Сілавых захоп улады спее ў Беларусі

Міністру МУС Рэспублікі Беларусь І.А.Шуневічу

Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь В.П.Вакульчыку

Кіраўніку службы бяспекі прэзыдэнта Беларусі І.A. Шінкевічу

ад грамадзянаў Беларусі

Ул.Падгола, А.Талстыкі, К.Шуст


Заява


Пра пагрозу дзяржаўнага перавароту


1 жніўня ў апошні дзень збору подпісаў, па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты парламенту, у 14.00 гадзін, мы праводзілі прэзентацыю пікета “Жыццё ўдалося!” для журналістаў у офісе партыі БНФ, па вул.Чарнышэўскага. Сэнсам пікета мусіў стаць зварот да прэзыдэнтаў Беларусі і Расіі аб увядзенні на сумеснай мяжы кантролю над перасоўваннем наркотыкаў, зброі і выбуховых рэчываў.

За гадзіну да пачатку прэзэнтацыі дом, дзе знаходзіцца офіс, быў аточаны невядомымі людзьмі ў цывільным адзенні з рацыямі ў руках і на поясе. Такія ж асобы з рацыямі здымалі на кінакамеры ўсіх, хто падыходзіў да офіса БНФ. Невядомыя асобы сваімі дзеяннямі палохалі мінакоў, жыхароў дома і журналістаў.

Мы Падгол і Талстыка паспрабавалі наладзіць кантакт з невядомымі: прадставіліся ім, паказалі свае пасведчанні зборшчыкаў подпісаў па вылучэнні кандыдата парламента і папрасілі іх прадставіцца . У адказ невядомыя адмовіліся прадстаўляцца і “паслалі” нас у ветлівай форме ад сябе. А некаторыя дык хуценька збягалі ад нас.

Тады мы ў працяг прэзентацыі пікета прапанавалі ўсім невядомым з рацыямі ўзяць улеткі з цытатамі кіраўніка дзяржавы А.Лукашэнкі. Невядомыя катэгарычна адмовіліся браць у рукі ўлёткі. Яны так баяліся маленькіх стужачак паперы, быццам бы ім прапануюць д’яблавы замовы.

А на папяровых стужачках было напісана вось што:

А.Лукашенко: "Больше всего наркотиков в Беларусь поступает с территории Российской Федерации. Причем в разы больше чем из соседних государств". (БТ 8.04.2016)

А.Лукашенко: «…О новых угрозах - это наводнение Беларуси оружием» (БТ 31.04.2016)

Нас зьдзівіла адмова невядомых з рацыямі і кінакамерамі браць і чытаць цытаты А.Лукашэнкі.

Мы сталі разважаць над тым, што б гэта значыла? і хто яны такія?

Высновы рабілі трывожныя. Мы падумалі вось што:

Па-першае, гэтыя супрацоўнікі, як мінімум, не паважаюць кіраўніка Беларусі А.Лукашэнку, а як максімум маюць да яго варожыя настроі, раз цураюцца ягоных тэкстаў. Мы адразу адкінулі думку пра тое, што “невядомыя” прадстаўнікі ІДІЛ. Бо выбуха і страляніны ў тыя гадзіны не адбылося.

І тады мы прыйшлі да высновы, што мажліва вакол нас у засадзе вокал офіса БНФ знаходзіліся тыя, хто рыхтуюць сілавы захоп улады ў Беларусі па мадэлі вайсковага перавароту ў Турцыі. Ну, раз яны так пагардліва ставяцца да думак кіраўніка дзяржавы.

Разбярыцеся, калі ласка, з гэтымі людзьмі. Мы выключаем думку, што невядомыя з рацыямі не ўмеюць чытаць, а толькі па рацыях трындзяць!

І яшчэ вельмі важна Вам ведаць, што мы звярталіся да носьбітаў рацый па-беларуску, а яны адказвалі на чыста рускай мове. Можа гэта былі прадстаўнікі “Русского мира”? Можа яны хочуць зладзіць у Беларусі тое, што зрабілі на Данбасе?!

Трэба высветліць хто гэта быў. Спытаць у іх, чаму яны цураюцца цытатаў Лукашэнкі.? Ды пра што?! Пра небяспеку наваднення Беларусі зброяй і наркотыкамі!

І вядома ж трэбы выключыць варыянты фармавання ўнутры вашых, ці нейкіх іншых сілавых структураў, у Беларусі падрыхтоўшчыкаў вайсковага перавароту. А наконт праверкі ідэялагічнай трываласці вашых кадраў і падрыхтоўкі іх да эфектыўнай службы, каб яны не дыскрыдытавалі А.Лукашэнку раім Вам увесці ў курс ідэалагічнай падрыхтоўкі Вашых падначаленых вывучэнне цытатаў А.Лукашэнкі. Намеснікі па ідэалогіі ў вашых структурах у кароткія тэрміны мусяць вывучыць на памяць цытаты кіраўніка дзяржавы па праблемах бяспекі і пачаць вучыць астатніх супрацоўнікаў.

Выкарыстайце досвед праверкі кіраўніком дзяржавы памежных войскаў. Хай вашы службы унутранай бяспекі пад выглядам звычайных грамадзянаў знянацку на вуліцы пачнуць пытацца ў вашых супрцоўнікаў, ці ведаюць яны цытаты Лукашэнкі… Мы на нашым пікеце ля офіса БНФ такую праверку нечакана для сябе правялі.

Поспеху Вам у прадухіленні вайсковага перавароту і сілавога захопу ўлады! Поспеху Вам у вывучэнні мудрых выказванняў кіраўніка дзяржавы! Ведаючы іх Вы зможаце абараніць Незалежнасць Беларусі.

Памятайце галоўнае выказванне свайго гаспадара:

«Независимость и суверенитет для меня как президента и, наверное, вы видите уже, для нашего белорусского народа – уже! — это святое. Это икона. Мы никогда не согласимся с тем, чтобы быть не суверенным государством, быть зависимым от кого-то. Мы с этим никогда не согласимся».

Помніце і ўкладзіце гэтую думку А.Лукашэнкі падначаленым у галаву. І пакрысе вучыце сваіх падначаленых беларускай мове.

Жыве Беларусь! Ды і хай жыве не ў палоне "русского мира".


Алесь Таўстыка. вылучаны партыяй БНФ на выбары на кандыдата ў дэпутаты парламанта па Купалаўскай акрузе 95


Уладзімір Падгол вылучаны партыяй БНФ на выбары на кандыдата ў дэпутаты парламанта па Старавіленскай выбарчай акрузе № 105


Кацярына Шуст вылучана партыяй БНФ на выбары на кандыдата ў дэпутаты парламанта па Слуцкай выбарчай акрузе № 67


Пасьляслоўе:

Асялок напісаў:
А вообще - надо было ментов вызывать...пусть выяснят чё за людишки...


Падгол: шыкоўная ідэя! як мы самі недатумкалі? Наступным разам так і зробім. Вялікі дзякуй, Асялок!

.
05.08.16 10:15



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол