Як Таўстыка мог стаць прэзыдэнтам на Сходзе.

Набліжалась 22 чэрвеня. І дата нападу Гітлера на СССР і адкрыццё Сходу народа. Было зразумела, што А.Лукашэнка спэцыяльна падабраў дату, каб казаць людзям “толькі б не було вайны”. І тут Алесь Таўстыка мне кажа: “Я адпавядаю крытэрам Ярмошынай каб стаць дэпататам парляманта, адпавядаю крытэрам Лукашэнкі, бо ён заклікаў падтрымаць у дэпутаты таго, хто “За Незалежнасць” і больш таго адпавядаю абсалютна ўсім крытэрам апазыцыі. Дык гэта што атрымаліваецца? У мяне ўсе крытэры, каб стаць не толькі дэпутатам, але і прэзыдэнтам! Толькі с чаго пачаць?”

“Ну, так - кажу. Самы зручны момант выступіць на Сходзе, каб народ ацаніў твае здольнасці. А выступіць трэба с тэкстам наконт прычынаў пачатку вайны. Бо і зараз мы жывем амаль у такіх абставінах, якія былі ў 1939-41 гадах”.

Алесь пагадзіўся. Зрабілі мы тэкст, але на Сход Алесь не трапіў. Тады вырашылі, што хай Кабякоў наш тэкст агучыць і адбудзецца сенсацыя. Народ падтрымае Таўстыку, асвішча Лукашэнку. А апазыцыя аб’яднаецца і падыдзе “шчыльнымі радамі” да Сходу.

І вось мы даслалі наш ліст Кабяковау. А таксама лідарам апазыцыі, каб аб’ядналіся на падмурку адзнакі прычынаў нападу Гітлера на СССР.

 

З трыбуны наш ліст Кабякоў не агучыў. Бо апазыцыя не стала яднацца, а які ж дурань сваю галаву пад язык Лукашэнку пакладзе? Няма дурняў. І вось гэты ліст.

 

Паважаны кіраўнік ураду А.Кабякоў.

З вашага сайта ўрада Беларусі нам стаў вядомы ваша заява:

«распоряжением президента от 30 марта 2016 года № 52рп создан республиканский организационный комитет по подготовке и проведению V Всебелорусского народного собрания. «В распоряжении глава государства поставил ряд задач, решение которых с учетом установленных сроков требует от нас оперативной слаженной работы», — констатировал премьер-министр. Прежде всего это внесение до 15 апреля на рассмотрение главы государства предложений о дате проведения V Всебелорусского народного собрания и численности его участников. Также нужно обеспечить выдвижение достойных кандидатур и информировать о них население с привлечением широкого круга средств массовой информации. Необходимо организовать приглашение представителей всех слоев населения, а также зарубежных гостей».
http://www.belta.by/society/view/kobjakov-vsebelorusskoe-narodnoe-sobranie-znamenuet-soboj-nachalo-novogo-etapa-v-zhizni-obschestva-188438-2016/


Мы, аўтары зварота да Вас - грамадзяне Беларусі. На сход нас не запрасілі, але нам спадабалася вашая ідэя ў тым, што Необходимо организовать приглашение представителей всех слоев населения”.

 

Раз вы агучваеце дэмакратычныя прынцыпы арганізацыі сходу, тады мы дасылаем Вам сваё меркаванне. Спадзяемся, што Вы яго прачытаеце, а можа нават агучыце з трыбуны сходу. І такім чынам мы таксама станем удзельнікамі ўсенароднага абмеркавання.

З павагай

Ул.Падгол дацэнт, кіраўнік ГА “Інфармацыйныя і сацыяльныя інавацыі”

Алесь Таўстыка кіраўнік ГА “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва”

 

Ліст Кабякову ад Таўстыкі і Падгола

 

Вайна супроць Гітлера – ўсеагульная трагэдыя беларускага народа. Мільёны загінуйшых нашых землякоў гэта супольны гістарычны помнік нашага народа.

І нашыя родныя ваявалі з гітлераўцамі і шмат хто з іх загінуў на той вайне.

У шэрагах БНФ са дня яго ўтварэння асобным ганаровым грамадзкім статусам карысталіся удзельнікі вайны з гітлераўцамі.

У 1994-м годзе БНФ пад час святкавання дня Перамогі сфармаваў цэлую калону ветэранаў - сябраў БНФ, якія змагаліся за Перамогу над гітлераўцамі.

Славуты на ўвесь свет пісьменнік Васіль Быкаў ваяваў з гітлераўцамі, утвараў БНФ і ў шэрагах БНФ ствараў Незалежную Беларусь. У ягоных творах вайна стала аб’ектам псыхалагічнага даследвання. Зь ягоных твораў свет зазнаў пра мужнасць і самаадданасць  беларусаў.

Шмат хто з сябраў БНФ, якія змагалісы з гітлераўцамі, адыйшлы ў нябыт. Яле мы помнім пра іх. І сёння ў шэрагах БНФ ёсць актывісты, якія ваявалі. Нядаўна адзін з такіх паважаных асоб Фелікс Шкірманкоў адсвяткаваў 90 годзьдзе.

Сёння асоба актуальна памяць пра тыя часы. Бо яна дае нам мажлівасць захаваць мір на нашай зямлі. А прапагандысты дыктатара хаваюць ад народа сапраўдныя прычыны нападу гітлераўцаў на СССР.

Мы добра памятаем, як другую сусветную вайну спланавалі Гітлер і Сталін, падзяліўшы Польшу і краіны Прыбалтыкі. Мы памятаем шматлікія ахвяры захопу Сталіным часткі Польшы, Літвы, Латвіі, Эстоніі. Тысячі растраляных войскамі НКВД, тысячы патрыетаў сваіх краінаў, сасланых у Сібыр.

Усяму свету вядома як гітлераўскія войскі захапілі ў Польшчы горад Брэст, а потым перадалі яго Сталіну і з гэтай нагоды ў Брэсце ў 1939 годзе адбыўся сумесны парад сталінскіх і гітлераўскіх войскаў пад камандаваннем Гудэрыана і Крывашэіна. Гітлераўская свастыка вісела побач са сцягам СССР.

Ігнараванне сусветнага заканадаўства, вераломства, права сілы, якое выкарысталі Сталін і Гітлер для нападу на Польшчу і краіны Прыбалтыкі прывяло да нападу нацыстаў на СССР.

Узаемные тасты Сталіна і Гітлера за здароўе адно аднаго сведчылі аб маральным падзенні эсэсэраўскага дыктатара.

Невыпадкова Лаурэат Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч на ўвесь свет заявіла: “Сталін вінаваты ў вайне». І мы згодны з ёю.

Мы добра ведаем, як у 1941 годзе адразу пасьля нападу гітлераўцаў тагачаснае камуністычнае кіраўніцтва Беларусі кінула свой народ і ратуючы сваіх жонак і дзетак зьбегла ад гітлераўцаў на ўсход. А пасьля вайны ворагамі народа лічылі і жыхароў, якія жылі пад акупацыяй і партызанаў, які змагаліся на акупаванай тэрыторыі.

І гэтая здрада кампартыі беларускаму народу навечна застанецца ганебнай старонкай гісторыі Беларусі.

У выніку Перамогі Беларусь – адзіная краіна, якая страціла свае тэрыторыі.

Кіраўніцтва Беларусі па сёння хавае удзел тагачаснага кіраўніцтва ў растрэле польскіх жаўнераў і афіцэраў, якія змагаліся з гітлераўцамі, не даючы Польшы мажлівасці ідэнтыфікаваць Катынскі спіс. Уладатрымальнікі не даюць таксма палякам мажлівасць правесці раскопкі на верагодных месцах растрэлаў НКВД польскіх ваяроў.

Лік ахвяраў другой сусветнай вайны для беларусаў складаецца не толькі з непасрэдна забітых гітлераўцамі, але і з забітых пад час рэпрэсыяў войскамі НКВД, якія адбываліся адначасова з нападам гітлераўцаў.

Сёння мы бачым, як гісторыя другой сусветная вайны паўтараецца ля нашых межаў.

Пуцін працягнуў імперскую лінію Сталіна, захапіў Крым і Данбас і публічна прызнаўся што асабіста кіраваў гэтымі захопніцкімі аперацыямі. Больш таго, ёе публічна заявіў, што быў гатовы ўжыць ядзерную зброю, калі б яму перашкодзілі. Пуцін паставіў свет на мяжу трэцяй сусветнай вайны і Беларусь магла быць уцягнута ў яе, як член АДКБ.

Лукашэнка таксама, не саромеючыся публічна заяўляе, што ёсць прыхільнікам Лініі Сталіна. Больш таго ён па радыё распавядаў журналістам з Германіі, што хоча шмат што запазычыць у Гітлера:

«…Поверьте, история Германии – это слепок истории в какой-то степени Беларуси на определенных этапах. В свое время Германия была поднята из руин благодаря очень жесткой власти. И не все было только плохое связано в Германии и с известным Адольфом Гитлером… ...Ведь немецкий порядок формировался веками. При Гитлере это формирование достигло наивысшей точки. Это то, что соответствует нашему пониманию президентской республики и роли в ней президента...»  (1-я п. Бел. радио, 23.11. 1995. 19.50).

Большай абразы ветэранаў нельга прыдумаць. З таго часу прайшло 20 год і Лукашэнка па сёння не папрасіў прабачэння ў змагараў з гітлераўцамі - ветэранаў вайны за падобныя цынічныя выказванні.

Мы аддаем даніну гонару, годнасці, мужнасці, самаахвярнасці змагарам з гітлераўцамі.

Мы хочам, каб на нашай зямлі больш ніколі не гучалі выбухі, не лілася кроў ад любой вайны, захопніцкай ці тэрарыстычнай.

Мы асуджаем змову Гітлера і Сталіна і іхную агрэсыю супроць Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі.

Мы заклікаем кіраўніцтва краіны адцурацца ідэалогіі і практыкі гэтых крыважэрных дыктатараў.

Мы заклікаем кіраўніцтва Расіі вызваліць Крым і Данбас і папрасіць прабачэння ў народа Украіны.

Мы зробім усё, каб нашыя дзеці і ўнукі ніколі не ваявалі ні ў якіх войнах, гарачых кропках, антыканстытуцыйных утварэння кшталту АДКБ. Мы за выхад Беларусі з АДКБ.

Мы гатовыя адстойваць Незалежнасць і Суверэнітэт нашай краіны. Мы не пашкадуем сваіх жыццяў для абароны Нашага агульнага Дома – Беларусь ад захопнікаў

Жыве Беларусь!

.
23.06.16 12:23



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол