Як сесці на каня без дазволу міліцыі

Начальніку міліцыі г. Мінска

Начальніку дзяржаўтаінспекцыі г. Мінска

Ад экс кандыдатаў у дэпутаты парламанта

А.Таўстыка і Ул. Падгола

Паведамляем Вам, што 22 верасня і 23 верасня 2016г. у 9 раніцы мы прыедзем у суд Маскоўскага раёна, вярхом на конях. Мажліва разам з намі, верхам на кані будзе і кіраўнік Мінгарвыканкама А.В.Шорац.

Просім Вас, на час нашага знаходжання ў судзе, забяспечыць ахову нашых коней. Нагадаем Вам, што пад час выбараў, пад час пікету ля рэзідэнцыі прэзідэнта на праспекце Незалежнасці на вашых вачах і пры вашых намесніках, злачынец скраў карціну Марачкіна “Нашы лялькі”. І яе па сёння вашы супрацоўнікі не знайшлі. Таму спадзяемся на тое, што Вы выставіце прафесійную ахову нашым коням і іх ня змогуць скрасці ні злачынцы, ні агенты варожых нам спецслужбаў. Гэта ўзмацніць давер грамадзянаў да вашых падначаленых.

Пакуль мы будзем у судзе, на конях будуць сцягі ЗША, Эўразвязу, Велікабрытаніі і бел-чырвона-белы. А ў дадатак і сцягі сталіцы. Папярэджваем Вас ад спробаў арыштаваць коней за карыстанне незарэгістраванай сімволікай, ці за парушенне правілаў паркоўкі. Бо ля суда могуць апынуцца аўто дыпламатаў з такімі ж сцяжкамі і вашы падначаленыя, каб выслужыцца, могуць арыштаваць і іхныя аўто, за карыстанне сцягамі Эўразвязу і ЗША.

Правядзіце з падначаленымі інструктаж і давядзіце ім устаноўку А.Лукашэнкі пра тое, што стасункі з Эўразвязам трэба наладжваць, а пра ЗША кіраўнік дзяржавы сказаў:

«Мы никогда не скрывали тот факт, что без нормализации отношений с Соединенными Штатами мы не будем иметь полноценной внешней политики. Мы не скрываем, что очень хотели бы нормализации отношений с США на взаимовыгодных условиях». http://belapan.by/archive/2016/07/06/854412/;

Таму глядзіце – не сарвіце сцягі, а з імі і палітыку свайго гаспадара.

Папярэджваем Вас ад спробаў увесці коней у міліцэскую стайню, каб потым мабілізаваць іх у конную міліцыю. Гэтыя коні трэніраваныя асобным чынам, удзельнічалі ў здымках мастацкіх фільмаў пра вайну, і ў выніку гвалта над імі могуць скінуць любога вашага вершніка і растаптаць капытамі. А страляць па конях кулямі са снатворным – не гуманна і ёсьць парушэнне правоў жывёл і іхных гаспадароў.

Каб палепшыць стасункі вашых падначаленых з коньмі, дайце загад, каб мелі з сабой нарэзаныя кавалкі хлеба і дробна пасыпаныя сольлю.Коні любяць паласвацца.

І яшчэ вельмі важнае папярэджанне і можа быць самае галоўнае для Вас: калі нехта з вашых падначаленых арыштуе нашых коней і паставіць жывёл на штраф стаянку, тады ніводзін інвестар не прыйдзе ў нашу краіну, дзе так грэбліва ставяцца да прыватнай уласнасці.

Карацей, ахоўвайце, калі ласка, коней, як анёлаў.

Алесь Таўстыка. экс кандыдат у дэпутаты парламанта па Купалаўскай акрузе 95

Кіраўнік ГА “За Свабоднае развіццё прадпрымальніцтва”. Сябра рады “Рух За Свабоду”.

Уладзімір Падгол экс кандыдат у дэпутаты парламанта па Старавіленскай выбарчай акрузе № 105

21.09.16 22:05



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте
здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол