Прус 1 супроць Трусава: чыя ж праўда?

Ёсць у мяне пастаянны чытач і крытык, які падпісваецца Прус1. Пад кожным маім тэкстам, ды іншых аўтараў з’яўляецца нешта такое:

 

Самым эфектыўным сродкам не пачуць з Кремля Лебедзіную песню для Суверінітэту і Незалежнасці Беларусі,ёсць змена свядомасці беларусаў з халопскай прарускай на літоўска-праэўрпейскую. Г.з. вяртанне да спрадвечнай нашай назвы Літва (Вялікалітва) літвіны (літоўцы). Бяру ў прыхільнікі гэтай версіі Кацярыну Вялікую, якая ў сваім Загадзе аб перайменаванне нас з літвінаў у беларусаў ясна казала што мэта гэтага перайменавання прывязаць нас на века к Расеі, а таксама А.Міцкевіча і К. Каліноўскага якія ў сваіх фундаментальных працах ніколі не называлі наш народ беларускім. http://www.belaruspartisan.org/blogs/podgol/18671/  

У гэты ж час з’явілася кніга Алега Трусава і 10 цытатаў з яе

http://nn.by/?c=ar&i=181802. Прывяду некалькі з тых, якія пярэчаць меркаванню таямнічага Пруса 1

 

3. «У сярэдзіне — другой палове ХII ст. мы, фактычна, ужо сталі беларусамі. Таму што ў першай палове — сярэдзіне ХII ст. з летапісаў зніклі назвы плямёнаў. Гэта значыць, на гэтай тэрыторыі ўжо змяшаліся славяне і балты, і ўзнікла тая этнічная супольнасць, якая жыве па сённяшні дзень.

Першымі беларусамі можна назваць і Еўфрасінню Полацкую, і Кірылу Тураўскага. Гэта эліта, якая стала хрысціянамі, якая пісала на адной мове і стварыла літаратурную мову, бо да гэтага былі дыялекты. Кожная вёска гаварыла як можа. Пісьмовая мова — гэта якраз ХII ст.. У гэтай мове ёсць прыкметы будучай беларускай».

8. «Наконт слова «рускі». «Русь» — слова варажскае. Русамі называлі людзей, якія прыплылі з-за мора. Першая руская зямля — Кіеўшчына. І калі войскі Альгерда вызвалілі Кіеў ад татараў, рускімі сталі называць усіх праваслаўных жыхароў ВКЛ. Гэта значыць, што рускімі былі і беларусы, і ўкраінцы, бо мы тады яшчэ не падзяліліся на два народы. Быў адзін народ, які размаўляў на старабеларускай альбо стараўкраінскай мове. Рускімі нас называлі ўсе. Нават Скарына называў сябе рускім. У Статуце 1588 года напісана, што пісар земскі павінен рускімі, а не якімі іншымі літарамі пісаць. Гэта значыць, кірыліцай. А тыя, якія цяпер рускія, называліся ардынцамі альбо масквічамі, бо былі васаламі Залатой Арды. І сваёй незалежнасці яны дасягнулі толькі ў 1480 годзе».

10. «Кастусь Каліноўскі ўвёў слова беларус. Памятаеце пароль? «Каго любіш? — Люблю Беларусь! — То ўзаемна!» На якой мове ён пісаў «Мужыцкую праўду»? На мове сялян. На беларускай мове, прычым вельмі блізкай да нашай. Таму мы новая мадэрновая нацыя, якую заснаваў Кастусь Каліноўскі. І не выпадкова, што яго малодшы сябар Францішак Багушэвіч стаў называць нас беларусамі».


Ну, што на гэта скажаш, Прус 1?

.
09.12.16 13:04



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол