Сакрэтны маёр МУС і без каньяку

Распавядае Алесь Талстыка.

Заканчваю афармленне журнала, “Напішы Лукашэнку”, як званок на сотавы тэлефон з нумару: + 375 296 43 55 75.

-- Вітаюсь і слухаю ўважліва (так я адказваю ўсім!

-- Гэта Вам звоніць аж маёр ( Берковец) прозьвішча надуманае , незапамятаваў, хоць той і прадставіўся).

-- Што здарылась аж у маёра?  

--Ну нада пагаварыць, сустрэцца.

-- Усе сустрэчы пакуль запланаваныя, дасылайце ліст на які дзень і час, дамаўляйцесь з кіраўніцтвам…

-- Не, я ня ваш фанат, а што Вы дзелалі 26 08 2016 пасля 17 00 каля Мінгарвыканкаму?

-- Як што? Падаваў заявы на пікет! Абрыў сувязі… Але званок паўтарыўся..

-- А чаму ў такой форме?На бельявой вяроўцы... (http://naviny.by/article/20160826/1472226259-kandidaty-prinesli-shorcu-paket-zayavok-na-piket)

-- А дзе напісана, што так нельга? Мне ж трэба было неяк дайсці і данесці заяўкі на пікет! Ды пры сведках!

-- А вы што кандыдат?

--  Так кандыдат у дэпутаты Парламенту Рэспублікі Беларусь, будзьце спакойныя!

-- Я спакойны як удав! -- Заверыў мяне маёр

-Удав?????

-- Але каб сустрэцца?!

--  Маёр–удаў, я заняты, і не турбуй больш. -- Яшчэ  там троху пра мову, веды паразмаўлялі…

Праз пару хвілін набіраю на той нумар, зьверху набраны, і кажу, алё маёр?

-- Хто гэта?

-- Таўстыка.

А назавіце, маёр, калі ласка, яшчэ раз сваё прозвішча…

-- Навошта?

-- Журналістам паведамлю, Вашае прозвішча неабходна.

-- Ніскажу!

-- Вы што маёр, баязлівец?

-- Не.

-- Дык назавіце прозвішча?

-- Я ня трус , але ніскажу…

Атрымалася амаль як у старым савецкім анекдоце пра маёра.

Вось толькі шкада, што як паклаў слухаўку, ад другога маёра каньяку не прынеслі…


Але ж у анекдоце, размова па тэлефоне ў гатэлі была. Таму дарую другому сакрэтнаму маёру.

31.08.16 22:46



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол