Даслаў запыт дэпутату: як бароніш родну хату?

Дэпутату

Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Бусько Віталю Леанідавічу

Грамадзяніна Беларусі Падгола Уладзіміра Міхпйлавіча

Зварот

аб захадах па процідзеянні ўвозу на тэрыторыю Беларусі наркатычных сродкаў

Апошнім часам паводле паведамленняў праваахоўных органаў і сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі павялічылася колькасць злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў.

У прыватнасці, 5 сакавіка бягучага года ў праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ (паўтор 6 сакавіка, спасылка на відэазапіс інтэрвію ў глабальнай камутарнай сеці Інтэрнэт: http://ont.by/news/our_news/bolshoe-intervyu-ministra-mvd-igorya-shynevicha-programme-kontyri) міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Шуневіч паведаміў: “Традыцыйна Беларусь лічылась транзытнай краінай для міжнароднага наркатрафіка. Сёння, нажаль мы разглядаемся буйнымі міжнароднымі наркадзілераі як краіна спажывец”. Міністр праінфармаваў гледачоў, што істотна павялічваецца не толькі колькасць, але цяжасць злачынстваў, звязаных з наркотыкамі: паводле яго словаў, за мінулы 2015 год праваахоўнымі органамі было із'ята ў два разы больш наркотыкаў (па вазе), чым у пазамінулым годзе, выяўлена значаная колькасць арганізаваных злачынных груповак, якія займаюцца наркабізнэсам.

Падчас гэтага інтэрвію на тэлеканале АНТ было паведамлена пра адсутнасць наркакантролю і праверкі на прадмет перасоўвання наркатычных сродкаў праз мяжу Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Журналіст АНТ адзначыў: “Амаль усе наркотыкі прыходзяць з Усходу. Дагляду на мяжы няма. Таму галоўны козыр аператыўнікаў – абшырныя агентурныя сеткі ўнутры краіны…” У перадачы прагучала, што за дзесяць год наркаманаў у Беларусі стала ў 7 раз болей. Драматычна павялічваецца колькасць злачынстваў, зьвязаных за наркотыкамі:

2012 – 4230

2013 – 5037

2014—7356

2015 - 7296.

У аошнія месяцы судамі рэспублікі былі разгледжаныя шэраг крымінальных справаў у дачыненні да наркагандляроў, якія мелі шырокі грамадскі рэзананс.

Мінскім гарадскім судом разглядаецца справа Канстанціна Вілюгі і яго падзельнікаў (агулам на лаве падсудных апынулася 17 абвінавачаных). Паводле паведамленняў дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, гэтая буйнейшая ў нашай краіне сетка збыту наркотыкаў атрымлівала тавар з тэрыторыі Расіі, карыстаючыся адсутнасцю наркакантроля на мяжы паміж Расіяй і нашай краінай. У прыватнасці, у праграме "Нулявая цярпімасць" канала АНТ прагучала наступнае меркаванне супрацоўніка міліцыі: оперуполномоченный отдела наркоконтроля Фрунзенского РУВД г. Минска: «Задержанный минчанин работал около четырёх лет на территории Российской Федерации закладчиком в интернет-магазинах. Набравшись опыта и поднакопив денег, он решил перевезти в Минск российскую концепцию по продаже наркотиков. Перевёз из России более одного килограмма гашиша и марихуаны, более 100 таблеток экстази и более ста грамм галлюциногенных грибов. Переехав в Беларусь, он занимался подбором кандидатов в закладчики из числа своих знакомых» (спасылка на відэазапіс інтэрвію ў глабальнай камутарнай сеці Інтэрнэт: http://ont.by/news/our_news/nylevaya-terpimost). З матэр’ялаў суду над наркадзялкамі, якія былі шырока прадастаўленыя ў дзяржаўных СМІ, стала дакладна вядома, што наркотыкі шмат год пастаўлялісь у Беларусі з Расіі як гэтай злачыннай групай, так і іншымі бандамі.

Як паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА, 4 сакавіка Мінскім абласным судом быў вынесены прысуд па справе 11 наркагандляроў: "Самые большие сроки получили организаторы группы. Сергей Гриневич, Максим Бакунович, Валентин Беленький получили по 19 лет колонии. Еще двое организаторов - Александр Черепко и Юлия Остапенко - признаны виновными и в причинении смерти по неосторожности. Их приговорили к 19 годам колонии, обязали возместить моральный ущерб родственникам погибших молодых людей в Br300 млн. К такому же сроку приговорен и еще один участник группы - Андрей Синькевич. Остальные члены формирования - Ярослав Евдачков, Сергей Борисенко, Кирилл Антихович - приговорены к 17 годам колонии. У каждого обвиняемого будет конфисковано все имущество. В 2013-2014 годах участники группы организовали в Беларуси продажу дизайнерских наркотиков. Их объединение было своеобразным подразделением международной организации, ведущей наркобизнес в странах СНГ. В формировании была выстроена четкая иерархия, а доходы строго контролировались и распределялись между участниками в соответствии с отведенной ролью. Главный участник группы и ее организатор Юрий Зайцев находится в бегах, он объявлен в международный розыск" (паведамленне інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА ад 4 сакавіка 2016 году http://www.belta.by/incident/view/minskij-oblsud-vynes-prigovor-po-delu-11-narkotorgovtsev-prichastnyh-k-gibeli-podrostkov-v-2014-godu-184156-2016/).

Асаблівую трывогу выклікае тое, што нягледзячы на выкрыццё і спыненне праваахоўнымі органамі злачыннай дзейнасці гэтай і іншых бандаў наркатаргоўцаў, самі каналы пастаўкі наркотыкаў у Беларусь з Расіі па ранейшаму застаюцца дзейснымі і нясуць небяспеку насельніцтву нашай краіны. Вось чарговы красамоўны факт: "как сообщили во Фрунзенском РУВД 10 марта 2016 года, 35-летний житель Гомеля, который, как было установлено, занимался доставкой наркотиков и психотропов из Российской Федерации в Беларусь, был задержан непосредственно после продажи крупной партии 24-летнему ранее не судимому жителю столицы. В момент задержания оперативниками было изъято более 50 г амфетамина, около 10 г марихуаны и 18 таблеток экстази" (паведамленне інфармацыйнага агенцтва БелаПАН ад 10 сакавіка 2016 году http://belapan.by/archive/2016/03/10/834580/). Такім чынам, на месца выяўленых і спыненых наркагандляроў прыходзяць новыя наркадзілеры, якія працуюць на наладжаным і неабясшкоджаным канале пастаўкі наркатычных рэчываў з Расійскай Федэрацыі. Пры гэтым наркакантролю на усходняй мяжы па-ранейшаму няма.

Акрамя гэтых шакуючых фактаў стала вядома, што з раёнаў узброенага канфлікту ў Данецкай і Луганскай абласцях Украіны сталі вяртацца ў Беларусь баевікі, якія мелі бесперашкодны доступ да зброі і выбуховых рэчываў, а таксама валодаюць навыкамі дыверсійнай і тэрарыстычнай дзейнасці, здабытымі ў складзе незаконных узброеных фармаванняў.

Па сутнасці некантраляваная мяжа з Расіяй сёння аддадзена ва ўласнасць наркадзялкам, тэрарыстам, баевікам, кантрабандыстам і гандлярам жывым таварам, якія выкарыстоўваюць яе для мэтаў злачыннай дзейнасці. І, калі кантрабанда харчовых тавараў яшчэ неяк правяраецца органамі кантролю за звычайным таваразваротам, то наркотыкі, зброя і выбуховыя рэчывы праходзяць у Беларусь фактычна без перашкодаў.

Я звяртаюся да Вас як да дэпутата парламента, каб Вы праявілі ініцыятыву дзеля таго каб неадкладана ўвесці наркакантроль на мяжы Беларусі з Расіяй, а таксама кантроль на гэтай мяжы за перасоўваннем зброі і выбуховых рэчываў. Ва ўсіх, у тым ліку ў кожнага з Вас, ёсць дзеці і ўнукі і нам трэба абараніць іхнае жыццё і здароўе ад наркатычнай атруты. Трэба ўзнавіць дзяржаўны суверэнітэт над такой часткай тэрыторыі Беларусі, як памежная тэрыторыя. Парупцеся, калі ласка, аб усталяванні наркакантроля на мяжы Беларусі з Расійскай Федэрацыяй і кантроля за перасоўваннем зброі і выбуховых рэчываў праз гэтую мяжу.

З улікам выкладзенага і на падставе артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", артыкулаў 11, 14 і 25 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь",

ПРАШУ

1.

19.04.16 19:10



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол