Ці будзе Незалежнасць чакаць депутатку?

У палітычным жыцці Беларусі раз пораз узнікаюць палітычныя структуры з высакароднымі дзяржаўнымі мэтамі. Загараюцца і знікаюць палітычныя зоркі-лідары. І вось кароткая гісторыя ў дакументах, адказах і пытаннях пра адну з іх.

Амаль два гады таму ў Беларусі прайшоў сход вельмі вядомых і паважаных асобаў.

 

21.12.2014 У Менску завершыў працу Кангрэс за незалежнасць. У ім удзельнічала больш за 60 дэлегатаў з усіх абласцей Беларусі. Быў прыняты маніфест у абарону незалежнасці Беларусі. Таксама сфармавана Рада Кангрэсу, якая будзе дзейнічаць пастаянна. У яе ўвайшлі 17 чалавек, у тым ліку старшыня Таварыства Беларускай Мовы Алег Трусаў, пісьменнік Уладзімір Арлоў, акадэмік Радзім Гарэцкі і іншыя.

Каардынатарам рады абрана Алена Анісім. (http://www.racyja.com/palityka/usebelaruski-kangres-za-nezalezhnasts/)

 

Напярэдадні выбараў прэзыдэнта ў 2015 годзе не раз можна было пачуць пра намеры Алены Анісім стаць кандыдатам у прэзыдэнты.

 

Прайшло два гады. Адбыліся выбары ў парламант.

На сайце Naviny.by адбылася анлайн-канферэнцыя з незалежным дэпутатам Аленай Анісім. 13.09.2016

Пытанне экс-кандыдат па Купалаўскай выбарчай акрузе № 95 Алеся Таўстыкі Віншую пані Алену! Памятаю вашы выказванні наконт выхаду Беларусі з Еўразійскага эканамічнага звязу: «Да кампаніі ў абарону суверэнітэту Беларусі можа далучыцца кожны патрыёт, незалежна ад партыйнай прыналежнасці. Галоўная ўмова — гэта грамадзянская пазіцыя чалавека. Нашая ініцыятыва накіраваная менавіта на грамадзяніна, на чалавека, які адчувае сваю адказнасць за лёс краіны, незалежна ад таго, з’яўляецца ён сябрам партыі ці грамадскай арганізацыі ці не з’яўляецца». Пытанне: ці працягне пані Алена як палітык і надалей адстойваць сваю прапанову? Ці далучыць да сваёй прапановы і выхад Беларусі з АДКБ, саюза Расія-Беларусь, вывад расейскіх вайсковых баз, што парушае Канстытуцыю РБ, і ці будзе настойваць на заканадаўчым узроўні патрабаваць узмацнення наркакантролю і закрыцці мяжы з Расеяй? Альбо больш не будзе вяртацца да гэтай тэмы? Дзякуй.

Анісім: — Перадусім я павінна рэалізоўваць у парламенце тую праграму, з якой я іншла на выбары. Калі ад выбаршчыкаў будуць прапановы і наказы па ўзнятых вамі праблемах, я, канешне, буду іх уздымаць з парламенцкай трыбуны. http://naviny.by/article/20160913/1473756260-alena-anisim-sciplasc-smelasc-belaruskasc


Цікава. А калі не будуць выбаршчыкі ставіць пытаніі дэпутату Анісім пра мэты Кангрэса За Незалежнасць? Будуць прасіць толькі асфальс класць ды дахі цыраваць? Тады незалежніцкія мэты можна будзе не ставіць і не імкнуцца дасягнуць? А як жа тады статус каардынатара Рады канкрэса за Незалежнасць?

А як грандыёзная мэта кангрэсменаў сабраць мільён подпісаў за маніфест за Незалежнасць? Паплечнікі парупяцца?

Калі Анісім адказвае Таўстыку, што будзе ў парламанце перш-наперш выконваць сваю праграму, за якую галасавалі выбаршчыкі, то яна ці хітруе, ці не зразумела куды трапіла. Сваю праграму, спадарыня Анісім, як кажуць у народзе, можаш засунуць у адно месца, а менавіта ў лісты да выканаўчай улады. Менавіта там – грошы, на якія можна нешта зрабіць у акрузе. І менавіта там грошай няма. Усе грошы пайшлі на фронт… барацьбы з крызісам.

А галасаваць у парламанце прыдзецца за праекты законаў, якія будуць паступаць з адміністрацыі прэзыдэнта ды рады міністраў. Слугаваць прыдзецца не сваім выбаршчыкам, а паслугачам дыктатара. Бо па адказу Таўстыку ўвачавідкі тое, што Незалежнасць змушана будзе пачакаць дэпутатку Анісім чатыры гады, як і закон аб мовах. Пра гэта недвухсэнсоўна сказаў пасля выбараў А.Лукашэнка у сваім гімне рускай мове і сваёй нацыянальнасці. А за гэты час Беларусь яшчэ больш растворыцца ў “рускім міры”.

Кажуць, што чалавек мусіць прайсці праз вагонь, ваду і медныя трубы. Тады праявіцца ягонае нутро і пазнаеш яго. У нас лукашысты знайшлі яшчэ адзін этап - дэпутатцтва.

.
13.09.16 20:17



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол