Палацавы пераварот ці балбатня з рота ў рот

Напярэдадні Дня Незалежнасці ЗША, якое – 4 ліпеня я і Алесь Таўстыка звярнуліся да Лукашэнкі, Кабякова, Шораца з прапановай вывесіць сцягі ЗША на уладных дзяржаўных будынках.

І вось што нам адказалі наконт прапановы вывесіць у Мінску дзяржаўныя сцягі ЗША на будынках у Мінску з нагоды Дня Незалежнасці ЗША:

Начальнік галоўнага ўпраўлення па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама П.В.Скалабан напісаў, што “Дзень Незалежнасці ЗША не з’яўляецца дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь і таму немэтазгодна падтымліваць прапанову вывешаваць дзяржаўныя сцягі ЗША на будынках адміністрацыі прэзыдэнта, яго рэзыдэнцыі, на праспектах і плошчах Мінска, абласных цэнтрах”.

Дарэчы, звярніце ўвагу на тое, што чыноўнік Мінгарвыканкама вызначае, якія сцягі можна ці нельга вывешваць на будынках прэзідэнта і абласных цэнтраў.

Можа ў Беларусі адбыўся дзяржаўны пераварот і уладу захапіў мінгарвыканкам?

 Бо як жа так адбываецца… Вы ведаеце пра заяву А.Лукашэнкі наконт стасункаў са Злучанымі Штатамі Амерыкі пры развітанні з часовым павераным ЗША Скоттам Роландам. Нагадаем Вам галоўнае з таго, што сказаў Лукашэнка:

«Мы ніколі не хавалі таго факту, што без нармалізацыі адносін са Злучанымі Штатамі мы не будзем мець паўнавартаснай знешняй палітыкі. Мы не ўтойваем, што вельмі хацелі б нармалізацыі стасункаў з ЗША на ўзаемавыгадных умовах. Мы не маем ні перад адной дзяржавай абавязацельстваў, якія б супярэчылі нашаму супрацоўніцтву з ЗША. Нават расіяне нам заўсёды кажуць аб тым, што мець нармальныя адносіны з Заходняй Еўропай і ЗША — гэта абсалютна прымальна і патрэбна».

І вось такі байкот з адмовай вывешваць сцягі краіны, зь якой Лукакшэнка хоча значна палепшыць стасункі.

Няўжо нам трэба стаць часткай ЗША, каб вывешваць іхныя сцягі? А словы Лукашэнкі пра намер паляпшаць стасункі  – гэта звычайная балбатня?

.
10.07.16 10:36



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол