Пастка на выкрадальнікаў карцін

У фэйсбуку абвешчаны конкурс “Пастка”

Яго абвясцілі грамадзкае аб’яднанне “Інфармацыйныя і сацыяльныя інавацыі” і рух “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва”.

Шаноўныя спадары!

Мы – сябры ініцыятыўнай групы па сбору подпісаў па вылучэнню Алеся Таўстыкі кандыдатам у дэпутаты парламанта абвяшчаем конкурс! Яго мэта – знайсці лепшы спосаб аховы маёмасці ўдзельнікаў пікетаў, пад час збору подпісаў і агітацыі.

Асабліва - мастацкіх твораў

Яны патрабуюць спецыяльнай аховы мастацкія творы, якія мы прыносілі і будзем прыносіць на пікеты, каб нашы прыхільнікі і мінакі змаглі ўбачыць мастацкія шэдэўры і палітычна каштоўныя нашаму грамадзтву рэчы.

Неабходнасць вырашэння праблемы аховы каштоўных рэчаў узнікла пасьля таго, як 13 ліпеня ў пікеце, па сбору подпісаў за вылучэнне А.Таўстыкі кандыдатам у дэпутаты парламанта, невядомы злачынца скраў копію карціны мастака Марачкіна “Нашы лялькі”. Пры гэтым прысутнічалі ўсе кіраўнікі міліцыі Мінска і адпаведнага району. Крадзёж адбыўся на іхных вачах і за іхнымі спінамі. Пад прыцэлам кінакамер аператараў спецслужбаў.

Мы звярнуліся да міністра МВД Шуневіча з заявай, наконт пошуку рабаўніка, бо на месцы афіцер міліцыі, адзін з кіраўнікоў районага аддзела міліцыі, адмовіўся па гарачых слядах шукаць злачынцу. Сказаў маўляў “звяртайцеся афіцыйна”. Пасёння ад міністра адказу няма, яго падначаленыя маўчаць, і спадзеву, што вернуць карціну, знойдуць злачынцу таксама няма. Відаць у МУС з’явіліся ня толькі тэатралы, пра што казаў Шуневіч, але і прыхільнікі творчасці айчынных мастакоў. Прыхільікі да фанатызму.

Надзея толькі на Вас – сябры, паплечнікі, аднадумцы. Як толькі мы паведамілі блізкім сябрам пра ідэю абароны мастацкіх твораў на пікеце, адразу пасыпаліся пропановы ад тэхнічных прыладаў кшталту пастак на ваўка, да псіхалагічных, кшталту абярогаў. Нам прапаноўвалі намат цытатамі А.Лукашэнкі абклейваць заднік карцін, каб калі які мастацтвазанўца з ліку спецназа МУС паквапіцца на карціну, каб у яго рукі адсохлі і адваліліся. А у яго начальніка, які аддаваў загад скрасці карціну, ад цытатаў Лукашэнкі пра культуру язык адсох. Падумаем.

Запрашаем Вас усіх узяць удзел у конкурсе парадамі, а мажліва і прыладамі. Запрашаем нават супрацоўнікаў сілавых структур як былых, так і ў пагонах дапамагчы абараніць творы мастацтва.

Першы этап конкурсу скончыцца 28 ліпеня. Тут жа публічна будуць падведзеныя вынікі, прадэманстравыя прылады і пераможцы атрымаюць прызы. Журналістам і грамадзкасці будуць прэзэнтаваныя прылады пераможцы. На наступны дзень яны будуць выкарыстаны ў пікеце.

Другі этап конкурсу пачнецца адразу пасьля прэзэнтацыі вынікаў першага.

Пераможцы атрымаюць копію скрадзенай карціны “Нашы лялькі” Аляксея Марачкіна зь яго аўтографам. Будуць уручаныя і іншыя каштоўныя прызы. Прызавы фонд ужо заснавы, вітаюцца персанальныя прэміі спонсараў.

Чакаем творцаў, чакаем дапамогі.

Давайце разам абаронім творы нашых геніяў, каб яны сталі даступны як мага большай колькасці людзей. Тым хто ня ведае нагадаю, што кіраўніком дзяржавы: абвешчаны год культуры. Вось мы і нясем творы культуры у масы, але ж можам не данесці, як было з “нашымі лялькамі”, калі не абаронім.

Хай жывуць нашы геніяльныя творцы! Хай жывуць іхныя творы! Жыве Беларусь!

Пішыце СВАЕ ПРАПАНОВЫ, Алесь Талстыка, МНЕ ў ФБ.

Алесь Таўстыка, Ул.Падгол

Антон Талстыка, Ігар Банцар і іншыя.

18.07.16 18:12



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол