Ліст кіраўніку КДБ Вакульчыку

Ад дацэнта філасофіі, кандыдата філасофскіх навук Уладзіміра Падгола

даслана па эл. пошце.

 

8-га сакавіка 2016 года я накіраваў Адкрыты ліст А.Лукашэнку

Вось ягоны тэкст:

 

5-га сакавіка і 6-га гэтага года я глядзеў штотыднёвую аналітычную перадачу тэлеканала АНТ Контуры. На самым пачатку прайшоў вялікі сюжэт пра міліцыю, інтэрв’ю з міністрам МУС Шуневічам. Ён сказаў: “Традыцыйна Беларусь лічылась транзытнай краінай для наркотыкаў. Сёння, нажаль мы разглядаемся наркадзялкамі як краіна спажывец”. https://www.youtube.com/watch?v=oDYXVBwAAZc&list=PLuGCnujoOtrc_opkoDeMkyYx6rn4ngqCk&index=7

Унутры сюжэта паказалі дакументальны фільм пра судовы працэс над 17-ю наркадзялкамі.

У фільме прагучаў сказ: “Амаль усе наркотыкі прыходзяць з Усходу. Дагляду на мяжы няма.

 https://www.youtube.com/watch?v=oDYXVBwAAZc&list=PLuGCnujoOtrc_opkoDeMkyYx6rn4ngqCk&index=7 (7.40/16.43)

Калі прагучаў сказ дыктара: “Амаль усе наркотыкі прыходзяць з Усходу. Дагляду на мяжы няма” апасьля не прагучала ніводнага слова ад міністра і вядоўцы пра аналіз такой сытуацыі. Пра намеры, ці неабходнасьць абараніць Беларусь ад расійскага наркатрафіку.

Дзень таму грамадзяне Беларусі прачыталі, што на заходняй мяжы затрымалі грамадзян Расіі за нарка таблеткі і узбудзілі тры крымінальных справы.

 

І такія паведамленні прыходзяць штотыднёва з Заходняй мяжы.

На Усходняй мяжы наконт наркотыкаў – тіша. Наркотыкі плывуць бесперашкодна. Толькі чутно, што лятучыя атрады мытнікаў ловяць на неіснуючай мяжы з Расіяй рыбу, за тое, што перасолена ці недасолена, фрукты, гародніну, сыры з перавялічанай доляй кансэрвантаў… А наркотыкі з Расіі бесперашкодна едуць.

 

Заклікаю Вас, спадар Лукашэнка, увядзіце як мага хутчэй наркакантроль на мяжы з Расіяй.

Зьвяртаюсь да Вас з надзеяй, што вырашаючы гэтае пытанне, вы будзеце думаць пра лёс свайго малого сына Колі і ўнучак, як і я думаю пра лёс свайго малога сына Марыуша і унукаў.

10-га сакавіка атрымаў вось такі адказ:

Ваш электронны зварот, які паступіў у Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, накіраваны Міністэрству ўнутранных спраў Рэспублікі Беларусь з даручэннем паведаміць Вам аб выніках разгляду.

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб К.Г.Побаль

 

Пасьля прачытання адказу ў мяне адразу ўзніклі пытанні ў тым ліку і да вас:

 

  1. Я пісаў А.Лукашэнку, а не ў адміністрацыю. Хто фільтруе лісты да Лукашэнкі і пазбаўляе яго ведаць пра звароты грамадзянаў аб дзяржаўна важных пытаннях і, адпаведна, пра сытуацыю ў Рэспубліцы?

 

  1. Які прафесійны ўзровень фільтравальшчыкаў адміністрацыі прэзыдэнта, што яны ліст пра праблему мяжы дасылаюць у МУС? Калі ўжо і футболіць ліст аб праблемах мяжы, тады трэба было дасылаць яго у Памежны камітэт, Мытны камітэт, КДБ, Раду дзяржбясьпекі.

 

  1. Хто кіруе нашай краінай? Відаць, шмат хто бачыў як А.Лукашэнка падпісвае дакумант аб ахове дзяржаўнай мяжы. У сваім лісце я стаўлю пытанні аб ахове нашай мяжы. Хто адціскае функцыю А.Лукашэнкі кіраваць Рэспублікай?

 

  1. У сваім лісце я пісаў пра тое, што ёсць кадры, якія маюць свой інтарэс, каб наркотыкі бесперашкодна ішлі ў Беларусь. Запуск майго ліста з адміністрацыі прэзыдэнты ў МУС – гэта як раз спроба завалакіціць праблему. Бо прадбачу адказ з МУС, што яны ня маюць дачынення да мяжы. І правільна зробяць. Дык што, у адміністрацыі прэзыдэнта працуюць кадры, якія зацікаўленыя ў адсутнасці наркакантролю на мяжы з Расіяй?

 

  1. Кіраўніку КДБ Вакульчыку: Ці не лічыце вы неабходным разабрацца з кадрамі адміністрацыі прэзыдэнта, якія важную праблему абароны Беларусі ад наркатрафіку з Расіі спрабуюць завалакіціць і заблакаваць? Ці не лічыце вы неабходным разабрацца з тымі, хто фільтруе інфармацыю па праблемах нацыянальнай бяспекі да кіраўніка дзяржавы? Урэшце ці не жадаеце ініцыяваць перад А.Лукашэнкам увядзенне наркакантролю на мяжы з Расіяй?

Ні з КДБ ні з МУС адказу покуль няма.

.
17.03.16 13:19



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол