Свята трох котак і прэзідэнта

Заўтра 31 жніўня мы з Алесем Таўстыкам і нашымі даверанымі асобамі будзем святкаваць дзень народзінаў трох котах: маёй – 3 гады, Алесевай і кошкі з офіса партыі Беларусі Народны Фронт – фронтаўкі – 4 гады. Заадно адзначым дзень народзінаў А.Лукашэнкі. Вось такое ўнікальнае саўпадзенне…

Выйдзем на рагу праспекта Пераможцаў і Нямігі ля дома мода і адзначым публічна. Заадно я правяду сустрэчу са сваімі выбаршчыкамі, а Талстыка будзем маім госцем.

Коткі ў нашым жыцці больш чым проста хатнія жывёлы. Яны як анёлы-нянькі выхоўвалі нашых дзетак. Здымалі псіхалагічныя напругі, прывучалі любіць і лашчыць. Разумець істоту без словаў.

Котка Фронтаўка – талісман партыі. Жыве ў офісе, ловіць мышэй, адшуквае праслухоўваючыя прылады. Яна ўздымае настрой сябраў партыі, калі робіцца цяжка ад змагання з дыктатаравымі паслугачамі. Не дае апанаваць роспачы.

Да саўпадзення па датах дадалося саўпадзенне па агульнай праблеме – мышах.

Аднойчы А.Лукашэнка заявіў:

«Если даже там где-то мышь проскочила не в ту сторону, то мы ее назад вернем и быстро направим туда, куда нужно народу». («Белорусская газета», 30.10. 2000).

Я падумаў, што хопіць дзеду – Лукашэнку самому лавіць пацукоў ды мышэй. Для гэтага ёсьць коткі. Вось і вырашылі мы з Талстыкам зладзіць публічнае адзначэнне дня народзінаў котак і прэзыдэнта, каб людзі нешта пажадалі А.Лукашэнку і нашым коткам. А мы збярэм гэтыя пажаданні і перададзім яму ў рэзыдэнцыю. І я прапаную людзям дарыць кіраўніку дзяржавы кацянятаў. Хай яны падрастаюць ды ловяць мышэй у ягоных палацах. Многа кацянятаў не будзе, бо ў яго палацаў столькі, што ўсе народныя кацянаты знойдуць сабе у іх месца ды мышэй. Вось знайшлі кацяня, ці іх нарадзіла Ваша котка, бярыце і нясіце на Маркса-38. Карову яму падарылі, малака яна дае вельмі шмат, усім кацянятам хопіць.

Для напісання пажаданняў мы падрыхтавалі спецыяльную кнігу. Для тэлефанаванняў – апараты і дыктафоны. Усё запішам і перададзім. А хто дазволіць сваё зычэнне давесци народу, то ягонае пажаденне надрукуем у інтэрнеце ды газэце. Калі нехта пажадае нешта вельмі арыгінальнае, ці смешнае, ці дзяржаўна важнае, той атрымае падарунак – цытатнік Лукашэнкі.

Што тычыццаіётыкі, але людзі кажуць справа – дрэнь. Можа хто дасведчаны параіць які сродак на паратунак.

У сяраду ў 18 гадзінаў на перакрыжаванні праспекта Пераможцаў і Нямігі ля дома моды запрашаем на свята трох котак і прэзідэнта.



.
30.08.16 16:24



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол