Сцяг ЗША - за дзьверы БНФ!

Адкрыты ліст выбаршчыкам, сябрам партыі БНФ і кіраўніцтву.

7 кастрычніка на Сойме БНФ я Уладзімір Падгол публічна выйшаў з партыі.

Непасрэднай прычынай майго выхаду з БНФ з’явілася акцыя асуджэння маіх публічных выступаў пад час выбараў на Сойме некаторымі сябрамі БНФ, і падтрымкаў гэтых асуджэнняў кіраўніком партыі Аляксеем Янукевічам.

Парадак дня Сойма не прадугледжваў абмяркавання вынікаў дзейнасці кандыдатаў у дэпутаты пад час выбараў. Але нечакана адзін з сябраў БНФ па прозьвішчу Астроўскі, які не ўваходзіць у сябры сойму, выступіў, заявіўшы, што выступае з пазіцыяў члена ЦК ЛКСМ Беларусі, як былы член ЦК, які мае вялікі досвед працы там і маральныя ўзоры палітычнай дзейнасці.

Ён назваў мой выступ пад час выбараў ці правакацыйным, ці выступам агента спецслужбаў. Каментуючы гэтую абразу старшыня Янукевіч назаве яе “крытыкай”.

Яго падтрымаў другі сябр БНФ і сойму па празьвішчу Ашурак, які ацаніў паказ мною фотаздымка І.Дарафеевай зь яе сайта, як ня годны сябра БНФ. Да іх далучыўся Аляксей Кавалец, які паўшчуваў мяне словамі: “Ты толькі паслухай, што пра цябе кажуць людзі!”

Аляксей Янукевіч зазначыў, што трэба яшчэ пільна паглядзець, чаго для БНФ было больш ад маіх выступаў плюсаў ці мінусаў.

Гучалі абвінавачванні ў мой бок за сістэматычнае выкарыстоўванне мною на тэлевыступах і ў пікетах сцяга ЗША. Аргумантамі былі такія: нашы бізнесоўцы, пабачыўшы сцяг ЗША ў прадстаўнікоў БНФ не дадуць нам грошай.

Пазней у інтэрвію радыё “Свабода” Янукевіч заявіў:

“…большасьць сябраў Сойму, і я асабіста, лічым недарэчным сыстэматычнае неабгрунтаванае выкарыстаньне сьцягоў любой краіны, калі гэта не зьвязана з выказваньнем салідарнасьці, спачуваньня ці падтрымкі. Пры гэтым Партыя БНФ застаецца безумоўным прыхільнікам эўраатлянтычнай інтэграцыі”. http://www.svaboda.org/a/padhol-vs-bnf/28042857.html;

Мне на сойме, каб прывесці свае аргуманты слова не давалі. А што б я сказаў? А тое, што ЗША сталі гарантамі нашай Незалежнасці і Суверэнітэту разам з Велікабрытаніяй па Будапешцкім мемарандуме і таму мы мусім шанаваць іх сцяг і публічна даводзіць пра гэты факт людзям. А ва ўправе БНФ я хацеў, каб быў зладжаны стэнд, прысвечаны Будапешцкаму мемарандуму са сцягамі ЗША і Велікабрытаніі, партрэтамі Біла і Хілары Клінтан. І макет гэткага стэнда мы з Таўстыкам зладзілі ў офісе БНФ пад час нашага апошняга выбарчага пікету.

Але, відаць, бессэнсоўна было такое казаць. Бо пад час выбараў кіраўнік БНФ ніводнага разу не прыйшоў на наш пікет, а потым тлумачыў, што ня хоча свяціцца разам са сцягам ЗША, бо ён пашкодзіць ягонаму іміджу і вобразу фронта.

На сойме я адразу пасля абвінавачванняў у антыпартыйнай дзейнасці прапанаваў кіраўніцтву БНФ правесці рэйтынгавае галасаванне з пытаннем ці падтрымліваюць сябры сойму мае публічныя выступы пад час выбараў, ці асуджаюць. Кіраўнік Янукевіч і ўсе намеснікі адмовіліся гэта рабіць. Практычна ніхто не выступіў са станоўчай адзнакай маіх выступаў пад час выбараў. Усе маўчалі, а маўчанне, як вядома, знак згоды. Згоды з маральнымі пракурорамі ўзору ЦК. Такім чынам, па выніках абмяркавання маёй дзейнасці пад час выбараў на Сойме, па сэнсе выступаў я зразумеў, што падаўляючая большасць сябраў сойма асуджае маю дзейнасць пад час выбараў, мае выступы і лічыць, што маімі дзеяннямі нанесены маральная шкода БНФ.

Таму я напісаў заяву аб выхадзе з БНФ і публічна на сойме паклаў яе перад Янукевічам. Хачу, каб выбаршчыкі ведалі, што мая “шкодніцкая” і “антыпартыйная” дзейнасць пад час выбараў не мае нічога агульнага з партыяй БНФ, якой кіруе А.Янукевіч, не зацьверджвалася кіруючымі ворганамі БНФ, а ёсьць мая ўласная ініцыятыва, у чым я ніколькі не раскайваюся, а, наадварот, ганаруся.

Але не хачу каб цень ад маёй дзейнасці шкодзіла членам партыі БНФ і былым членам ЦК, таму выйшаў з партыі.

Глыбіннай прычынай майго выхаду з’явілася пазіцыя кіраўніцтва БНФ да абароны партыйнай праграмы і, адпаведна, усіх кандыдатаў ў дэпутаты ад партыі пад час выбараў. Калі Л.Ярмошына прыгразіла рэпрэсыямі тым кандыдатам, хто будзе прапагандаваць партыйныя каштоўнасці ў СМІ кіраўнікі БНФ так і не змаглі публічна заявіць пра салідарнасць з каштоўнасцямі партыі. А кіраўнік БНФ па сёння ня змог патлумачыць чаму не атрымалася наступальна абараніць праграму БНФ ад прыўладнага паслугача, якую прапагандавалі кандыдаты. Абарянць партыйную праграму пад час выбараў давялося публічна мне і Алею Таўстыку. Мы выразілі Ярмошынй пратэст.

Былым аднапартыйцам, якія вераць, што БНФ у гэтым выглядзе дзенічае на прынцыпах заснавальнікаў, шчыра зычу перамог у Адраджэнні Незалежнасці. На сойме высветлілася, што гэтыя словы выпалі з праграмных дакумантаў на выбары партыі БНФ.

Навабранцам жадаю на наступных выбарах смеласці для выхаду на тэлеэкран з нацыянальнымі сцягамі і гербам Пагоня, а таксама ў пікеты з гэтымі сімваламі і Эўрапейскім сцягам. Жадаю каб сябры БНФ і кіраўнікі не палохаліся слоў пра Адраджэнне Незалежнасці і Суверэнітэту, а вывучылі іх як вучаць дзеткі вершы і на наступных выбарах у публічных выступах іх сістэматычна ўжывалі.

Адзінага чаго не жадаю, каб Вы дзейнічалі ў палітыцы па ўзорах ЦК ЛКСМ(б). Сойм паказаў, што вы гэтыя метады ўжо засвоілі.

Выбаршчыкам і бізнесоўцам усім патэнцыйным спонсарам паведамляю, што з офіса БНФ вынесены сцяг ЗША, Велікабрытаніі і Эўразвязу. Засталося запрасіць праваслаўнага папа з камсамольскім мінулым і асвяціць офіс ад слядоў і духу заходняй заразы.

Хачу, каб бізнесоўцы ведалі, што кіраўніцтва БНФ адмоўна ставіцца да публічнага выкарыстоўвання сцяга ЗША, а таму хутчэй падумалі, каб пачаць даваць грошы БНФ.

Бо там зараз “рускі дух, там русью пахнет і камсамол над златам чахнет”, а “ступа з бабаю ягой надзела шлем пайшла дамой”. Толькі там ужо ня жыве Беларусь, а забілася ў кут і дрыжыць ад жаху. Узорны выступ пракуратара ад ЦК ВЛКСМ (б) у статусе кандыдата ў парламант ад БНФ раю праглядзець тут https://www.youtube.com/watch?v=eaLyf6frQ0Y Відаць па гэтым узоры зараз у БНФ будуць вучыць выступаць кандыдатаў у дэпутаты ад БНФ на мясцовыя выбары. Толькі ім ды і старшыні з намеснікамі БНФ трэба паспяшацца заслужыць узнагароды ад праваслаўнай царквы, граматы ад мінгарвыканкама, ды пашукаць для аўтарытэту ў радаслоўных родзічаў, якія колісь працавалі ў розных ЦК.

Для стэрільнай чысціні офіса ад заходняй заразы, для падрыхтоўкі офіса да прыёму грошай ад мясцовых бізнесойцаў вам засталося зрабіць адну драбязу – выключыць з праграмы БНФ радкі пра намер уступіць у НАТА. Прычым трэба выключыць так, каб стала вядома ўсім. Для гэтага раю вам зрабіць наступнае:

Запрасіць у офіс журналістаў і пажарнікаў. З папяровай версыі праграмы БНФ вырезаць радкі пра ўступленне Беларусі ў НАТА. І былыя члены ЦК ЛКСМ (б) і кампартыі сваімі палымянымі позіркамі, поўнымі нянавісці да Захаду, падпаляць гэтыя радкі. Гэта стане другім цудатворным актам пасля Віфліемскага агню, які запальваецца па Боскай волі. Вестка пра вагонь з позіркаў разнясецца па ўсім свеце. Праваслаўная царква зробіць офіс БНФ святым месцам. Запальванне агню позіркамі ненавісці да Захаду трэба будзе праводзіць кожны год. Тады праблема з грашыма будзе вырашана навечна.

Цяпер можаце спаць спакойна, дарагі Аляксей Янукевіч! Усе мінусы я забіраю з сабой. Усе плюсы пакідаю вам. Складвайце свае плюсы: зрабіце вінігрэт з камсамольскіх значкаў, праваслаўных крыжыкаў і ордэнаў ды гербаў Пагоня. Памаліцеся “Ойча наш… дай нам хлеб надзённы… і на арэнду дай” і можа гэты вінегрэт ператворыцца ў грошы.

Здароўя вам усім і нацыянальнага глузду.

Дацэнт па кафэдры філасофіі

Кандыдат філасофскіх навук

Аўтар першай канцэпцыі закона ЗША “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”

Ул.Падгол

14.10.16 9:47



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол