіцца да Ура!Ура! беларускай міліцыі. Сам Шуневіч ацаніў дзейнасць падначаленых на добрую чацьвёрку. І нагодай для гэтага стаў і суд над 17-ю наркадзялкамі.

Акрамя гэтага Шуневіч сказаў: “Традыцыйна Беларусь лічылась транзытнай краінай для наркотыкаў. Сёння, нажаль мы разглядаемся наркадзялкамі як краіна спажывец”. https://www.youtube.com/watch?v=oDYXVBwAAZc&list=PLuGCnujoOtrc_opkoDeMkyYx6rn4ngqCk&index=7;

Унутры сюжэта паказалі дакументальны фільм пра барацьбу з наркотыкамі, пра судовы працэс над 17-ю наркадзялкамі.

І вось у ім гучыць сказ: “Амаль усе наркотыкі прыходзяць з Усходу. Дагляду на мяжы няма. Таму галоўны козыр аператыўнікаў – абшырныя агентурныя сеткі ўнутры краіны… За дзесяць год наркаманаў у Беларусі стала ў 7 раз болей

Злачынствы зьвязаныя за наркотыкамі:

2012 – 4230

2013 – 5037

2014—7356

2015 - 7296”.

https://www.youtube.com/watch?v=oDYXVBwAAZc&list=PLuGCnujoOtrc_opkoDeMkyYx6rn4ngqCk&index=7 (7.40/16.43)

Калі прагучаў сказ дыктара: “Амаль усе наркотыкі прыходзяць з Усходу. Дагляду на мяжы няма” апасьля не прагучала ніводнага слова ад міністра і вядоўцы пра аналіз такой сытуацыі. Пра намеры, ці неабходнасьць абараніць Беларусь ад расійскага наркатрафіку.

Нагадаем, што перадача ішла па прэзыдэнскім тэлеканале, яна – аналітычная, сядзіць і разважае міністр Унутраных спраў.

Спадзяемся, што Вы глядзіце сваё тэлебачанне і бачылі гэтую перадачу. Вы хутчэй за ўсё ведаеце, што ў складзе падсудных над наркадзялкамі былі афіцэры сілавых структур і ў тым ліку МУС. Больш таго супрацоўнікі МУС рабілі экспертызу наркотыкаў і псіхатропаў у лабараторыі МУС для наркадзялкоў. І, што вельмі важна, кіраўнік групы Юры Зайцаў ня быў арыштаваны, зьбег і абвешчаны ў міжнародны росшук. Але ж менавіта ён ведаў склад усё злачыннай групоўкі і, відаць, мог распавесці пра ўдзел яшчэ ні аднаго супрацоўніка сілавых структур. Дык чаму яго не арыштавалі? Ці не таму, што скандал для сілавых структур мог быць значна грамчэйшы?

Што ж адбываецца? Якія высновы можна зрабіць? Аб гэтым крыху ніжэй.

Дзень таму мы прачыталі, што на заходняй мяжы затрымалі грамадзян Расіі за нарка таблеткі і узбудзілі тры крымінальных справы.

Брэсцкія мытнікі затрымалі расіян з забароненымі курыльнымі сумесямі і таблеткамі, якія змяшчаюць псіхатропы. Па дадзеных прэс-групы Брэсцкай мытні, 4 сакавіка ўзбуджаная адразу тры крымінальныя справы.
У першым выпадку кіроўца і яго пасажырка з Расіі везлі праз пункт мытнага афармлення "Дамачава» у Еўропу 225 таблетак «Tramadol» на мікрааўтобусе «Mercedes Sprinter». Яшчэ 150 такіх жа прэпаратаў канфіскавалі ўжо ў рэйсавым аўтобусе Варшава-Мінск у адной з пасажырак у рэспубліканскім пункце мытнага афармлення «Варшаўскі мост». Санкцыі артыкула, па якім распачатыя крымінальныя справы, прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі з магчымай канфіскацыяй маёмасці.
А ў РПТО «Брэст-Цэнтральны» пачата два адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні да двух грамадзян Расіі і таджыка. Яны везлі больш за 900 грам насвая, забароненага ў Беларусі. Цяпер ім пагражае штраф да 50 базавых велічынь. Сумесь канфіскавана да рашэння суда.
http://www.sb.by/proisshestviya/news/na-granitse-v-breste-u-rossiyan-izyali-psikhotropy.html

І такія паведамленні прыходзяць штотыднёва з Заходняй мяжы.

Беларуска і расеец везлі таблеткі трамадола, а ў цягніку знайшлі лекі з эфедрыну. Брэсцкія мытнікі 11 студзеня распачалі тры крымінальныя справы ў дачыненні да грамадзян, якія спрабавалі правезці праз мяжу таблеткі, якія змяшчаюць наркатычныя рэчывы, паведамілі Sputnik ў прэс-групе Брэсцкай мытні. Справы ўзбуджаныя на падставе ч. 2 арт. 228 (кантрабанда) Крымінальнага кодэкса, фігурантамі сталі жыхары Беларусі і Расіі. "Грамадзянка Беларусі, якая накіроўвалася з Польшчы на ​​турыстычным аўтобусе праз ПТА" Варшаўскі мост ", спрабавала перамясціць праз мяжу 100 таблетак трамадола", - сказалі ў прэс-групе. Акрамя таго, у тым жа пункце афармлення ва заязджае ў Беларусь машыне Volkswagen Sharan, за рулём якой быў 40-гадовы грамадзянін Расіі, мытнікі знайшлі больш за 100 такіх жа таблетак. "А пасажыр цягніка" Цярэспаль - Брэст "схаваў ад кантролю 27 таблетак Cirrus, забароненых да перамяшчэння праз мытную мяжу", - паведамілі ў мытні. http://sputnik.by/incidents/20160112/1019501607.html#ixzz42CeV5cbQ

На Усходняй мяжы наконт наркотыкаў – тіша. Наркотыкі плывуць бесперашкодна. Толькі чутно, што лятучыя атрады мытнікаў ловяць на неіснуючай мяжы з Расіяй рыбу, за тое, што перасолена ці недасолена, фрукты, гародніну, сыры з перавялічанай доляй кансэрвантаў… А наркотыкі з Расіі бесперашкодна едуць.

Пад час судовага працэсу над наркадзелкамі прагучала прызнанне аднаго са злачынцаў: “Скрынкі з наркотыкамі перавозіў ў Беларусь з Масквы”. Гэта ж паўтарыў аўтар фільма па вашым прэзыдэнскім тэлеканале АНТ.

Дык вось цікава, чаму Вы не ўводзіце наркакантроль на мяжы з Расіяй? І мы ўжо па словах міністра ператварыліся з краіны транзіцёра наркаты ў краіну спажыўцоў.

Чаму сілавікі паспяховай аперацыю лічаць тады, калі арганізатар злачыннай групоўкі і яе кіраўнік пазьбег арышту?

Нашы размовы з рознымі грамадзянамі прынеслі такія адказы:

1.      Тыя, ад каго залежыць увядзенне наркакантролю на мяжы з Расіяй маюць сваю долю ад наркатрафіка;

2.      Хочуць знішчыць моладзь Беларусі наркаатрутай;

3.      Баяцца пагроз наркаалігархаў

Уявіце, які шыкоўны падарунак маглі б  Вы зрабіць жанчынам нашай Рэспублікі: увесьці наркакантроль на мяжы з Расіяй. Тады дзеці былі б значна больш абаронены ад наркапагрозы. Нявесты не насілі б перадачы ў турмы і рэанімацыі для сваіх жаніхоў…

Вы, відаць, атрымаеце наш ліст пасьля жаноцкага свята 8-га сакавіка. Але зрабіць такі неабходны падарунак нашым жанчынам ды і ўсім грамадзянам Беларусі ніколі ня позна.

Заклікаю Вас, спадар Лукашэнка, увядзіце як мага хутчэй наркакантроль на мяжы з Расіяй.

Нагадаю вам, што існуе каштоўнасная праграма БНФ, дзе ў раздзеле Адраджэнне Незалежнасці і Суверенітэту ёсць пункт пра ўсталяванне Суверенітэту над мяжой з Расіяй, стварэнне паўнавартаснай мяжы Беларусі і Расіі, уключаючы наркакантроль.

Зьвяртаюсь да Вас з надзеяй, што вырашаючы гэтае пытанне, вы будзеце думаць пра лёс свайго малого сына Колі і ўнучак, як і я думаю пра лёс свайго малога сына Марыуша і унукаў.

Пра сэнс і змест адказу паспрабуйце здагадацца, я прывяду яго ў наступным матэр’яле.

А вось пасьля ліста да Лукашэнкі і адказу на яго з’явілася інфармацыя пра тое, што з Расіі працягваюць весці наркотыкі:




Минск, 10 марта.

Как сообщили во Фрунзенском РУВД, 35-летний житель Гомеля, который, как было установлено, занимался доставкой наркотиков и психотропов из РФ в Беларусь, был задержан непосредственно после продажи крупной партии 24-летнему ранее не судимому жителю столицы. В момент задержания оперативниками было изъято более 50 г амфетамина, около 10 г марихуаны и 18 таблеток экстази.

В отношении задержанных возбуждено дело по ч. 3 ст. 328 УК (незаконный оборот наркотических средств, психотропных веществ, их прекурсоров и аналогов).

Вячеслав Будкевич, БелаПАН. http://belapan.by/archive/2016/03/10/834580/;

12.03.16 11:28



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте
здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол