Дэпутата Алену Анісім паклікалі ў суд

Дэпутатцы парламанта Алене Анісім

Запрашаем Вас у суд Маскоўскага раёну 22-га і 23-га верасня ў 9.00 Тут адбудуцца судовыя працэсы над намі за быццам бы правядзены несанкцыянаваны пікет пад час выбараў.

Вы зможаце даведацца як выконваецца закон аб мовах у судзе. Мы хацелі б каб Вы сталі перакладчыкам на нашым працэссе, бо як правіла судзьдзі і сведкі-міліцыянты не валодаюць беларускай мовай.

Судовы працэс будзе вельмі складаным у моўным сэнсе, бо ў працэссе суда могуць выкарыстоўвацца спецыфічныя тэрміны, якія невядомы нават прафесійным філолагам.

Вы ж як філолаг і палітык лепш за ўсіх у Беларусі разбіраецеся у палітычнай тэрміналогіі.

Вашы акадэмічныя веды дазволяць нам давесці суду ўсю праўду і паслужаць урокам судзьям.

Пад час суду мы будзем хадайнічаць аб выкліку Вас у суд у якасці перакладчыка.

Алесь Таўстыка. экс кандыдат у дэпутаты парламанта па Купалаўскай акрузе 95

Уладзімір Падгол

экс кандыдат у дэпутаты парламанта па Старавіленскай выбарчай акрузе № 105


І вельмі хутка мы атрымалі такі адказ



Alena Anisim
Шаноўныя сябры! Дзякуй за давер і гонар быць вашым перакладчыкам. Але вымушана адмовіцца па той простай прычыне, што я яшчэ не прыступіла да дэпутацкай працы. Пакуль што я працую навуковым супрацоўнікам НАН Беларусі і ў 9.00 гадзін павінна быць на сваім працоўным месцы. Спадзяюся, што сярод сяброў вашай партыі ці сяброў па кааліцыі знойдзецца патрэбны вам чалавек для выканання пастаўленай вамі задачы.

21.09.16 10:32



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол