Брэксіт па-беларуску на конях і с калдунамі

Да выбаршчыкаў 95-й і 105-й выбарчай акругі, журналістаў, грамадзянаў Беларусі, кандыдатаў у дэпутаты парламанта, сябраў па партыі Беларускі Народны Фронт.

 

Ад кандыдатаў у дэпутаты А.Таўстыкі і Ул. Падгола

 

Мы сыходзім з выбараў.

 

Рашэнне наша асэнсаванае. Матывы нашага сыходу простыя.

Пад час выбарчай кампаніі мы мэтанакіравана і сістэматычна імкнуліся давесці да выбаршчыкаў, палітычных лідараў, грамадзкіх актывістаў і такога выбаршчыка як А.Лукашэнка катастрафічнае існаванне дзяржаўнасці Беларусі.

Адсутнасць кантралюемай мяжы з Расіяй прывяла да напампоўвання нашага Дома наркотыкамі і зброяй, што змушаны быў прызнаць сам кіраўнік дзяржавы.

У складзе Саюзнай дзяржавы з Расіяй мы страцілі палітычны суверэнітэт, у складзе АДКБ і дамовы аб сумеснай ахове паветранай прасторы – вайсковы. У складзе Эўразійскага эканамісчнага звязу – эканамічны суверэнітэт.

Пра гэты мы казалі з тэлевізара і па радыё. Мы заклікалі ўсіх зразумець фактычную страту Незалежнасці і Суверэнітэту Беларусі.

Мы ўказвалі пра панаванне ў нашай паветранай прасторы расійскіх самалётаў ракетаносцаў, якія нясуць ядравую зброю на борце і пагражаюць пачаць з нашага неба атамнаю вайну з краінамі Эўразвязу. Мы заклікалі прыпыніць будаўніцтва АЭС, забараніць палёты над намі самалётаў з ядзернай зброяй і тым самым выканаць палажэнне Канстытуцыі аб Беларусі як без’ядзернай зоне.

Мы заклікалі неадкладна пачаць Адраджэнне Суверэнітэту і Незалежнасці Беларусі каб прывесці яе стан да адпаведнасці Канстытуцыі, а гэта значыць – выйсці з усіх утварэнняў, якія пярэчаць Канстытуцыі.

Ужо пад час кампаніі стала зразумела, што нашая актыўнасць і мэты, як і нашых сябраў па партыі, якія рабілі тое ж самае, не падабаеца паслугачам уладатрымальнікаў.

Яскравы прыклад таму заява кіраўнічкі ЦВК Л.Ярмошынай, якая прыгразіла карамі тым кандыдатам, якія будуць агітаваць за палітычныя мэты і праграмы сваіх партыяў.

Прыкладам таму ёсць і ацэнка кіраўніка акруговай выбарчай камісыі № 105, сцягаў ЗША і Эўразвязу як незарэгістраванай сімволікі і адной з падставаў вынясення папярэджання Ул.Падголу.

Мы пад час першых дзён галасавання апынуліся перад выбарам. Ён быў абумоўлены наступнымі фактарамі:

З аднаго боку па выніках апошніх сацыялагічных даследванняў праўладнага цэнтра Давіда Ротмана абсалютная бальшыня грамадзянаў Беларусі на першае месца сярод прыярытэтаў ставіць Незалежнасць. Што было паведамлена па прэзыдэнскім тэлеканале АНТ.

А з другога боку паслугачы дыктатара за вушы цягнуць у дэпутаты асобаў, якія выступаюць за існаванне Беларусі ў стане напалову страчанай Незалежнасці і Суверэнітэту і гатовыя надалей гандляваць імі.

З аднаго боку А.Лукашэнка і Макей дэкларавалі імкненне паляпшаць стасункі з гарантамі нашай Незалежнасці ЗША і ЭЗ, а з другога - іхныя падначаленыя (государевы люді) заносілі публічнае выкарыстанне іхных дзяржаўных сцягоў у разрад крыміналу.

З аднаго боку А.Лукашэнка цвердзіць аб захаванні Незалежнасці, прызнае факт навадення Беларусі наркотыкамі і зброяй з боку Расіі, а з другога - не прымае ніводнага кроку, каб увесці наркакантролль на мяжы з Расіяй і кантроль за перасоўваннем зброі.

У гэтыя дні масавы загон студэнтаў на датэрміновае галасаванне, якое нават Л.Ярмошына назвала подкупам, зрабіў зразумелым тое, што ў парламент будуць пасаджаны паслухмяныя кнопканаціскальнікі, якія і надалей будуць прадаваць Незалежнасць, моўчкі назіраць за знішчэннем нашай моладзі наркатой і падрыхтоўкі крывавых падзеяў па мадэлі Данбаса.

Неўключэнне на 105 акрузе некалькіх дзесяткаў незалежных асобаў у склад участковых камісыяў на старце кампаніі ўжо давала падстававы рабіць прагноз, што нам па выніках галасавання напішуць мізерныя лічбы. А потым заявяць, што народ не падтрымаў курс на Адраджэнне Незалежнасці. Такім чынам мы, калі застанемся ў бюлеценях, спрычынімся да пэўнай дыскрыдытацыі ідэяў Адраджэння Незалежнасці.

Мы зрабілі свой выбар. Выходзім з выбараў і тым самым не дадзім у рукі махляроў мажлівасці прынізіць вартасць ідэяў Адраджэння Незалежнасці і Суверэнітэту.  Мы плануем зрабіць наш выхад стартам новай паслявыбарчай палітычнай кампаніі ў барацьбе за Адраджэнне Незалежнасці.

Мы планавалі прыехаць да выканкамаў, дзе месцяцца акруговыя выбарчыя камісіі, каб падаць заявы на сыход з выбараў на конях са сцягамі ЗША, Велікабрытаніі, ЭЗ, і бел-чырвона-белым. Але для гэтага коней трэба было весці ў Мінск на трэйлерах і прынесці жывёлам пакуты. Мы вырашылі самі паехаць да коней.

Мы плануем зладзіць развітальны абед для журналістаў, дзе галоўнай стравай будуць Калдуны, прыгатаваныя Алесем Таўстыкам па рэцэптах тысячагадовай даўніны, што дасталіся ад бабуль, прабабак. У склад Калдуноў уваходзяць акрамя мяса, грыбоў, бульбы яшчэ старажытныя замовы і чараўніцтва.

.
09.09.16 16:14



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол