Сцяг у рукі, джаз – у вушы, дыктатуру так задушым!

Лідарам дысыдэнтаў прысвячаецца


4 ліпеня ў ЗША будзе свята – Дзень Незалежнасці.

Амаль усе Вы бывалі ў ЗША, маеце там сяброў, часта сустракаецеся з дыпламатамі гэтай вялікай краіны, спецыялістамі.

Калі гаспадары з гэтай краіны прымалі Вас, яны рабілі гэта памежна гасцінна. Прадстаўлялі Вам у ЗША начлег, ежу, пітво. Магчымасць атрымаць адукацыю і адпачынак. Да Вас прыслухоўваліся, з Вамі раіліся.

Больш таго, у ЗША жывуць вашыя паплечнікі па палітычнай дзейнасці і проста сябры, для іх, ЗША сталі трывалым Домам. Амерыканцы далі прытулак нашым палітыкам, якія спазналі рэпрэсыі, змагаючыся за Незалежнасць Беларусі і якія з’ехалі каб пазбегнуць смяротнай пагрозы.

І вось, 4 ліпеня, Вы можаце публічна прадэманстраваць сваё стаўленне да традыцыі грамадзянаў ЗША: выйсці ў цэнтр Мінска са сцягам гэтай краіны і разам адзначыць сьвята Дзень Незалежнасці!

Мы можам з гэтага дня пачаць распаўсюд амерыканскага сцяга і ведаў пра багатую краіну з добрымі і гуманнымі людзьмі.

Амерыканцы падтрымалі беларусаў на права быць незалежнымі і вольнымі, шмат дапамаглі і дапамагаюць нам . Надышоў час публічна аддзячыць іх за гэта.

Выходзьце са сцягам ЗША да Ратушы. Тут для нас граў амерыканскі аркестр. Хай гучыць музыка ў іх душах, калі яны пабачаць свой родны сцяг у Вашых руках.

З гэтага дня Вы зможаце распачаць новую традыцыю: у Дзень Незалежнасці ЗША дарыць сваім паплечнікам па партыі сцяжок ЗША. Тое ж самае можна рабіць у Дзень Незалежнасці кожнай краіны Эўразьвязу, дорачы сцягі Германіі, Польшы, Літвы, Латвіі ды Эстоніі – усіх краінаў ЭЗ сваім паплечнікам-партыйцам, а таксама дарыць сцягі краінаў ЭЗ сябрам на Дзень народзінаў.

Мы 4 ліпеня выйдзем да Ратушы ў 19 гадзінаў. Мы – гэта Галіна Васільеўна Сіўчык, Аляксей Антонавіч Марачкін, Зьміцер Дашкевіч, Таўстыка і Падгол. Да нас збіраецца падкаціць на ровары Павал Знавец. Будуць і нашыя сябры.

Мы будзем трымаць у руках сцяжкі ЗША, паставім пацефон і паслухаем джаз выканаўцаў з ЗША.

У гэты дзень можна пачаць збор подпісаў па вылучэнні кандыдатамі ў дэпутаты парламанта. Ісці да людзей і стаяць у пікетах можна і трюба пад бел-чырвона-белым сцягам, сцягам ЗША і Эўразвязу.

Зьміцер Дашкевіч, Алесь Таўстыка, Уладзімір Падгол.

.
30.06.16 9:32



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол