Які хакер узламаў мазгі Быкоўскаму і Калінкінай?

З’явіўся час адносна спакойна пачытаць як ацэньвалі выбары тыя журналісты, хто непасрэдна не меў да нас дачынення: не прыходзіў на пікеты. І адзін матэр’ял выклікаў ў мяне шок. Відаць амаль такі, які перажылі гледачы, калі убачылі мяне на БТ-5 у бронекамізэльцы з надпісам “Куля для прэзідэнта” Адзін з такіх матэр’ялаў паказалі на тэлеканале БЕЛСАТ 14 верасня. (http://belsat.eu/programs/yakih-zorak-youtube-naradzili-vybary/)

Вось анонс, які стаіць на сайце БЕЛСАТА: “Палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі ў «Размове Калінкінай» кажа, што, прынамсі паўсталі таксама некалькі так званых «зорак Youtube». Напрыклад, Уладзімір Падгол з Партыі БНФ са сваімі перформансамі.

«У выступе палітыка заўжды маецца пасланне, але яно мусіць дэшыфравацца – быць зразумелым. Я разумею. з чаго з чаго смяяўся той самы Падгол, але не магу сказаць, што хацеў данесці», – кажа эксперт.

Калінкіна: “Хто быў зоркамі выбараў? …найбольш яскрава выступіў на выбарах?

Быкоўскі: “Я магу сказаць пра тых, хто стаў зоркамі ютуба. Прачнуўся раніцай і стаў зоркамі ютубу. Тое што рабіў Падгол і Таўстыка напэўна падыходзіць пад гэту катэгорыю. Пра іх шмат гаварылі і нават з’яўляліся цэлыя артыкулы.

Калінкіна: Ну, вось гэтыя выступы ў дэбатах з фотаздымкамі правакацыйнымі, у шлемах, з кнігай “Куля для прэзідэнта”у многіх выклікалі такую рэакцыю, якая мяне, шчыра кажучы, зьдзівіла. Непрымальнасць, раздражнёнасць, людзі не разумеюць гумар, ці яны лічаць, што наша жыццё такое трагічнае, што тут няма над чым гумарыць. Што гэта не зусім тая інтанацыя.

Быкоўскі: Хто запомніўся процівагазамі ці маханнем сцяжкамі, а хто падымаў вострыя пытанні і гэта магло мець значэнне. У выступе палітыка заўсёды ёсьць пасланне. І гэтае пасланне мусіць дэшыфравацца, быць зразумелым для тых, да каго ён звяртаецца. Калі браць выступ спадара Падгола, я не магу сказаць, што ён хацеў сказаць. Я магу сказаць над чым ён смяяўся, але не магу сказаць, што ён хацеў данесці да сваёй аудыторыі… Тыя 5 хвілінаў, якія атрымаў Падгол і іншыя – гэта была магчымасць нешта. Ён не сказаў словамі, сказаў нейкімі сімваламі. Але я не ўпэўнены, што гэтыя сімвалы спрацавалі так як ён хацеў. Бо шмат з тых, з кім я размаўляў, казалі: “Во! Так БНФ цяпер прадстаўляюць клоуны!”.

Шок ў мяне ўзьнік пасля пачутага і думка: “А можа на ютубе хакеры, ўзламалі маё відэа і сцерлі мой голас, ды нейкую іншую назву нанеслі на маю бронекамізельку?”  Давялося перагледзець свае выступы на БТ і на пікетах, якія журналісты заснялі і выставілі на ютуб (акрамя тэледэбатаў, іх на ютубе няма, ніхто не запісаў іх). Дык не ж. Хакеры покуль не спакусіліся і ўсё амаль некранута паглядзіце відэазапіс і параўнайце з інфармацыяй аб ім палітычнага аглядальніка Быкоўскага: https://www.youtube.com/watch?v=CCSpVjJ7HYE

Прывожу некалькі цытатаў з майго выступу на БТ-3, на якія я меў 5 хвілінаў і па версіі Быкоўскага быццам бы нічога не сказаў. Прывожу, бо баюся, што як толькі чытачы ўбачаць гэты тэкст, так “хакер” хакне мой відэазапіс:

Падгол: Лукашэнка заявіў памочніку намесніка міністра абароны ЗША: “Беларусь наваднена зброяй, а яна без перашкод прэ з Расіі! Бо зь ёй няма кантролю на мяжы. Трэба закрыць мяжу ад гандляроў зброяй” . Калі зброя бесперашкодна будзе ісці да нас, тады Беларусь ператворыцца ў крывавы Данбас!”

І яшчэ пра ворагаў… Лукашэнка 9 красавіка публічна заявіў ў Беларусь паступае наркотыкаў з Расіі больш, чым з усіх астатніх краінаў, разам узятых. Вось яшчэ адзін вораг – наркадзялкі. Мяжа адкрыта. Праз пустую дзіравую мяжу ідзе і нарката і зброя. Трэба закрываць мяжу. Уводзіць наркакантроль і кантроль за перасоўваннем зброі і наркатычных рэчываў. Гэта пункт праграмы Беларускага Народнага Фронта. Ёсць і прыхаваныя ворагі. Лідзія Ярмошына – старшыня ЦВК. Некалькі дзён таму заявіла, што кандыдаты ў дэпутаты парламанта мусяць займацца толькі праблемамі сваёй акругі і не закранаць глабальныя палітычныя праблемы. А ведаеце што напісана ў Канстытуцыі?Што менавіта парламант, дэпутаты парламанта вызначаюць дзяржаўную палітыку ў вонкавай і ўнутранай сферы. Вось і лічыце, што робіць з вамі Ярмошына, калі кажыць тое, што не адпавядае Канстытуцыі. Мы маем саюзную дзяржаву Расія-Беларусь – яна ўтворана ў парушэнне Канстытуцыі. АДКБ – вайсковы саюз – у парушэнне Канстытуцыі. Эўразійскі эканамічны звяз – у парушэнне Канстытуцыі. Нам трэба адмяніць усе законы, якімі ўтварылі Саюзную дзяржаву, АДКБ,Эўразійскі звяз. Бо там дэлегаваны суверэнітэт розным камісіям, а па Каснтытуцыі Беларусі Суверэнітэт належыць толькі нам – беларусам, грамадзянам Рэспублікі”.

Пад час гэтага свайго выступу я казаў і пра неабходнасць вярнуць пенсыйны ўзрост. І рабіў важны заклік.

Дык што, Быўкоўскі і Калінкіна, не было гэтых словаў у маім выступе? І слоў увогулле не было, а толькі адны сімвалы? Дарэчы, пасля выбараў на БТ-1 пад час праўладнага форуму-шабаса паказвалі фрагменты майго выступу з купюрамі. Вось я кажу: “Трэба адмяніць усе законы…” у гэтым месцы яны адразаюць працяг майго сказу пра законы, якімі ўтвораны неканстытуцыйныя саюзы, і робяць ха-ха-ха і атрымліваецца быццам бы вар’ят выступае. Быкоўскі са згоды Калінкінай каментуючы на БЕЛСАЦЕ мае выступы ўвогулле адрэзалі з майго выступа ўсе словы! Пакінулі толькі сімвалы.  Вы, Быкоўскі, на паважаным тэлеканале ўзвялі паклеп на мяне, сказаўшы “Ён не сказаў словамі, сказаў нейкімі сімваламі. Але я не ўпэўнены, што гэтыя сімвалы спрацавалі так як ён хацеў. Бо шмат з тых, з кім я размаўляў, казалі: “Во! Так БНФ цяпер прадстаўляюць клоуны!”. Ці можа для вас абодвух словы пра выхад з неканстытуцыйных саюзаў гэта сімвалы?! Пра закрыццё мяжы з Расіяй ад наркаты і зброі – гэта незразумелыя сімвалы? Якія трэба дэшыфраваць? А выраз “Куля для прэзыдэнта” гэта клаунада? Але ж з большага я агучваў пункты праграмы партыі Беларусі Народны Фронт. І супроць прапаганды гэтых мэтаў публічна выступіла Ярмошына і нават гразілася пакараць тых, хто будзе выкарыстоўваць эфірны час на прапаганду партыйных каштоўнасцяў, пра што я з Таўстыкам напісаў Ярмошынай ПРАТЭСТ і сказаў пра яе ў тэлевыступе. Цікава, як аналітыкі БЕЛСАТА апынуліся ў адным акопе з Ярмошынай?! Ды нават, калі б я проста пяць хвілінаў прастаяў моўчкі ў сваёй бронекамізэльцы за трыбунай з надпісам “Куля для прэзыдэнта” ды паказаў свой раман з такім жа назовам. Гледачы б абсалютна ўсё зразумелі б. І тыя, каго дастаў гэты рэжым, апладзіравалі б майму маўчанню і надпісу. Вы абодва ў сваіх каментарах ужылі выраз “бальшыня”, кажучы пра тых хто адмоўна паставіўся да нашых з Таўстыкам выступаў. А вы што правялі сацыялагічныя даследванні? Што апыталі 45 000 (Сорак пяць тысячаў), якія прагледзелі мой выступ на ютубе? Дарэчы, пра гэткую колькасць праглядаў я даведаўся нядаўна, выпадкова ад сваёй даверанай асобы. Катастрафічна не хапала часу на шпацыр па інтэрнеце. Трэба было рыхтавацца да пікетаў ды судоў. Апошні пікет правялі з Таўстыкам 23 верасня. Раніцой суд над Таўстыкам, пасля абеду пікет ва ўправе БНФ, чаркаванне, а раніцой - ў цягнік на Вільню на тэлездымкі. Вярнуліся і новы клопат пра наступствы прысудаў. Думаю, што большасць гледачоў маіх выступаў на ютубе ведала, што першы ліст пра неабходнасць закрыць мяжу з Расіяй ад наркотыкаў я напісаў Лукашэнку аж 8 сакавіка. Адказ атрымаў ад яго публічны 9 красавіка. І наша “перапіска” аб гэтым працягвалася і пад час падрыхтоўкі да выбараў і пад час выбараў і з кіраўнікамі сілавых структураў і з дзеючымі дэпутатамі парламанта . Пра гэта пісаў БЕЛАПАН і перапошчвалі шмат якія сайты. А кнігу “Куля для прэзідэнта” я паказаў таму, што ганаруся ёй. Пісаць яе мне на розных этапах дапамагалі розныя таленавітыя і нават геніяльныя асобы такія як Уладзімір Арлоў, Аляксей Марачкін, Лявон Баршчэўскі, Васіль Сёмуха, Юры Несцер, Геннадзь Грушавы… Першае выданне кнігі было арыштаванае ў 1997 годзе разам з выдаўцамі Уладзімірам Плешчанкам і Барысам Хамайдам. На мяне была заведзена крымінальная справа за абразу асобы, што знаходзіцца на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе. Год я быў у росшуку, затым арышт, допыты… Справу спынялі. Зноў адкрывалі. Па сёння яна не спынена, а прыпынена. Па сёння пепршае выданне амаль цалкам знаходзіцца ў сейфах пракуратуры. Другі раз “Кулю для прэзідэнта” арыштавалі ў 2004 годзе. Большую частку тады ўдалося распаўсюдзіць. І гэтыя “Кулі” па сёння ў зняволенні. Трэці раз кнігу затрымалі ў бібліятэцы Някляева. Усе арыштаваныя “Кулі для прэзыдэнта” па сёння за кратамі. Яны – самыя доўгатэрміновыя палітычная зняволеныя – ляжаць у сейфах спецслужбаў і пракуратур з 1997 года! Дык, Калінкіна, чаму мне, як аўтару кнігі, не паказаць плён сваёй 20 гадовай працы і патраціць на гэта адну секунду? Які ў вас аргумент супраць такога паказу? У чым тут клаунада?

   Пад час РАЗМОВЫ з Быкоўскім Калінкіна анансавала і мае тэледэбаты. Дык вось адну хвіліну з пяці сваіх я парадзіраваў парламент, паказваючы, як там маглі б галасаваць прыгажуні нагамі, а 4 хвіліны распавядаў пра Адраджэнне Незалежнасці. І, калі загіпнатызаваў супернікаў пласмасавымі нагамі, прымусіў кожнага з іх выкарыстаць са сваіх пяці хвілінаў па тры - на сур’ёзны дыспут пра Незалежнасць. Вось такая “клоунада”  атрымалася. А фотку галажопай Дарафеевай я паказаў тады, калі абураны кандыдат Козік пытаўся пра тое, чаму наша суперніца не прыйшла на дэбаты, чаму Ярмошына адкрыта агітуе за яе. Заставалася 5 секунд майго часу і я паказаў фота з сайта Дарафеевай, гукнуўшы: “Ірыну ў студыю!”.

   На нашых з Таўстыкам пікетах было шмат розных тэмаў. Чаму сумесных? Нашы акругі дакраналіся на праспекце Незалежнасці. Мы былі вылучаны партыяй БНФ. Прапагандавалі праграму БНФ.

Напрыклад на адным з пікетаў мы выставілі чамаданы з фотамі расейскіх стратэгічных бамбавікоў ТУ-160; ТУ-195М, Скрыню з вотам атамнай станцыі ў Астраўцы. Абарончы касцюм ад радыяцыі са знакамі атамнай небяспекі – школьнай формы будучых навучэнцаў. А потым перад камерамі журналістаў выкінулі ў сметніцу чамаданы і скрыню. http://www.svaboda.org/a/padhol-taustyka-jadziernyja-camadancyki/27970693.html Тым самым мы прапаноўвалі забараніць прылёты ў Беларусь самалётаў з Расіі, якія нясуць ядзерную зброю на борце і на нашых палігонах пад час сумесных вучэнняў бамбяць макеты аб’ектаў Польшчы і Літвы. І спыніць будаўніцтва АЭС. Пра гэта мы пісалі на запрашэннях журналістам на наш пікет. І гэта, Быкоўскі і Калінкіна, несру’езныя пытаніі? клоунада? незразумелыя сімвалы?  

Мы прапаноўвалі музею дзяржаўнасці стварыць стэнд, прысвечаны Будапешцкаму мемарандуму, перадавалі ім сцягі ЗША, Велікабрытаніі і бел-чырвона-белы. http://www.svaboda.org/a/padhol-taustyka-jadziernyja-camadancyki/27970693.html фотка 10

Дарэчы, на усіх нашых тэлевыступах стаялі сцяжкі бел-чырвона-белы, ЗША і Эўразвязу ды герб Пагоня. А на пікетах – вялікія сцягі. Ці не гэта вы, Быкоўскі, грэбліва назвалі маханне сцяжкамі? А вось ваш узорныя асобы, кандыдаты са знакам якасці, так і не паставілі перад сабой на выступах на тэлебачанні ні Пагоні і нацыянальнага сцяжка.

  Першы наезд на нашыя сцяжкі мы адчулі ў першы дзень збору подпісаў. Ён саўпаў з днём Незалежнасці ЗША 4 ліпеня. Мы выйшлі зь яе сцягамі на пляц волі, дзе тыдзень таму гралі джаз музыканты з арміі ЗША. І тут жа наляцелі міліцыянты. Нас абаранілі пасведчанні зборшчыкаў подпісаў. Быў і яшчэ наезд на нашы сістэматычныя выстаўленні на пікеты сцягоў ЗША. Са старонкі газеты “Советская Белоруссия”. Вось цытата зь яе: «А пока приходится отмечать некоторые забавные моменты. Ну, например, такой. Соискатель кандидатского мандата представитель БНФ гражданин А.Толстыко на пару с еще одним «активистом» по фамилии Подгол вышли на пикет возле минского ГУМа под... флагом США. Что хотели сказать публике эти оригиналы, конечно, не вполне понятно, но основной реакцией людей, проходивших мимо пикета, было красноречивое покручивание указательным пальцем у виска. Конечно, привлекать внимание к своей инициативной группе следует, но такая «креативность» способна лишь отпугнуть потенциального избирателя. Пусть Толстыко и Подгол представят, что какой–нибудь претендент на место в конгрессе США вышел бы к избирателям с флагом иностранного государства. Хотя и представлять нечего — такого не может быть, потому что не может быть никогда. Жаль, что доморощенные «политики» не понимают, что подобным «креативом» они демонстрируют все, что угодно, только не уважение к белорусам». http://www.sb.by/belarus/article/o-polze-poleznykh-sovetov.html) Калі параўнаць змест выказванняў Быкоўскага пра нашы “сцяжкі” з тэкстам з “СБ” бачна шмат агульнага і ў сэнсах і ў кпінах. Пад час РАЗМОВЫ Быкоўскі прыгадаў, што колісь працаваў на дзяржаўным радыё. Складваецца такое ўражанне, што ён і па сёння працуе ў нейкай дзяржаўнай структуры.   Крыху скажу пра шлемы і каскі. Калі я вынес першы балонік з фірмы, дзе накачваў геліям, на ім быў надпіс “Куля для прэзыдэнта”, дык балонік прастрэлілі з дробнакалібернай стрэльбы. Куля дзёўбнулася ў сцену. Мы планавалі выйсці з балонікамі на праспект Незалежнасці ля Макдональдса, па тэлефоне абмяркоўвалі праход да палаца на Маркса-38 і там - запуск балонікаў. Я баяўся, што ў маіх сяброў і партнераў могуць пацэліць, страляючы па балоніках. Таму і прапанаваў абараніцца каскамі, шлемамі і бронекамізэлькамі. Скажы я пра гэта публічна тады, дык людзі б напалохаліся і ніхто б не прыйшоў на наш пікет. Пасля растралянага балёніка я вырашыў запусціць шары на праспекце, а не ля будынку на Маркса-38.   Калі на адным з першых пікетаў з маіх рук нейкі злычынца вырваў копію карціны Марачкіна “Нашы лялькі”  і збег. І крадзёж зрабіў перад начальнікам міліцыі Мінска і міліцыі Центральнага раёна ды іх шматлікіх замаў, ды перад тэлекамерамі іхных аператараў ды здымачоў з КДБ стала зразумела – мы ўвязваемся ў сапраўдную вайну і яны могуць пайсці на ўсё. Нам было абвешчана не цыркавое прадстаўленне, а бойка. І яна працягваецца. І задзейнічаны ўсе рэсурсы і адкрытыя – суды. І рэсурсы замаскіраваныя ў шэрагах апазыцыі і быццам бы незалежных СМІ. Ну, як расцаніць заяву Калінкінай, якая паведаміла пад час РАЗМОВЫ, што ў “СБ” толькі адна кандыдатка аднесла сваю праграму за грошы, а больш ніхто не падаў свае тэксты ў СМІ? Як хлусню. Дзесяткі праграмаў надрукавалі Звязда і Рэспубліка. Абласныя і раённыя газэты.   Калінкінай і Быкоўскага не было ні на водным нашым пікеце, ні на судзе. Я пачаў сумневацца, а ці бачылі яны мяне і маіх сяброў увогулле пад час выбараў нават на ютубе. Бо вельмі ж нагадвае іх размова выступ сярэднявечных блазанаў. Толькі касцюмы сучасныя. І гэтыя блазаны маюць сваіх гаспадароў і заказ – кулі для сапраўднай апазыцыі. Кулі, якімі страляюць з рота. Кулі з г-на. Дарэчы, Павел Якубовіч пасля майго публічнага артыкула-адлупу за “палец у скроні за сцяг ЗША” за “хай вязуць” пра наркотыкі з Расіі ў перадачы Клуб рэдактароў www.belaruspartisan.org/blogs/podgol/18387/ пазваніў Таўстыку і сорак мінут апраўдваўся за абразу з нагоды сцяга ЗША і патуранне наркотыкам. Ня думаю, што так зробяць Калінкіна і Быкоўскі. Нейкі дзяржаўны хакер вельмі сур’ёзна ўзламаў іхныя мазгі.

З клаунадай Калінкінай усё прасцей. Мне шмат хто казаў што апошнім часам яна скурвілась. Я бараніў яе, прыводзячы доказы таго, што яна такой была ўвесь час. Яшчэ з 2010 года яна запісала ў сваіх пасквілях Рыгора Кастусёва ў клоўны. Відаць за тое, што ён тады на выбарах быў адзіны кандыдат з дзесяці, хто паставіў перад сабой на тэлевыступе нацыянальны сцяг і герб Пагоня. Відаць клоунадай тады яна назвала спробу Кастусёва і БНФ стварыць кааліцыю За Незалежнасць.

Ну, вось цяпер чарговыя выбары, чарговая спроба некаторых прадстаўнікоў БНФ выйсці да людзей з нацыянальнай сімволікай і чарговы прысуп алергіі Калінкінай ды Быкоўскага на нацыянальныя сімвалы. Нават на БТ ужо перахварэлі на гэту алергію. Ну, а з Калінкінай – цяжкі выпадак. Для яе і Быкоўскага нацыянальныя сімвалы, як сцяжкі для ваўка. Ці сярэднявечны цырк для Лукашэнкі. Яны нават ня ведаюць, што ў пікетах стаялі дзясяткі хлопцаў і дзяўчат з моладзі БНФ, з руха За свабоду, трымаючы нацыянальныя сцягі. Для іх гэта клоунада вартая смеху. А я лічу, што смеху вартыя гэтых два блазана ад журналістыкі, якія запісалі сябе ў палітычныя аналітыкі. І ацэнваюць палітычныя працэсы, выбары, кандыдатаў цалкам ігнаруючы іх палітычныя пазыцыі, мэты, платформы, асабліва якія тычацца Незалежнасці і Суверэнітэту.

Пасля прачытання артыкула ўзнікла спрэчка: “Які з нашых з Таўстыкам пікетаў лепшы?” Каб прасцей было спрачацца прапаную адрасы, дзе паказаныя розныя нашы пікеты

Падары сцяжок ЗША http://news.tut.by/politics/503111.html

Як скралі карціну Марачкіна http://naviny.by/rubrics/elections/2016/07/13/ic_articles_623_192103

Глава ЦВК у клетцы http://naviny.by/article/20160801/1470066874-glava-cik-v-kletke-i-stolby-na-granice-s-rossiey-piket-na-pr

Куля для прэзідэнта http://naviny.by/article/20160819/1471625850-kandidaty-podgol-i-tolstyko-zapustili-kulyu-dlya-prezidenta

Шорецу пакет – заявы на пікет http://naviny.by/article/20160826/1472226259-kandidaty-prinesli-shorcu-paket-zayavok-na-piket

Самалёты з ядравай зброяй і АЭС – у сметніцу. Школьная форма будучага вучня.

http://www.svaboda.org/a/padhol-taustyka-jadziernyja-camadancyki/27970693.html

Кацяняты для Лукашенкі http://naviny.by/article/20160831/1472664870-kotyata-dlya-lukashenko-novyy-piket-podgola-i-tolstyko

Пажадай Лукашэнку http://naviny.by/article/20160831/1472664870-kotyata-dlya-lukashenko-novyy-piket-podgola-i-tolstyko

Сыход з выбараў http://www.svaboda.org/a/padhol-i-taustyka-znialisia-z-vybarau-viarchom-na-koniach/27977494.html

http://naviny.by/article/20160909/1473423423-podgol-i-tolstyko-snimayutsya-s-vyborov

http://news.tut.by/politics/511443.html

пікеты на ютубе:

https://www.youtube.com/watch?v=TCaQqIjercQ

https://www.youtube.com/watch?v=_sxFQAVjfzk

https://www.youtube.com/watch?v=x8pO77X4IeQ

https://www.youtube.com/watch?v=8GaSsPWtsZc

https://www.youtube.com/watch?v=7V9Hi-xf3Oo

https://www.youtube.com/watch?v=iKwAvE32m-g

Пікет пасля судоў ва ўправе БНФ. Карціна Марачкіна партрэт Алексіевіч

http://news.tut.by/politics/513410.html

http://www.svaboda.org/a/padhol/28009364.html

.
27.09.16 14:39



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол