Коля на піяніна ля Ратушы зайграе гімн ЗША

Ніжэй пададзены зварот быў накіраваны адрасатам загадзьдзя.

Ілюзіяў, што яны зараз неяк зрэагуюць няма.

Але ёсьць веданне сучаснай гісторыі.

Калі год 20 таму Барыс Хамайда выйшаў у Віцебску да вакзала з плактам “Я ЛЮБЛЮ БЕЛАРУСЬ!” Яго арыштавалі, пакаралі вялікім штрафам. Зараз гэты лёзунг вісіць на шмат якіх білбордах Рэспублікі.

У гэтыя дні ў вышыванкі апрануліся члены БРСМ, чыноўнікі і апранулі ў яго свой Дзень Незалежнасці.

Сёння ў 19 гадзінаў да Ратушы ў Мінску выходзяць Аляксей Марачкін, Галіна Сіўчык, Алесь Шатэрнік, Зьміцер Дашкевіч і сябры Маладога фронту, ініціятары новай традыцыі “Адзначым Дзень Незалежнасці ЗША - падары сябру сцяг ЗША” Алесь Таўстыка і Падгол. Мы выходзім са сцягамі ЗША.

Далучайцеся. Разам паслухаем джаз Армстронга і рокэнрол Преслі на старым патэфоне.

Я веру, што хутка настане той час, калі ў гэты дзень плошчы і праспекты Беларусі будут расквечаны сцягамі ЗША. А А.Лукашэнка вывесіць сцяг вялікай краіны над сваёй рэзыдэнцыяй і подорыць сынам у унучкам сцягі ЗША.

А Коля зайграе на піяніна ў Дзень Незалежнасці ЗША іхны гімн.


Вось наш зварот дасланы тыдзень таму


Кіраўніку краіны А.Р.Лукашэнку, кіраўніку адміністрацыі А.М.Касінцу, міністру замежных спраў Ул.Ул.Макею, кіраўніку выканкама Мінска А.В.Шорацу.

Спадары чыноўнікі!

4 ліпеня ў ЗША будзе свята – Дзень Незалежнасці.

Іхнае свята праходзіць у гэтыя ж дні, калі Вы будзеце ладзіць дзяржаўнае свята Беларусі.

Мы лічым, што настаў час і Вам публічна прадэманстраваць сваю павагу да народа і кіраўніцтва ЗША.

Пара ў гэты дзень вывесіць дзяржаўны сцяг ЗША на будынку адміністрацыі прэзыдэнта, рэзыдэнцыі прэзыдэнта на праспекце і плошчах Мінска і абласных цэнтрах Рэспублікі.

Мы памятаем, як А.Лукашэнка прымаў памочніка намесніка міністра абароны ЗША Карпентнера і вельмі высока ацаніў яго якасці і здольнасці. Вы ня горш за нас ведаеце, што ў кіраўніцтве ЗША – усе такія людзі і спецыялісты. Таму яны жывуць багата і заможна.

ЗША дапамагалі нашым продкам разграміць гітлераўскі фашызм: дапамагалі матэрыяльна, тэхнікай і самі ваявалі.

Цягам пасляваенных дзесяцігодзьдзяў ЗША выдзелялі нам гранты розных памераў і крэдыты.

Тысячы чыноўнікаў і бізнэсоўцаў - вашых сяброў пабывалі ў ЗША.

Вось і зараз мы чакаем крэдыт МВФ аж ў 3 мільярды даляраў, і ў галасаванні па ім рашаючы голас будзе мець ЗША.

Пераадольце стэрэатыпы і ўпрыгожце свае адміністрацыйныя будынкі і дамы сцягам гэтай вялікай,свабоднай і квітнеючай краіны.

Зрабіце так, каб 4 ліпеня ў дзень Незалежнасці ЗША ўсе мінчукі бачылі побач з беларускімі сцягамі – сцягі ЗША.

Калі хочаце, каб паважалі нашу краіну, наш сцяг і герб, прадэманстраёце павагу да сцягоў краінаў.

Пачніце з гэтага дня адзначаць ля Ратушы Дні Незалежнасці краінаў - сяброў.

Вы шукаеце брэнд Рэспублікі. Ён побач з вамі - на флагштоках.


Алесь Таўстыка, Зміцер Дашкевіч, Уладзімір Падгол,

 

.
04.07.16 12:14



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол