А цяпер, Знавец! Выходзь! І сцяг табе ў рукі!

З чытанага апошнім часам насмяшыла і парадавала моўнае вынаходніцтва чытача майго артыкула:

Гимн и флаг США у Ратуши в Минске 4 июля

Злая Жаба 2 часа назад Barabas Karabas, это не трасянка, а заокиянка.

 

Браво! Жабка, ці Жаб. І дзякуй за такі нечаканы падарунак.

 

Ня буду ўточвацца ў філялягічныя праблемы. Скажу адно майму моўнаму крытыку Паўлу: мова тэкста, які мае на мэце прыцягнуць увагу да нейкай праблемы, падштурхнуць людзей на нейкую новую акцыю мае свае філялягічна-псыхалягічныя правілы.

 

Я рады чарговай сустрэчы з табой, Паважаны Павел! Чытаю ўсе твае тэксты, на іх розум адпачывае і атрымлівае інтэлектуальны зарад і заданне.

Шкада толькі, што ты ніяк не ацаніў прапанову выйсці са сцягам ЗША 4 ліпеня ў дзень іхнай Незалежнасці. Можа покуль разважаеш?

 

І з гэткай нечаканай філялягічнай сустрэчы распавяду чытачам кароткую гісторыю пра нашы з табой стасункі праз ЗША. Спадзяюся, што яны будуць мець працяг.

 

Былі 90-гады. У мяне быў цяжкі час і шчаслівы час. Я натхнёна пісаў раман “Куля для прэзыдэнта” і хаваўся па розных кватэрах і лецішчах, бо быў аб’яўлены ў росшук па артыкуле “Абраза вэшэйшай дзяржаўнай асобы пры выкананні ею службовых абавязкаў” за першую версыю гэтага рамана, арыштаванага ў цягніку разам з Барысам Хамайдам. Бывала так, што на адной кватэры я жыў толькі некалькі дзён і штотыднёва мяняў жытло.

 

І вось ты прапанаваў мне пажыць у тваё кватэры. Бо цябе чакалі ў ЗША, і пакой заставаўся вольным. Ты прапанваў за жыццё ў ёй аплату – заплаціць камуналку і электырчнасць. Боскі падарунак! Па сёння табе ўдзячны за гэта.

Так мы і дамовіліся. Ты паляцеў у ЗША, а я – у тваю аднапакаёвую кватэру. Такое не забываецца.

 

Праз некалькі год у ЗША апынуўся я. У Дзярждэпартамэнце я прэзэнтаваў першую канцэпцыю закона ЗША “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”. Тады пра гэта пісаць і казаць было небяспечна. Пра яе тады ведалі толькі я і два дыпламаты.

Дык вось, паважаны Павел. Давай-ка зробім з табой тое, што ніхто ніколі не рабіў у Беларусі.

4 Ліпеня выйдзем да Ратушы ў Мінску са сцягамі ЗША і тым самым адзначым іхны Дзень Незалежнасці. Які не проста “іхны”, а свята нашых з табой сяброў, якія жывуць там. І шмат хто з іх жыў тут у Беларусі.

Я ўжо падарыў шмат сцягоў ЗША сваім сябрам тут у Беларусі. Некаторыя ўсталявалі іх на сваіх аўто, байках, побач з ложкам. Уздымаюць нават на лецішчах. Падару і табе сцяг ЗША, калі выйдзеш разам да Ратушы 4 ліпеня.

Давай пакажам, што “каб людзьмі звацца” трэба перш наперш не баяцца.


А можаш ня проста высці разам з намі, каб узяць сцяг ЗША ў рукі, а далучыцца да кампаніі сузаснавальнікаў традыцыі. Зміцер Дашкевіч далучыўся да нас.

Чакаем цябе!

.
27.06.16 10:09



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол