Пра лекцыі Таўстыкі АМАПу

Будапешцкі мемарандум прайшоў непрыкметна. Але было два пікеты. Пра іх і піша арганізатар і удзельнік Алесь Таўстыка.

З часу апошніх выбараў у Парламент Рэспублікі Беларусь мной і маім сябрам Уладзімерам Падголам , неаднаразова нагадвалась падзея пра Будапештцкі мемарандум. Падпісаны яшчэ ў 1994 годзе 5 снежня, трымя краінамі Вялікабрытаніяй, Расіяй і ЗША,надавала веры жыхарам і кіраўніцтву Беларусі і ўпэўненасць у нашу незалежнасць і непахіснасцьбо мы гарантавана маем падтрымку ад самых магутных і развітых!

Мой зварот і прапанова, нагадаць пра гэты дзень, у лістах да кіраўнікоў Рухаў, партый, аргкамітэтаў, кааліцый ня быў падтрыманы. Не можа што і праводзілі, калі так то дзякуй, але сумняваюсь… Ну, таму рабі сам, альбо з сябрам. Альбо з іншай, на гэты дзень і час, самай удзячнай аўдыторыяй, якую толькі можна чакаць.Пра аўдыторыю напрыканцы.

А 15 гадзіне, прыкладна , мой аўто меў шыкоўнае мейсца на паркоўцы, якое належыла МЗС Украіны! Дзякуй браты! Каб не атрымалась “ эвакуацыі” аўто, ахову яму забяспечыў адзін з супрацоўнікаў МУС РБ.Дзякуй і тут! Што зробіш, праца. Яшчэ вернемся на гэта месца.

Метры, крокі, чысцюткая ад снегу пляцоўка дае магчымасць хутка разабрацца са сцягамі і і мае рукі моцна трымаюць сцягі краін ЗША і Вялікабрытаніі перад будынкам амбасады ЗША. Можа з вуліцай троху і памыліўся, але назва Камуністычная мне муліла, таму святкаваў і нагадваў пра мемарандум на суседняй! Усмешкі супрацоўнікаў амбасады ЗША упэўнівалі мяне што яны памятаюць і падтрымліваюць!

Быў і трэцці сцяжок, малюнак “ветлівага зялёнага чалавечка” на фоне расейскага трыкалору, са зброяй за плячмі і сярэднім пальцам….

Стаю,ну так хвіліны са трыі пайшлі да мяне хадакі. Яны, прапаршчыкі аточваюць мяне па чарзе пытаннямі, дай пашпарт, хто і адкуль. Што ў кішэнях. Дзе робіш? Чакаў што і капеяк папросяць. Адзін дажа на географа скончыў і ледзь гэты прапаршчык МУС “зялёны”сваімі ведамі меў неасцярогу аспрэчыць тэорыю Лукашэнкі, што Беларусь ня цэнтр Еўропы, а толькі усходняя частка))). Прыехаў маёр, перапісалі дадзеныя, пашпарт вярнулі, але так марудна вызначаліся што далей? Што дажа пачаў кпіць. А далей гутарку перарвала спрэчка, шум і гам двух супрацоўнікаў МУС РБ. Аднаго, які ахоўваў амбасаду Украіны і мой аўто, на паркоўцы якой аўто знаходзіўся і другога, які наравіўся забраць аўто мой на эвакуатар і звезці! Цуд.Тут перамог ахоўнік амбасады Украіны ў Беларусі! Яго дзеянні бянтэжылі эвакуатаршчыка, але яму давялося з’ехаць не зарабіўшы. Супрацоўнік нашага МУС і вельмі ветліва суправаджаў мяне да аўто, аж пакуль я ня зьехаў! Я шчыра падзякваў яму, ён таксама пажадаў мне ўсяго найлепшага.

Разварот па Багдановіча і яўжо на нямізе. Яшчэ троху і аўто на паркоўцы, а я ўпэўнена рухаюсь да амбасады Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь. Вуліца Маркса, вузенькая, але сабрала насупраць будынку амбасады, акрамя знаёмага мне ўжо маёра шмат і іншых … Тут былі і театралы Балабы, і супрацоўнікі МУС і ншыя. І дажа ў зялёных бушлатах з сінімі пагонамі. Зноў той самы уступ. Чаго, навошта? Што за падзея…

І тут, о мае Богі! Па сапраўднаму, часам адбываецца нечаканае. Такой уважлівай і цікавай аўдыторыі я ня меў з часоў парламентцкіх выбараў апошняга склікання, якія слухалі нас з Падголам ля адміністрацыі Прэзідэнта! Мне прапанавалі ўкласціся ў 5( пяць) хвілін! Секунды і я ўжо стаю са сцягамі Вялікабрытаніі і ЗША. Малюнак “ветлівага зялёнага чалавечка”прыцягваў увагу аўдыторыі больш за ўсё. Я чакаў што выкрадуць як твор, мастака Марачкіна, яго рэпрадукцыю “лялькі беларускія”, вопыт ужо маю. Але хвіліны ішлі, а аўдыторыя чакала. Чакала каманды і слухала. З вокан амбасады раз-пораз нехта выглядваў, а ядумаў ужо пра іншае, чакаў “званка”. Время, абвесціў маёр, але загучалі пытанні. Яны, пытанні, моцныя і ціхія задаваліся супрацоўнікамі аднаго МУС. А мне даводзілась вельмі далікатна на іх адказваць, каб было зразумела! Мы паглыбілісь у падзею 1994 году. Узгадалі і Бліна Клінтана, прашу прабачэнне ў Біла Клінтана. Узгадалі і Маргарэт Тэтчар. І маладога Прэзідэнта, якому так неабходна была падтрымка гарантаў незалежнасці. Трэба было выкручвацца і цягнуць час.

Падрабязна разгледзілі і малюнак. Абмяркавалі падзеі ва Ўкраіне і аднагалосна з міліцыянтамі прыйшлі да высновы, што НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ краіны перадусім!

Яшчэ нейкі час і нам прыйшлось разыходзіцца. Такой шчырай і ўдзячнай аудыторыі я даўна нябачыў. Яны пыталіся і слухалі. Ніхто не выкрыкваў з месца і не пагражаў… Блыталі гады і даты, прозвішчы і каардынаты, погляды на жыццё. Але ўсе былі ўпэўненыя, што мы незалежная краіна. Дажа падзяквалі за лекцыю пра БУДАПЕШЦКІ мемарандум.

Некаторыя міліцыянты ўразілі сваімі ведамі сучаснай гісторыі Беларусі. Можа яны і будуць бараніць нас ад “руcского мира".

.
06.12.16 18:06



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол