Дзяржсвята Нейтралітэту

Да выбаршчыкаў 95-й і 105-й акругі, ўсіх грамадзянаў Беларусі, да сябраў партыі Беларускі Народны Фронт, да кіраўніка дзяржавы

Ад кандыдатаў у дэпутаты парламанта

Ул.Падгола і А.Таўстыкі

Створым дзяржаўнае свята - Нейтралітэту Беларусі

Шаноўныя грамадзяне!

5 снежня 1994 года вітаючы факт далучэння Беларусі да Дамовы аб нераспаўсюджваніі ядзернай зброі ў якасці няядзернай дзяржавы, на саміце АБСЕ: ЗША, Велікая Брытанія і Расія прадаставілі Беларусі гарантыі бясьпекі, зафіксаваўшы свае абавязацельствы ў Будапештцкім мемарандуме.

Вывад ядзернай зброі з тэрыторіі Беларусі быў завершаны ў лістападзе 1996 года.

Згодна з мемарандумам, краіны гаранты абавязаліся паважаць незалежнасць і суверэнітэт Беларусі і існуючыя межы Беларусі ў адпаведнасці з прынцыпамі заключнага акту АБСЕ.

У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь запісана, что Беларусь “ставіць мэту зрабіць сваю тэрыторыю без’ядзернай зонай, а дзяржаву нейтральнай”.

З тае пары неаднаразова парушаліся гэтыя палажэнні Канстытуцыі. Беларусь апынулася ў складзе Саюзнай дзяржавы Росія-Беларусь, у складзе вайсковага звязу АДКБ, у Эўразійскім экнамічным звязе. Гэтыя саюзы пярэчаць Канстытуцыі і прыватнасці часткова аддаюць суверэнітэт у палітычнай, вайсковай і эканамічнай галіне, прывялі да страты суверэнітэту над тэрыторыяй і межамі краіны і па факце пярэчаць норме Канстытуцыі аб імкненні Беларусі да нейтралітэту.

На тэрыторыі Беларусі сістэматчына праходзяць сумесныя вайсковы вучэнні войскаў Расіі і Беларусі, у якіх бяруць удзел расійскія самалёты Ту-160 і Ту-195М. Гэтыя самалёты нясуць ядзерную зброю на борце. Ракетаносцы з Расіі, сядаюць на нашы аэрадромы (У Мачулішчах), бамбяць на вайсковых палігонах Беларусі аб’екты у выглядзе макетаў дзяржаўных устаноў Польшчы і Літвы.

Да таго ж у нашай Рэспубліцы ідзе будаўніцтва расійскай АЭС, якая нідзе ў свеце не працавала. Пад час будоўлі сістэматычна адбываюцца аварыі і мы – грамадзяне Беларусі, як пасля Чарнобыльская катастрофы, рухаемся ды новай атамнай навалы, пасля якой можам не выжыць.

Мы заклікаем кіраўніцтва Беларусі аднавіць статус Рэспублікі Беларусь, зрабіць яго адпаведным нормам Канстытуцыі аб Суверэнітэце, Нейтралітэце і Без’ядзернай зоне.

Мы заклікаем забараніць палёты ў небе Беларусі самалётаў, якія нясуць ядзерную зброю, спыніць будаўніцтва АЭС і пацвердзіць сусветнай супольнасці аб неразмяшчэнні ў нашай краіне ядзернай зброі і яе носьбітаў.

Мы прапануем утварыць дзяржаўнае свята, прысвечанае такой норме Канстытуцыі, як імкненне да Нейтралітэту і праводзіць яго 5 снежня ў дзень падпісання Будапештцкага мемарандуму.

Пад час гэтага Свята Нейтралітэту Беларусі, на дзяржаўных будынках і грамадзкіх месцах уздымаць сцягі гарантаў Суверэнітэту, Незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, у прыватнасці сцягі ЗША і Велікабрытаніі.

Мы прапануем зрабіць асобы Біла і Хілары Клінтанаў ганаровымі грамадзянамі Мінска і выдаць ім пажыццёвыя візы для наведвання Беларусі. А лаве, якую падарылі ЗША – Беларусі, што стаіць Курапатах, надаць статус “Ахоўваецца дзяржавай”.

Лічым неабходным увесці ў праграмы школ, ВНУ раздзелы аб вывадзе з Беларусі ядзернай зброі і Будапештцкім мемарандуме.

Стварыць у экспазыцыі музея дзяржаўнасці аддзел, прысвечаны палажэнню Канстытуцыі Беларусі “ставіць мэту зрабіць сваю тэрыторыю без’ядзернай зонай, а дзяржаву нейтральнай” і Будэпаштцкаму мемарандуму.

Заклікаем выбаршчыкаў 95-й і 105 выбарчай акругі абмяркаваць нашу прапанову і падтрымаць яе, ў тым ліку галасаваннем за нашы асобы на выбарах у парламант.

Заклікаем падтрымаць ініцыятывы партыі Беларусі Народны Фронт аб увядзенні наркакантроля і кантроля за перасоўваннем зброі на мяжы з Расіяй галасаваннем за кандыдатаў ад партыі БНФ.

Мы прапануем далучыцца да змагання партыі БНФ за вывад з Беларусі ўсіх вайсковых баз.

Мы зыходзім з выбараў. Але працягнем палітычную барацьбу за Адраджэнне Незалежнасці і Суверэнітэту Беларусі, за ўзнаўленне дзеяння Канстытуцыі выхадам з Саюзнай дзяржавы Расія-Беларусь, выхадам з АДКБ і Эўразійскага звязу, усталяваннем мяжы з Расіяй.

Верш з нашага антыядзернага пікета (http://belapan.by/archive/2016/09/06/media_podgol-jadro/; http://www.svaboda.org/a/padhol-taustyka-jadziernyja-camadancyki/27970693.html)

Убирайся «крылатый медведь»!

Улетай «белый лебедь» в Россию!

Вы хотите весь мир покорить, сеять смерть

Мы же – жить без войны и насилия!

Алесь Таўстыка. Кандыдат ў дэпутаты парламанта па Купалаўскай акрузе 95;

Уладзімір Падгол Кандыдат ў дэпутаты парламанта па Старавіленскай акрузе 105

08.09.16 9:02



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол